Кацярына Сумарава. Суб’ектыўны краявід пачатку стагоддзя

15.04.2009 Культура

sumarova

Выстава Кацярыны Сумаравай адкрылася 14 красавіка ў Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва (пр. Незалежнасці, 47) ў Мінску.

Калі ўпершыню бачыш жывапісныя творы Кацярыны Сумаравай — адчуваеш узрушэнне ад візуальнай моцы і пластычнай выразнасці яркіх палотнаў. Колер — адна з дамінантаў творчага метаду мастачкі, у структуры якога маюцца і іншыя аспекты. Сваю ўвагу яна скіроўвае найперш на тэму мастакоўскага сталення. Выяўленне барацьбы супрацьлегласцей — неабходная якасць творчага працэсу, які ўжо сам ёсць каштоўнасць. Мастачка адыходзіць ад імперыі, імкнецца ўтрымаць краявід як жывы вобраз, надзелены рысамі чалавечых эмоцый. Нам цікава назіраць, як спараджаюцца першыя рэфлексіі і празрыста акрэсліваюцца межы новай праявы ў мастацтве. Тэкст цалкам.

Тэгі: