ТБМ у Гомелі распачынае кампанію #дзякуйзамову. Калі вы з Гомеля і сустрэлі шыльду, назву, аб’яву на беларускай мове — фатаграфуйце і дасылайце нам на адрас gomeltbm@gmail.com альбо размяшчайце ў сацыяльных сетках з хэштэгам #дзякуйзамову.
Cтаршыня Гомельскага ТБМ Алеся Аўласевіч:
Апошнім часам усё часцей беларуская мова стала выкарыстоўвацца ў бізнесе. Па-беларуску робіцца рэклама, акцыі, шыльды, аб’явы. ТБМ гэта бачыць і цэніць, таму хочацца знайсці як мага болей арганізацый, якія падтрымліваюць мову і выказаць ім падтрымку і падзяку.
Апошні яскравы прыклад — сетка ювелірных крамаў “Славія”, якая размяшчае па горадзе выключна беларускамоўныя білборды.
Тэгі: Гомель