І ў Стоўбцах, і ў Нясвіжы згадвалі Караткевіча…

d0bdd18fd181d0b2d196d0b6111010-018

Э. Акулін і Л. Дранько-Майсюк з творчым візітам наведалі 8 і 11 лістапада Стоўбцы і Нясвіж, дзе правялі шэраг літаратурных сустрэч з вучнямі навучальных установаў.

d0bdd18fd181d0b2d196d0b6111010-021

«Гэтым разам нам удалося выступіць ва ўсіх навучальных установах Стоўбцаў і Нясвіжа. Нашы сустрэчы праходзілі пад літаратурнай зоркай Уладзіміра Сямёнавіча Караткевіча, юбілей якога неўзабаве будзе святкаваць уся Беларусь. Мы яшчэ раз пераканаліся, што Караткевіч быў і застаецца адным з самых любімых беларускіх пісьменнікаў. Яго імя ведаюць, ягонымі творамі захапляюцца. А творчая спадчына пісьменніка: паэзія, проза, драматычныя творы, эсэ — складаюць залаты фонд айчыннай літаратуры. Прыемна, што нашы сустрэчы насілі інтэрактыўны характар. Дзеці разам з намі ахвотна чыталі вершы Караткевіча, спявалі песні, адказвалі на пытанні літаратурнай віктарыны. Самыя актыўныя атрымалі памятныя прызы з лагатыпам кампаніі “Будзьма беларусамі!”», —пракаментаваў паездкі Э. Акулін.

d0bdd18fd181d0b2d196d0b6111010-020

Усе сустрэчы прайшлі ў межах кампаніі «Будзьма беларусамі!»

d181d182d0bed19ed0b1d186d18b81010-035

d0bdd18fd181d0b2d196d0b6111010-001

d181d182d0bed19ed0b1d186d18b81010-053

Тэгі: ,