Ганна Емялёва: “Гэта наш спосаб існаваць”

hanna-emialiova

— Я нарадзілася на гэтай зямлі. І з часам пачала адчуваць яе. Адчуваць, што людзі, якія спрадвеку тут жылі, іх мова і культура – гэта сама гэтая зямля. Увесь традыцыйны космас рэзануе з ёй – спевы, строі, легенды і паданні, вясковыя хаты, крыжы на могілках – усё знітавана. Гэта наш спосаб існаваць, спосаб адчуваць і разумець сусвет і сябе ў ім. Штосьці аднойчы кранае цябе, і свет пачынае разгортвацца наўкол і ўнутры. І ўсё становіцца на свае месцы, з’яўляецца адчуванне і разуменне гармоніі, цэласнасці і бясконцасці. Мне здеецца, што няма іншага сэнсу і няма іншага шчасця за гэты ўнісон. Адна песня бабулі можа змяніць жыццё назаўсёды.

Ганна Емялёва, 1985 г.н. Родам з Мінску, бабуля па маці з Капыльшчыны (в. Старына), дзед з-пад Баранавіч (в. Пянчын)

Пра праект “Як я стаў беларусам”