Прэм’ера на «Будзьме»! Мінскі постпанк гурт Inšasviet выдаў дэбютны сінгл

16.03.2021 Музыка

Плытка атрымала алхімічную назву «Ad albedo».


У прэс-рэлізе музыкі пішуць: «Нарэшце выйшаў наш дэбютны сінгл "Ad albedo". Сваёй песняй мы хочам нагадаць, што самыя цёмныя часы перад світаннем. Якой бы бясконцай не падавалася б ноч, сонца ўсё роўна зноў адрадзіцца і нябёсы на ўсходзе зачырванеюць».

002.jpg

Па словах аўтара тэксту Дзмітрыя «Агнявіта» Новікава, паралелі з тым, што адбываецца ў нашыя часы ў Беларусі, бадай, невыпадковыя, хоць песня была напісана задоўга да гэтага. Паслухаць альбом на ўсіх стрымінгавых пляцоўках можна тут.