Гурт “Рэха” выступіў на Глыбоччыне (відэа)

12.05.2015 Музыка

Канцэрт адбыўся падчас 25-гадовага юбілею аднаўлення касцёла ў вёсцы Дзеркаўшчына.

Гледзячы на рэакцыю гледачоў, выступ гурта ім спадабаўся. Канцэрту паспрыяла і надвор’е, якое ў гэты дзень было проста выдатным.
Як адзначыў саліст гурта Андрусь Такінданг, музыкі любяць падарожнічаць па Беларусі, і калі іх будуць запрашаць, яшчэ не раз наведаюць Глыбоччыну. Да гэтага гурт ужо неаднойчы выступаў у Лучаі і Германавічах.

Асобна хацелася б адзначыць, што ўсе песні гурта былі выкананыя на беларускай мове.

 

 

westki.info

Тэгі: