Улады запатрабавалі спыніць дзейнасць Інстытуту Гётэ і Германскай службы акадэмічных абменаў у Беларусі

Пра гэта паведамляюць РИА Новости са спасылкай на МЗС Германіі. 


belnaviny.by-1-2.jpg

«Мы шкадуем аб рашэнні беларускага боку, які патрабуе спыніць дзейнасць Інстытуту Гётэ і Германскай службы акадэмічных абменаў (DAAD) у Беларусі. Гэты крок прывядзе да далейшай міжнароднай ізаляцыі Беларусі. Пацярпелымі ад гэтага рашэння будуць беларускія грамадзяне, якія будуць пазбаўленыя магчымасцяў грамадзкай і культурнай дзейнасці», — заявілі ў міністэрстве.

Гётэ-Інстытут — арганізацыі па вывучэнні нямецкай мовы і культуры па ўсім свеце. 

Германская служба акадэмічных абменаў штогод садзейнічае  каля 100 000 нямецкім і замежным студэнтам і навукоўцам па ўсім свеце; спрыяе развiццю германістыкі і распаўсюджванню нямецкай мовы як замежнай за мяжой, аказвае падтрымку краінам, якія развіваюцца, у станаўленні іх сістэм адукацыі.