У межах IV Тыдня нефармальнай адукацыі і асветы “Беларусь сучасная” 14 снежня 2008 г. адбудзецца Фестываль навучальных гурткоў (Мінскі адукацыйны цэнтар імя Йоханэса Рау, пр. Газеты “Правда”, 11).
Такога кшталту Фестываль ужо трэці раз праводзіцца ў Беларусі, што дае права казаць пра з’яўленне новай традыцыі. У гэтым годзе фестываль задуманы як пляцоўка для сустрэчы людзей, якія працуюць з формай навучальнага гуртка для дарослых па наступных тэмах: экалогія, сям’я, прафесійнае развіццё, права на кожны дзень, культура Беларусі і гендэрны аспект.
На Фестывалі будуць прадстаўлены навучальныя гурткі для дарослых, якія праводзіліся ў розных кутках Беларусі, што прапануе ўнікальную магчымасць пазнаёміцца з рознымі практыкамі і новым поглядам на такую форму навучання. Да таго ж Фестываль – гэта месца для абмену досведам арганізацыяў і ініцыятываў, а таксама магчымасць для зацікаўленых наведвальнікаў прыняць непасрэдны ўдзел у майстар-класах і прэзентацыях.
У праграму Фестываля ўваходзяць прэзентацыі кніг і выданняў пра навучальныя гурткі, шэраг майстар-класаў, круглы стол, прысвечаны праблемам і перспектывам развіцця навучальных гурткоў для дарослых у Беларусі. Будзе працаваць выстава стэндаў арганізацыяў, якія праводзяць навучальныя гурткі, а таксама выстава фларыстычных твораў.
Фестываль навучальных гурткоў праходзіць пры падтрымцы кампаніі “Будзьма!”.
Мы будзем рады Вас бачыць у Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры імя Йаханэса Рау па наступным адрасе: г. Мінск, пр. Газеты “Правда”, 11.
Пачатак а 11-й гадзіне. Уваход вольны.
E-mail: hurtki.team@gmail.com
Больш падрабязную інфармацыю пра навучальныя гурткі і Фестываль навучальных гурткоў можна знайсці на сайце www.hurtki.info