Вядомы беларускі гурт Intelligency выпусціў новы альбом

Беларускі электронны гурт Intelligency выдаў новы альбом — першы за два гады.


The Ideals

Альбом называецца The Ideals, на ім 16 трэкаў.

Паслухаць альбом можна адразу на некалькіх пляцоўках — шукайце зручную для вас па спасылцы.


Гурт Intelligency адметны тым, што таленавіта і арыгінальна спалучае электронае гучанне з жывымі інструментамі. Выходзіць цікавае спалучэньне танцавальнага дып-хаўзу і тэхна з блюз-рокавымі ноткамі ды жывой сімфонікай (адсюль і ўласнае самавызначэньне стылю — «тэхна-блюз»). Іх сінгл «August» стаў сапраўдным сусветным хітом.