Кошалеў М.К., Папоўская Т.А. Гісторыя беларуска-малдаўскіх узаемаадносін. – Мінск: “Беларуская навука” 2009, – 187 с.
Рэцэнзуемае выданне ўяўляе сабой выніковы тэкст даследавання беларуска-малдаўскіх адносін, якое было праведзена ў межах выканання дзяржаўнай комплекснай праграмы навуковых даследаванняў на 2006-2010 гг.
Не гледзячы на тое, што кніга заяўлена як вынік даследавання, яна не з’яўляецца даследаваннем у агульнапрынятым сэнсе гэтага слова. Кніга ўяўляе сабой досыць кароткі энцыклапедычны агляд гісторыі беларуска-малдаўскіх адносін, а таксама гісторыі Малдовы і расповед пра беларускую дыяспару ў Малдове з паданнем біяграфіяў малдаўскіх дзеячаў навукі і культуры беларускага паходжання і падрабязным пералікам палітычных, эканамічных і культурных падзеяў, якія маюць хоць нейкае дачыненне да беларуска-малдаўскіх адносінаў. Разам з тым, навуковы стыль выдання не заўсёды вытрымліваецца і досыць часта збіваецца на публіцыстычны і нават мастацкі. Тэкст цалкам.