• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.03.2018 | Крылы БНР

Гонар і годнасць нацыі. Хто насяляў пантэон БНР?

Дзякуючы стогадоваму юбілею пра Беларускую Народную Рэспубліку і яе стваральнікаў сёння пішуць вельмі шмат. Бадай, кожны гісторык, публіцыст ці літаратар ужо паспеў выказаць сваё меркаванне наконт ролі БНР у гістарычным лёсе Беларусі і беларусаў. Гэта цалкам натуральна, бо мара айцоў-заснавальнікаў БНР пра адбудову незалежнай дзяржавы і ўласны шлях народа ўсё ж здзейснілася ў поўнай меры, хай сабе гэта адбылося і не пры іх жыцці.

Але за прафесійнымі дыскусіямі аб палітычных і юрыдычных акалічнасцях стварэння БНР і яе прызнання ці непрызнання суседзямі, за пафаснымі абмеркаваннямі ролі гэтай падзеі ў і гісторыі Беларусі і ў агульнаеўрапейскім гістарычным працэсе крыху губляюцца вобразы тых людзей, якія выношвалі і ўвасаблялі ідэю беларускай дзяржавы. Дакладней, нават не губляюцца, а паціху бранзавеюць. Браты Луцкевічы, Язэп Лёсік, Вацлаў Ластоўскі і шмат хто з дзеячаў БНР даўно ператварыліся ў сімвалы нацыянальнага адраджэння і будаўніцтва, а іх постаці ўяўляюцца ў выглядзе помнікаў, хай пакуль гэтыя помнікі яшчэ і не ўсталяваныя.

Аднак усе яны былі жывымі людзьмі, прычым людзьмі, якія мусілі не толькі і не столькі задумвацца аб лёсах народу, колькі штодзённа, калі не штогадзінна, вырашаць канкрэтныя пытанні дзяржаўнага будаўніцтва, найчасцей у самых неспрыяльных для гэтага ваенна-палітычных умовах.

Адным з надзвычай істотных пытанняў у працэсе стварэння і функцыянавання дзяржаўных органаў Беларускай Народнай Рэспублікі была распрацоўка ўласнай сімволікі. І гэта не толькі герб і сцяг, але і паштовыя маркі, пячаткі і бланкі асобных органаў улады, узнагароды і шмат чаго яшчэ. Дзяржаўная сімволіка – гэта адначасова і прэзентацыя сябе і сваіх каштоўнасцяў, і своеасаблівая рэфлексія.

Вывучэнне сімволікі БНР яшчэ толькі пачынаецца, таму кожны новы дакумент, датычны гэтага пытання, надзвычай цікавы. Адзін такі дакумент цяпер экспануецца на выставе «1918: БНР – Ідэя. Край. Дзяржава», якая адкрылася ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь дзякуючы намаганням яе куратара Аляксандра Зімніцкага.

Што ж гэта за дакумент? Гэта пасведчанне за нумарам 55, выдадзенае 12 студзеня 1920 года вайсковаму ўрадніку Мікалаю Сару культурна-прасветным аддзелам Беларускай вайсковай камісіі, у тым, што ён праслухаў трохтыднёвыя курсы беларускай мовы і беларусазнаўства. Пасведчанне падпісанае шэфам культурна-прасветнай камісіі БВК Сымонам Рак-Міхайлоўскім і засведчанае пячаткай арганізацыі. Але ўвагу дакумент прыцягвае не толькі і не столькі гэтым.

Бланк пасведчання – сапраўдны твор мастацтва. І гэта не дзіва, бо яго аўтар – не хто іншы, як Язэп Драздовіч! Мяркуючы па наяўных подпісах, бланк пасведчання быў створаны мастаком у 1919 годзе. У гэты час (з сярэдзіны мая 1919-га да снежня 1920-га) Язэп Нарцызавіч жыў і працаваў у Мінску. За гэты перыяд там некалькі разоў змянялася ўлада. Спачатку ў ліпені 1919-га бальшавікі пакінулі горад, і ўжо 8 жніўня яго занялі польскія войскі. А праз год, у ліпені 1920-га, бальшавікі зноў занялі пакінутую палякамі беларускую сталіцу. Нягледзячы на бурлівыя змены ваеннай і палітычнай абстаноўкі і непрадказальныя, а часцяком і трагічныя абставіны жыцця, дзеячы беларускага нацыянальнага руху ні на хвіліну не спынялі сваёй працы на карысць Бацькаўшчыны. Натуральна, што, апынуўшыся ў Мінску, Язэп Драздовіч не мог не ўключыцца ў культурнае жыццё горада.

Вядома, што цягам мінскага перыяду жыцця Драздовіч працаваў выкладчыкам малявання ў беларускіх школах і гімназіях, мастаком-афармляльнікам тэатральных імпрэзаў і кніжных выданняў. На жаль, большасць твораў гэтага часу не захавалася ці, прынамсі, пакуль застаецца неідэнтыфікаванай у архіўных і музейных зборах. Разам з тым вядома, што Язэп Нарцызавіч паслядоўна супрацоўнічаў з літаратурна-выдавецкім аддзелам Народнага камісарыята асветы Літоўска-Беларускай ССР, Беларускай школьнай радай Міншчыны, пасля перайменаванай у Цэнтральную Беларускую школьную раду (узначальваў яе, дарэчы, усё той жа Сымон Рак-Міхайлоўскі), літаратурным выдавецтвам ССРБ.

Можна ўпэўнена меркаваць, што бланк пасведчання быў створаны Драздовічам на замову Беларускай школьнай рады Міншчыны. Такія дакументы выдаваліся не толькі слухачам курсаў беларускай мовы і беларусазнаўства, арганізаваных культурна-прасветным аддзелам Беларускай вайсковай камісіі. Гэткія ж дакументы атрымлівалі выпускнікі мінскіх беларускіх настаўніцкіх курсаў, выпускнікі двухмесячных беларускіх настаўніцкіх курсаў у Слуцку. Магчыма, аформленыя Язэпам Драздовічам пасведчанні прызначаліся для ўручэння выпускнікам усіх беларускіх адукацыйных устаноў. Адказ на гэтае пытанне застаецца справай будучыні.

Бланк пасведчання надзвычай багата арнаментаваны расліннымі матывамі. Але ключавое месца ў яго мастацкай канцэпцыі займае выява Пагоні і шэсць партрэтаў выбітных дзеячаў беларускай культуры. Менавіта гэтыя партрэты, на маю думку, найбольш цікавыя і каштоўныя. Каштоўныя яны не толькі ў мастацкім плане, але і ў сэнсе разумення сімволікі БНР, бо выбар нацыянальных герояў – таксама неад’емная частка фармавання сістэмы дзяржаўнай сімволікі. У якасці асобаў, якія мусілі сімвалізаваць гонар і годнасць нацыі, былі адабраныя:

– «Доктар Францішк Скарына родам з Полацку

Бел. Вучоны, перакладчык і выдавец бел. Бібліі – 1517 г.»;

– «Бел. Пясьняр Ян Баршчэўскі. Р. 1790 г.»;

– «Вінцук Дунін-Марцінкевіч. Б. пісьмен. Рад. 1807 г.»;

– «Бел. пясьняр Фран. Багушэвіч. † 1898 г.»;

– «Янка Лучына (Іван Няслухоўскі) пясьняр бел.»

– «Каганец» К. Кастравіцкі † 1918 г. Бел. пісьменьнік»

Відавочна, што мастацкая канцэпцыя афармлення пасведчання мусіла адлюстроўваць не толькі эстэтычныя погляды самога Язэпа Драздовіча, але і пэўную нацыянальную ідэалогію, матэрыяльным увасабленнем якой быў гэты дакумент. Фактычна, асобы, чые твары знайшлі сваё месца на пасведчаннях, якія выдаваліся Беларускай школьнай радай Міншчыны і Беларускай вайсковай камісіяй, складаюць своеасаблівы нацыянальны пантэон Беларускай Народнай Рэспублікі, пантэон маладой нацыі, якая толькі пачынала фармаваць уласную ідэалогію і шукала ў далёкім і нядаўнім мінулым асобаў, якія мусілі стаць прыкладам для сучаснікаў і наступных пакаленняў.

Для нас сённяшніх нацыянальны пантэон узору 1919 года выглядае крыху нязвыкла і больш нагадвае змест падручніка па літаратуры. Але ў гэтым ёсць велізарная заслуга саміх стваральнікаў гэтага пантэона – айцоў беларускай дзяржаўнасці, як у форме БНР, так і ў форме беларускай савецкай рэспублікі. Сваёй тытанічнай самаахвярнай працай і трагічнымі лёсамі яны шмат у чым зацямнілі постаці сваіх папярэднікаў, якіх яны лічылі прыкладамі для пераймання, і самі занялі першыя месцы ў нацыянальным пантэоне Беларусі.

Пасведчанне слухача курсаў беларускай мовы і беларусазнаўства, арганізаваных культурна-прасветным аддзелам Беларускай вайсковай камісіі, гэтаксама як і шматлікія іншыя ўнікальныя дакументы, датычныя дзейнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, можна пабачыць на выставе «1918: БНР – Ідэя. Край. Дзяржава» ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь.

 

Мікалай Плавінскі

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў

У красавіку выйдзе з друку кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гарадзенцаў «Ніколі болей», — паведаміў Андрэй Янушкевіч...

valiancina_shauchenka
Тэатр

Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі

Сёння, 27 сакавіка, у свеце адзначаюць Дзень тэатра. У беларускага тэатральнага мастацтва найбагацейшая гісторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным

Выйшла пілотная серыя падкасту «Супердудко», — паведамляе «Літрадыё». Крытык Наста Грышчук п’е таматны гозэ і ўспамінае...

valiancina_shauchenka
Краіна

«Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм

Што можа быць больш сумным і дзікім за даносы беларусаў на іншых беларусаў? У 2020 годзе гэта было нормай, на жаль,...

Апошнія навіны

    Літаратура
    У Беларусі хутка з'явіцца кніга ўспамінаў рэпрэсаваных гродзенцаў
    Тэатр
    Па старонках памяці. Гісторыя і традыцыі тэатральнага мастацтва Беларусі
    Літаратура
    Стартуе падкаст «Супердудко»: Наста Грышчук густоўна не пагаджаецца з наяўным
    Краіна
    «Увага, стукач!» Беларусы звязаліся з даносчыкамі на пратэстоўцаў 2020-га і знялі фільм
    Грамадства
    У Вязынцы вясну гукалі. І нагукалі! Шмат фота
    Мастацтва
    Таша Кацуба. Мяккая зброя
    Гісторыя Літаратура
    Мікалай Гусоўскі і «Песня пра Зубра»
    Гісторыя
    Першая ў старадаўняй Беларусі жанчына-лекар. Лёс і вандроўкі Саламеі Русецкай
    Грамадства Літаратура
    Бяляцкі гаворыць пра нацыянальнае прымірэнне, падымае іншыя дыскусійныя тэмы не пад прымусам, а з-за сваёй інтэлектуальнай смеласці
    Грамадства «Музыка»
    Музыку Фёдара Чаранкова арыштавалі на 15 сутак
    Каляндар
    Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?
    Мастацтва Беларусы свету
    Выстава пад знакам Пагоні ў Нью-Ёрку
    Замежжа
    Гайд па беларускай Вільні: усё, што трэба мігрантам з Беларусі
    Грамадства
    Упершыню ў беларускага горада з’явіліся свае духі. Гэта Брэст
    Культура
    Песням-вяснякам навучаць усіх жадаючых у Веткаўскім музеі стараверстваў і беларускіх традыцый

Афіша

  • 28.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя беларускага перакладу «Дзьмухаўцовага віна» Рэя Брэдберы у Мінску

  • 28.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 28.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 28.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 28.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 28.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 28.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 28.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    • Што вядома пра серыял пра Уладзіміра Мулявіна «За паўгадзіны да вясны», трэйлер якога з’явіўся ў сеціве?
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип