Трактарыст працаваў каля вёскі Алексічы, як раптам у полі ўтварылася вялікая яміна. Ён выйшаў паглядзець і ўбачыў унутры нейкае збудаванне. Аказалася, што гэта старажытны склеп, піша «Наша ніва» са спасылкай на «Хойніцкія навіны».
Тэрыторыю абгарадзілі, знаходку ахоўвае міліцыя.
Археолагі мяркуюць, што знойдзены склеп належыць да роду Аскеркаў, бо недалёка ад таго месца ў 2019 годзе была знойдзена магільная пліта з імёнамі дзевяці пахаваных прадстаўнікоў роду.
На месцы археалагічнай знаходкі знайшлі труну, увенчаную фігуркамі анёлаў. Ёсць вялікая верагоднасць, што пры больш дэталёвым вывучэнні мясцовасці, удасца выявіць іншыя пахаванні.
Прозвішча Аскерка у мінулым мела шырокую вядомасць. Гэты старадаўні шляхецкі род, які носіць герб «Мурдэліа» і узыходзіць да канца XV стагоддзя.
Сярод яго прадстаўнікоў, якія жылі яшчэ ў часы Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, нямала вядомых гістарычных асоб, якія мелі землеўладання ў многіх рэгіёнах нашай краіны. Згодна з архіўнымі крыніцамі і даведачным картах XIX стагоддзя згадваюцца іх валодання і на Хойнікшчыне. У прыватнасці сядзіба ў вёсцы Рудакоў і «Стары двор», каля вёсак Алексічы і Глінішча.