«Лірычная песьня пра тое, як нялёгка і як пачэсна быць Беларусам у гэты складаны, шчымлівы і балючы час», — напісалі ў подпісу да песні.
Калыханка
...І голасу ўсіх не пазбавяць,
Толькі цябе.
І не пазбавяць усіх Радзімы,
Толькі цябе.
І ў турму ўсіх ня кінуць,
Толькі цябе.
І на вайне ўсіх не заб’юць,
Толькі цябе.
Але любіць будуць
Толькі цябе.
І памінаць у малітве будуць
Толькі цябе,
Бо голас Беларусі
Толькі ты.
Тэкст на які паклалі музыку напісаў беларускі пісьменнік, перакладчык і публіцыст Аляксандр Лукашук.
Вакал — Лявон Вольскі
Гітара — Павел Трыпуць
Бас-гітара — Алесь-Францішак Мышкевіч
Бубны — Павел Мамонаў