1. У 1931 годзе выйшла найбольшая колькасць кніг на беларускай мове на тэрыторыі Савецкай Беларусі. Пасля рэпрэсій, вайны і русіфікацыі беларуская мова вярнулася на гэты ўзровень толькі ў 2017 годзе.
2. У друку і адукацыі паноўная мова на тэрыторыі Беларусі змянілася за стагоддзе колькі разоў. На пачатку дамінавала мова рускай адміністрацыі, з 20-ых гадоў — першай была беларуская мова, а руская мова атрымала перавагу толькі па вайне, а то і задоўга пасля яе.
3. Большасць газет і часопісаў сталі рускамоўнымі толькі ў 90-я гады.
4. У 1925 годзе ў беларускіх гарадах на ідышы вучылася ў два разы болей школьнікаў, чым на рускай мове, а на беларускай мове навучалася 62%.
5. Удар па беларускаму друку і адукацыі нанёс 1959 год, калі школьнікі былі вызваленыя ад абавязковага навучання на беларускай мове.
6. Адраджэнне 90-ых гадоў прывяло да рэзкага росту беларускамоўнага школьніцтва, але першыя прэзідэнцкія выбары працэс сарвалі.
7. З таго часу хутка русіфікуецца вёска і, калі нічога не зменіцца, то праз 5-7 гадоў большасць беларускіх школьнікаў і дашкольнікаў у вёсцы будуць атрымліваць адукацыю на рускае мове.
8. Колькасць беларускамоўных кніг цяпер усяго ў два разы болей, чым кніг на ангельскай мове.
9. У 2003 годзе наклад дзіцячых кніг на беларускай мове склаў усяго 1,5%, але цяпер ён павышаецца.
10. Каб вярнуцца на такі ж узровень ужывання беларускай мовы ў друку і адукацыі, як у 1945 годзе, спатрэбіцца палітычная воля і каля 50 гадоў.
Падрабязней чытайце ў даследаванні «Беларуская мова 1918-2018», BISS