Дыскусія “Грошы як культурны артэфакт: месца дызайну ў гісторыі” – 18 снежня

13.12.2018 Афіша

Запрашаем на адкрытую дыскусію “Грошы як культурны артэфакт: месца дызайну ў гісторыі”!

Shtalenkova_18Dec_horizontal_UPD2

У межах дыскусіі адбудзецца прэзентацыя манаграфіі Ксеніі Шталенковай, прысвечанай дызайну беларускіх грошай. Запрошаны эксперт – Уладзімір Уладзіміравіч Голубеў, дацэнт-laudatio праграмы “Візуальны дызайн і медыя” Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта, сябар Беларускага саюза дызайнераў і Беларускага саюза мастакоў.

Уваход: вольны.

Пра кнігу:

Манаграфія прадстаўляе даследаванне візуальнага дызайну папяровых грошай, якія цыркулявалі на беларускіх тэрыторыях у 1917-2016 гг. Мэтай даследавання з’яўляецца спроба канцэптуалізаваць з дапамогай аналізу нацыянальных наратываў, выкарыстаных у дызайне банкнот, камунікатыўны патэнцыял грошай адлюстраваць ідэю беларускасці за апошнія 100 гадоў. Сярод асноўных пытанняў, якія разглядае аўтарка, можна адзначыць наступныя. Хто вызначае нацыянальныя наратывы, адлюстраванныя ў дызайне папяровых грошай? Як розныя выпускі грошай рэпрэзентуюць Беларусь? Якія нацыянальныя наратывы аказваюцца больш эфектыўнымі ў дызайне папяровых грошай? У кнізе прадстаўлены параўнальны аналіз беларускіх рублёў з грашыма Літвы, Украіны, Польшчы і Расіі. Кніга будзе цікавай як спецыялістам у галіне дызайну, гісторыі і візуальных даследаванняў, так і шырокай аўдыторыі.

Імпрэза ажыццёўлена пры падтрымцы грамадскай культурніцкай кампаніі “Будзьма беларусамі!” і грамадскага аб’яднання “Саюз беларускіх пісьменнікаў”.

18 снежня, 2018

18:30

Літаратурны музей Максіма Багдановіча (Мінск, вул. М. Багдановіча, 7А)

Падзея ў Вконтакте і Facebook.