• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
09.12.2013 | Асоба Adnak!

Ганна Шутава: Леў Сапега – ідэальны герой для рэкламы Samsung

Аўтамабільная экспедыцыя “Пераможны беларускі Galaxy S4 Zoom”, зладжаная кампаніяй Samsung, парталам Holiday.by і кампаніяй Škoda Auto, шалёна праехалася па месцах баявой славы. Мэта экспедыцыі – нагадаць пра сілу, мужнасць і адвагу нашага народу ў падарожжы з поўным пагружэннем у часы суровых выпрабаванняў войнамі і бітвамі. Пра акцыю, хакей і сярэднявечных трэндсэтэраў парталу Budzma.org расказала Ганна Шутава – карпаратыўны PR&Brand мэнэджар Samsung у Беларусі.

Ідэя

878a0c78a6846b299ba741e38b78144d-thumb-735x1500-wГэта праект камерцыйнага прадукту, але ён непасрэдна прывязаны да нацыянальнай спецыфікі Беларусі, да актывацыі цікавасці беларусаў да сваёй культуры, гісторыі і спадчыны. Чаму менавіта месцы вайсковай славы? Мы вырашылі прывязаць значныя месцы (а ў Беларусі іх шмат, і абраныя – толькі частка з усіх) да блізкага чэмпіянату свету па хакеі – месца сапраўдных бітваў у сённяшніх рэаліях.

Нягледзячы на спрэчкі, якія выклікае сам чэмпіянат сярод беларусаў і на скепсіс у дачыненні да нашых спартоўцаў і асабліва да хакейнай зборнай, якая грае не так яскрава, як бы нам усім хацелася, мы не маглі абысці чэмпіянат увагай, бо гэта сапраўдная падзея. І часовы скепсіс і паразы зусім не адмяняюць тую гістарычную спадчыну і дух, якім валодаюць беларусы. Не зважаючы на чысткі розных вякоў, наша нацыя захавала байцоўскі ген, і, каб нагадаць пра яго, мы і абралі самыя значныя месцы вайсковых баталій, дзе дух нацыі праявіўся найболей.

 Месцы

Усе пункты экспедыцыі – месцы, дзе беларусы добра разумелі, што такое тактыка і стратэгія, і ўпісвалі свае імёны ў сусветную гісторыю дзякуючы ўласцівым нам моцы і навыкам выйграваць. Няміга – месца хутчэй легендарнае, бо усе падзеі бітвы заснаваныя больш на трактоўках, чым на сведчаннях, але яе роля неаспрэчная. Орша – тут адназначна вайсковы талент Астрожскага. 1944 год – падзеі вельмі трагічныя, але менавіта яны дэманструюць якасць нацыі і яе ваярства, магчымасць пастаяць за сябе.

 Уладзімір Арлоў пра бітву на Нямізе. Болей беларускай гісторыі – у блогу  БудзьмаТУТ

Магчымая, канечне, палеміка, наколькі ідэальна прадукт кладзецца на абраную канцэпцыю. Мы дэманструем, што з дапамогай новага гаджэта Galaxy S4 Zoom можна зафіксаваць у памяці самыя розныя лакацыі, незвычайныя, часам нават фантастычныя. Гонар для нас, як для міжнароднага брэнда, – дакрануцца і зафіксаваць такія значныя для Беларусі месцы ў нашай рэкламе.

 Samsung VS Belarus

 

Тэндэнцыя да таго, што міжнародныя кампаніі болей карыстаюцца беларусацэнтрычным падыходам, Прыклад рэкламы Samsung у Польшчына нашым рынку ёсць, і яна цалкам лагічная. Для міжнародных кампаній рынак – гэта ўвесь свет. Але трэба разумець, што ўвесь свет – не рынак. У кожнай краіне свае асаблівасці і адметнасці, і, каб наблізіцца да спажыўца, нам трэба выкарыстоўваць блізкія яму вобразы. Мэта ва ўсіх кампаніях камерцыйная, таму міжнародныя брэнды больш скіраваныя на разуменне спажыўца і імкнуцца на кожным рынку камунікаваць згодна з рэаліямі месца, а не па шаблоне.

Прыклад рэкламы Samsung у Польшчы

Samsung, дарэчы, працуе так у кожнай краіне: у кожным рэгіёне распрацоўваюцца свае акцыі. Звычайна ў камунікацыі брэнда задзейнічаныя як мінімум лакальныя селебрыці, носьбіты культурнай спадчыны, часта – фатографы.

 Планы

 smak-samsung_garezlivastПакуль у кампаніі няма глабальных планаў на 2014 год, ёсць толькі спіс прадукцыі для прамоцыі. Адназначна можна сцвярджаць толькі тое, што ўся камунікацыя па-ранейшаму будзе заснаваная на разуменні нацыянальнага каларыту Беларусі. Што да карпаратыўнай адказнасці ў кампаніі, то мы пачынаем працу з беларускімі дзеткамі, упэўненая, што будзе і падтрымка нацыянальных, культурніцкіх праектаў. (Памятаеце, як у Мінску з’явіліся плакаты ў падтрымку беларускай мовы? Праект реалізаваны Samsung з дапамогай беларусаў, якія сталі аутарамі здымкаў. — заўв. budzma.org)

 Машына часу?

 

 Lew-SapiehaКалі ўключыць фантазію і падумаць, хто з «сярэднявечных селебрыці» мог бы стаць тварам кампаніі Samsung у Беларусі, думаю, мы звярталіся б да інжынераў, першаадкрывальнікаў, да людзей, якія актыўна змяняюць свет. Ідэальна ўпісаўся бы (вядома, калі б бакі дамовіліся) у камунікацыйныя праекты кампаніі Леў Сапега. Сапега актыўна развіваў друкарскую справу і ўвогуле вельмі актыўна нёс інфармацыю ў масы. (З імем Сапегі звязанае выданне трэцяга Статута і Галоўнага трыбуналу ВКЛ. – заўв. budzma.org). Думаю, скласці яму добрую кампанію мог бы і Казімір Семяновіч – сапраўдны беларускі Леанарда да Вінчы, удзельнік кароннага войска Рэчы Паспалітай, збройнік, ваенны інжынер, артылерыст, адзін з пачынальнікаў ракетнай справы ў Еўропе.

 

Алесь Плотка, фота – Юлія Мацкевіч, Holiday.by, сацыяльныя сеткі

 

Болей пра вандроўку чытыць тут і чытаць тут

Лепшыя працы беларускай рэкламы заўжды можна прагледзець на сайце Фестывалю беларускамоўнай рэкламы і камунікацыі Ad.nak!

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН

Беларускі ПЭН апублікаваў хроніку парушэнняў правоў чалавека ў сферы культуры за другую палову траўня 2023 года,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»

Хто не марыў ненадоўга апынуцца ў Вялікім Княстве часоў Рэнесансу? Балі, паэзія, палацавыя інтрыгі... Еўрапейскае...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Як размаўляць з тымі, хто думае інакш

Не толькі ў раманах сем’і распадаюцца «праз палітыку», а сяброў робяць ворагамі адрозныя жыццёвыя прынцыпы. Можа...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры

Любая краіна так або іначай адлюстраваная ў літаратуры. І звычайна гэтае адлюстраванне стварае або наўпрост звязанае...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Не менш за 132 дзеячаў культуры ў няволі — Беларускі ПЭН
    Грамадства
    Выдавецтва Gutenberg шукае падтрымку для выпуску настольнай гульні «Шляхта»
    Грамадства
    Як размаўляць з тымі, хто думае інакш
    Літаратура
    Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
    Грамадства
    Пара перастаць называць польскім, літоўскім, рускім тое, што належыць беларусам
    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»

Афіша

  • 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 04.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 04.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 04.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 04.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 04.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 04.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Паглядзіце, якія выцінанкавыя стыкеры зрабіла мастачка Вольга Бабурына
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип