Фестываль святочных елак у Гродна з’ява не новая. Ужо трэці год гарадскія прадпрыемствы рыхтуюць свае елкі перад зімовымі святамі. У гэтым годзе больш за 30 прадпрыемстваў выставілі на паказ свае інсталяцыі. Некаторыя спрыяюць святочнаму настрою, а іншыя — здзіўляюць сваімі дызайнерскімі вырашэннямі.
Паглядзіце, як зараз увечары выглядае цэнтральны парк Гродна.
АМ, budzma.org