• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
12.07.2016 | Літаратура

Інтэлектуальная ўзварушэнне

Дэбютную кнігу Кірыла Стаселька ‒ «Дзіцячы маніфест» ‒ намінавалі на чатыры прэміі. У прыватнасці яна, трапіла ў лонг-ліст прэміі Гедройца, ды трапіла ў лік фіналістаў прэміі “Дэбют”. Кнігу безумоўна можна назваць адным з лепшых прыкладаў сучаснай інтэлектуальнай прозы ў краіне, але, калі карацей, сапраўдным інтэлектуальным узрушэннем.

Кірыл Стаселька. Дзіцячы маніфест

Першае, што хочацца адзначыць, гэта прастата напісання, што відавочна з’яўляецца вялікіай перавагай у дадзеным выпадку, бо пытанні, якія ў ёй падымаюцца, досыць складаныя, а гісторыі з героямі адбываюцца не самыя звычайныя.

Пісьменнік не проста распавядае гісторыю, але выкрывае чалавечае існаванне, выкручвае яго навыварат. Аўтар прымушае чытача задумацца над сваім жыццём, над яго руцінай, паўсядзённасццю, над сэнсамі, якімі ён жыве. Гэта вельмі важна, бо тэкст ужо застаецца не проста тэкстам, аўтар, нібыта прарок, што паказвае ўсю мудрагелістасць чалавечага існавання. Прычым у некаторых апавяданнях ён робіць гэта ў вельмі гіпертрафаванай і рэзкай форме, якая кідае неспрактыкаванага чытача ў шок, выклікае ў яго здзіўленне і абурэнне, тым самым, больш звяртаючы ўвагу на змест праблемы. Прачытанае немінуча ўразаецца ў памяць чытача, пасля чаго не пакідае яго ў спакоі, бо яго мозг будзе ўвесь час пракручваць атрыманую эмацыйную дыхту. Усё гэта сведчыць аб жвавасці кнігі, а таксама хітрасці і майстэрстве аўтара.

Ва ўсёй кнізе, прасочваюцца ноткі падабенства. Звычайна зборнікі пісьменнікаў не так цікава чытаць, бо апавяданні, як правіла, разрозненыя. Але ў «Дзіцячым маніфесце» усё прасякнута адзіным сэнсам, усё напісана ў адзіным стылі.

Асабліва імпануе сацыялагічны і філасофскі кантэкст, які відавочна акрэсліваецца на працягу ўсёй кнігі. Адразу з’яўляецца павага да аўтара, бо пісаў тэкст не проста пісака, а чалавек, які мае ўсе неабходныя веды і падставы для таго, каб падымаць такія праблемы. Самі праблемы, якія закранаюцца ў кнізе, вельмі прыцягваюць. А рэзкія павароты сюжэту бударажаць свядомасць. Калі чытаеш «Дзіцячы маніфест», то чакаеш, што будзе нешта незвычайнае, спрабуеш прадбачыць ‒ а ў выніку выходзіць, зусім не тое, што меркаваў, зусім іншы паварот.

Варта таксама закрануць аповесць «У пошуках сябе», якая займае ў кнізе асноўнае месца. Першае, што робіць аўтар ‒ зацягвае чытача інтрыгай, апісваючы цікавую сітуацыю, на працягу якой чытач чакае яе развязкі, пасля чаго, не даўшы адказу, адпраўляе чытача да вытокаў гісторыі. Хоць чытач не адразу яе увязвае, але ў любым выпадку ‒ першы сюжэт, з яго інтрыгай і з неверагодным выпадкам ‒ прымушае чытаць далей да фіналу гісторыі. У аповесці прысутнічае асаблівая атмасфера, атмасфера нейкай сакрэтнасці і ўнікальнасці, падзей, якія адбываюцца.

Асабліва захапілі апісанні пацыентаў клінікі. Гэта проста, шыкоўна, цудоўна! Дзіўныя сюжэты, вельмі разнапланавыя, якія характарызуюць агульныя катэгорыі, агульныя тыпы. Усе пацыенты вельмі разнапланавыя, у іх розныя гісторыі ‒ што робіць клініку сапраўды асаблівай, таксама арыгінальны метад іх лячэння. Каб не парушыць магію тэкста, не буду падрабязна апісваць пацыентаў.

Можна было б яшчэ вельмі шмат пісаць пра «Дзіцячым маніфесце», пра мноства тых эмоцый і думак, якія выклікае кніга. Але падобная паслуга апынецца “мядзведжых” для тых чытачоў, якія яшчэ не паспелі атрымаць асалоду ад дэбютнай кнігай Кірыла Стаселька. Можна было б, вядома, закрануць недасканаласць некаторых апавяданняў, але яны гэтак не значныя, што адступаюць на задні план і будуць практычна не прыкметныя для большасці чытачоў.

У любым выпадку, кніга з’яўляецца больш чым годнай, асабліва для дэбюту. Лічу патрэбным папярэдзіць, што «Дзіцячы маніфест» не прачытаць «з наскоку». Магчыма, вам нават спатрэбіцца прачытаць яе некалькі разоў, бо у большасці выпадкаў, яна патрабуе некаторага ўзроўню інтэлектуальнай падрыхтаванасці самога чытача.

Яўгенія Ч.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Забавы

Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі

Як добра вы ведаеце мясціны, дзе нарадзіліся і жылі знакамітыя беларусы? Давайце праверым!  Прапануем прайсці...

valiancina_shauchenka
Мастацтва

З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце

Анлайн-каталог карцін рэпрэсаваных мастакоў стварылі ў «Доме творцаў». Вось ужо больш як год гэты праект Сержука...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў

Арабскі срэбны дырхем, якому 1250 гадоў, знойдзены падчас раскопак на месцы старога Менска. Пра цікавую знаходку...

valiancina_shauchenka
Гісторыя

Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае

Адэпты «русского мира» накінуліся на святога Губерта — нябеснага заступніка Гародні і галоўны сімвал яе еўрапейскасці....

Апошнія навіны

    Грамадства Забавы
    Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    Мастацтва
    З’явілася галерэя рэпрэсаванага беларускага мастацтва. Карціны можна замовіць з дастаўкай па ўсім свеце
    Грамадства Гісторыя
    На раскопках пад Мінскам знайшлі манету, якой 1250 гадоў
    Гісторыя
    Святы Губерт яшчэ не перамог чырвоную зорку. Але ў рэшце рэшт дабро перамагае
    Гісторыя
    Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
    Грамадства
    «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    Мастацтва
    Не толькі пісьменнік, але і мастак: у Віцебску пройдзе выстава малюнкаў Васіля Быкава
    Музыка
    Кацярына Ваданосава, Relikt, ZUJ і B:N. Абвешчана праграма фестывалю «Bardauskaja Vosień 2023»
    Літаратура
    Новы сайт Kamunikat.org: яшчэ больш кніг і магчымасцей
    Музыка
    «Каб не было дарогі назад». Гурт VOLSKI анансаваў альбом «Лісты палітвязням»
    Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

Афіша

  • 29.09

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя фотакнігі «Minsk» у Варшаве

  • 28.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 28.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09ПАДЗЕЯ ДНЯ: Лекцыя Галіны Рудніцкай пра беларускую народную вышыўку ў Мінску
  • 28.09Прэзентацыя беларускага нумара часопіса «Tygiel Kultury» ў Лодзі
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 29.09 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Названы лепшыя навуковыя публікацыі 2022 года
    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип