Гісторыя Гары Потэра атрымае працяг

Гэтым летам у Лондане адбудзецца прэм’ера п’есы Джоан Роўлінг “Гары Потэр і праклятае дзіця”.

Праз 9 гадоў пасля выхаду “Дароў Смерці” гісторыя Гары Потэра атрымае працяг. Праўда, не ў форме новага рамана. Восьмай часткай гісторыі стане п’еса “Гары Потэр і праклятае дзіця”. Аўтар, як і належыць, Джоан Роўлінг. Прэм’ера адбудзецца ў Лондане 30 ліпеня, а сама кніга выйдзе на наступны дзень. Што даволі сімвалічна: 31 ліпеня Гары Потэру спаўняецца 36 гадоў.

Пакуль што ў нас ёсць толькі вокладка. Але і яе, калі шчыра, дастаткова.