Пад Гомелем злачынец выкраў старажытныя іконы і хацеў вывезці іх у Маскву. Яго затрымалі, а іконы вярнулі епархіі

Іконы 18 і 19 стагоддзяў зламыснік выкраў напрыканцы верасня з царквы ў Добрушскім раёне. Міліцыя вярнула абразы Святога Мікалая і Скорапаслушніцу архіепіскапу Гомельскаму і Жлобінскаму Стэфану.


Як паведамляе УУС Гомельскага аблвыканкама, мужчына ўзламаў замок царквы ў вёсцы Дуброўка, вынес іконы і схаваў іх на могілках. Злодзей не паспеў нават выклікаць таксоўку — яго затрымалі. Гэта не першы крадзеж для ўраджэнца Магілёўшчыны. У гэтым годзе ён абрабаваў яшчэ тры царквы.