• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
08.06.2023 | Грамадства

Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?

Як ствараецца і працуе калектыўная памяць? Як гэты феномен уплывае на рэальнасць у Беларусі і іншых краінах? Якім чынам падманваюць масы, спрашчаючы сэнс гэтага тэрміна? Ці магчымая пазітыўная калектыўная памяць? Піша Аляксей Гайдукевіч.


Як ствараецца і працуе калектыўная памяць

Разглядаючы сучасны канцэпт калектыўнай памяці неабходна адзначыць, што ён не з’яўляецца нечым устойлівым. Уяўленні аб калектыўным мінулым сёння могуць змяняцца цягам нават жыцця аднаго пакалення, пераразбірацца. Бо ёсць у першую чаргу вельмі ўмоўным наборам каштоўнасцей і ўстановак, прасякнутых псеўдагістарычнымі фактамі і наратывамі. Які, па задумцы аўтараў, мае ўспрымацца масамі адназначна, без залішніх пытанняў.

Ужо больш за 100 год на фарміраванне калектыўнай памяці мэтанакіравана ўплывае ўся моц дзяржаўнай машыны ва ўсіх краінах. Гэта не толькі прапагандысты і настаўнікі, але і поп-культура, кінематограф, літаратура.

Напрыклад, відавочна, што інфармацыйная рэвалюцыя, звязаная з інтэрнэтам і паскарэннем перадачы і распаўсюду інфармацыі, кардынальна змяніла калектыўную памяць для мільярдаў людзей на планеце.

Ролю сённяшняй паскоранай інфарматызацыі можна параўнаць хіба з распаўсюдам нарматыўнай і адзінай сістэмы адукацыі, што таксама змяніла і ў пэўным сэнсе ўніфікавала ў розных краінах розную і па-свойму ўнікальную калектыўную памяць. Прыкметна павялічыўшы яе гарызонты да ўзроўняў чалавечых масаў, нашмат большых за ранейшыя сялянскія ці гарадскія грамады. У іх калектыўная памяць абмяжоўвалася досведам дзядоў-бацькоў, сацыяльнай групы ў пэўным рэгіёне і рэлігійнымі, міфалагічнымі ўстаноўкамі.

58.jpg
Крыніца: wordpress.com

Спробы стварэння такіх умоўных вялікіх супольнасцей, як нацыі, паставілі перад «архітэктарамі масаў» неабходнасць фарміравання памяці нацыянальных маштабаў. Якая б вырашала задачы па аб’яднанні людзей з розных сацыяльных класаў, рэгіёнаў краіны, часам з рознымі рэлігійнымі практыкамі, мовамі.

100–150 год таму такія задачы пачалі вырашацца выключна «навязваннем» дамінантнага набору міфаў, часткова гістарычна праўдзівых наратываў. Вядомыя факты, калі ў эпоху нацыянальнага Рамантызму ў розных краінах Еўропы пісьменнікі змянялі змест нават народных казак. Усё дзеля канструявання супольнай свядомасці вялікіх масаў людзей. З перспектывай на некалькі пакаленняў.

Адной з галоўных мэтаў такой сацыяльнай архітэктуры было і застаецца імкненне да матывавання грамадзянаў да супольнага эканамічнага суіснавання ў дзяржаве, сплаце падаткаў. А ў выпадку неабходнасці — удзелу ў войнах.

Як калектыўная памяць стае адзіным слушным дыскурсам

Другая сусветная вайна пакінула вялікі след не толькі ў гістарычных падручніках, але і ў калектыўнай памяці грамадзянаў розных краінаў. Пры гэтым, наколькі адрозніваліся паваенныя наратывы для «перазагрузкі» калектыўнай памяці народаў СССР, Заходняй Еўропы (асобна Нямеччыны і Італіі), настолькі аднолькавай была адсутнасць спробаў якаснага пераасэнсавання мінулых падзеяў. Хаця б дзеля даволі лагічнай мэты — перабудовы міжнароднай сістэмы адносінаў і ўнутрапалітычнага жыцця краінаў на кардынальна адрозных ад даваенных прынцыпах. Каб пазбегнуць нават верагоднасці ўзнікнення новай сусветнай вайны.

На ўсходзе кантынента філасофская палітычная думка апошня амаль 100 год была ў відавочным заняпадзе. Камандны апарат ставіўся да чалавечых масаў выключна як да матэрыялу для правядзення індустрыялізацыі, пакарэння суседніх народаў з выхадам на «сусветную рэвалюцыю».

Палітыка партыі дапускала толькі адзіна слушную калектыўную памяць «савецкага чалавека», з адным наборам шаблонаў.

Пасля Другой сусветнай вайны большасць установак калектыўнай памяці ў СССР і краінах «сацыялістычнага блоку» намагаліся засяродзіць выключна на падзеях 1941–1945, аздобіўшы гістарычныя падзеі купай міфаў.

Зведаўшы крах у халоднай вайне, СССР пакінуў пасля сябе прыблізна 150 млн «савецкіх людзей» з пачуццём калектыўнай траўмы, якая цягам некалькіх дзесяцігоддзяў цалкам пераўтварылася амаль у рэлігійны культ. З навязлівай мэтай — антызаходняга рэваншу любым коштам.

Неабходнасцю адпомсціць за памяць продкаў, «якія скарылі палову Еўропы», была і застаецца прасякнута вялікая доля поп-культуры і кінематографа ў РФ і Беларусі. Не кажучы ўжо аб палітычных заявах.

Такім чынам, сёння калектыўную памяць камандныя апараты на ўсходзе Еўропы выкарыстоўваюць выключна для таго, каб ламаць свядомасць цэлым пакаленням. Засмечваць розумы наратывамі, далёкімі ад дэклараваных маральна-этычных арыенціраў. Падмяняць праўду прапагандысцкімі тэорыямі дзеля кіравання масамі.

59.jpg
Крыніца: 
i.guim.co.uk

У заходняй палітычнай філасофіі, спалохаўшыся энтузіязму масаў, з якім яны ўспрымалі сусветныя войны, пайшлі адрозным ад усходняга шляхам. Больш складаным за эксплуатацыю нізкіх эмоцый, паразітаванне на страхах і нянавісці, як на ўсходзе кантынента. Але таксама малаканструктыўным.

У мэйнстрым трапіла накіданне на сучаснікаў комплексаў віны за дзеянні мінулых пакаленняў еўрапейцаў у дачыненні да каланізаваных народаў, меншасцей і г. д.

Ад памкненняў да дамінавання і падпарадкавання ў калектыўнай памяці на захадзе хіснулі шалі вагаў у бок атамізацыі грамадства. Таму заходнія палітыкі, знаходзячыся ў гэтым трэндзе, не былі гатовыя не толькі адзіным фронтам супрацьстаяць новай мілітарысцкай хвалі з усходу, але нават не здолелі своечасова разгледзець яе за мільярднымі кантрактамі на пастаўкі вуглевадародаў.

З усходу на захад дзесяцігодзе за дзесяцігоддзем рухаўся канцэпт на дамінаванне і падпарадкаванне, эксплуатуючы страхі ўнутры сістэмы і звонку. Не дзіўна, што на месцы разлому паміж заходнім і ўсходнім каштоўнаснымі палюсамі распачалася гарачая фаза супрацьстаяння. І пакуль грамадствы і дзяржавы не будуць падрыхтаваныя да пераходу на новыя падыходы да сацыяльных канструктаў, хвалі вайны будуць працягваць накатвацца.

Ці магчымая пазітыўная калектыўная памяць?

Відавочна, што тэндэнцыі ў сацыяльнай архітэктуры пры канструяванні калектыўнай памяці, калі дачыненне да яе стварэння мелі толькі адзінкі, яскрава прадэманстравалі сваю небяспечнасць для цэлых краінаў і нават чалавецтва.

У стагоддзе імклівага інфармацыйнага развіцця яны маюць быць перагледжаныя. Магчыма, у кірунку большай дэмакратычнасці ў сацыяльнай разбудове. Якую, безумоўна, трэба ствараць зараз па-новаму на прынцыпах пабудовы дамоўленасцей паміж рознымі групамі грамадства, без такой папулярнай зараз на захадзе культуры скасавання (кэнсэлінгу) і прасоўвання «адзінага слушнага» меркавання на ўсходзе Еўропы.

Толькі ў такім выпадку калектыўная памяць можа стаць неабходным сродкам для канструявання будучыні, а не агрэсіўным інструментам па ўдзеянні на эмоцыі масаў.


Аляксей Гайдукевіч, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча

«Гэтым разам не выбранае, а менавіта новае!», — падзяліўся навіной у сацсетках вядомы беларускі паэт Андрэй...

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч

У Бельску Падляшскім пасля працяглай хваробы на 77-м годзе жыцця памерла Надзея Артымовіч. Яе называлі паэткай...

valiancina_shauchenka
Музыка

«Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага

Напрыканцы верасня беларускі музыка Андрусь Такінданг прэзентаваў кліп на сваю новую песню «Шэры камень». Гэты твор...

valiancina_shauchenka
Культура

Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных

На працягу чатырох дзён, з 6 па 9 кастрычніка, у Варшаве адбудзецца фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA. Гэта...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «На беразе Волі». Выйшла новая кніга Андрэя Хадановіча
    Літаратура
    «Адплывае спакойнае неба...» Памерла паэтка Надзея Артымовіч
    Музыка
    «Тэкст напісаўся разам са слязьмі па спачылым». Андрусь Такінданг распавёў пра песню памяці Міраслава Лазоўскага
    Культура
    Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA пройдзе ў Варшаве на гэтых выходных
    Культура
    «Чаму вы выйшлі з дому?» Хадановіч разважае пра паэзію пратэсту і салідарнасці
    Гісторыя
    Голда Мэір: «У мамы была звычка заяўляць, што ў Мілуокі ўсё горш, чым у Пінску»
    «Берлінскі сшытак»: загадкавы спеўнік бабулі Кацярыны Ваданосавай
    Грамадства
    Генпракуратура распачала крымінальныя справы супраць Рады БНР
    Мастацтва
    «Ніці супраціўлення»: адкрыццё выставы Руфіны Базловай адбудзецца ў Чэхіі
    64-гадовая беларуска падняла БЧБ-сцяг над адной з найвышэйшых гор свету
    Кіно
    Фільм «Зялёная мяжа»: што хацела паказаць Агнешка Холанд і што атрымалася
    Музыка
    Наста Хмель: Робім Беларусь у выгнанні, каб не знікнуць у чужым краі
    Забавы
    Гульня: Знайдзі аднолькавыя вокладкі
    Грамадства
    На якой мове мусіць размаўляць лагапед з беларускамоўнымі дзецьмі? Іна Кулей аб працы беларускамоўнага лагапеда
    Грамадства
    Шчасце і бяда археолага. Пра самаабмежаванне ў імя навукі

Афіша

  • 03.10

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску

  • 03.10 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 03.10 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 03.10 — 13.11Выстава «Васіль Быкаў. Праз абрысы і лініі» ў Віцебску
  • 03.10 — 08.10Фестываль незалежнай беларускай культуры ва Уроцлаве
  • 03.10ПАДЗЕЯ ДНЯ: Літаратурнае падарожжа з Андрэем Хадановічам у Гданьску
  • 03.10 — 17.11Выстава Руфіны Базловай у Чыкага
  • 03.10Ідрак Мірзалізадэ ў Таліне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Чучхэ ў самым сэрцы Еўропы альбо Што чакае беларускую нацыянальную культурную прастору
    • «Я аддала апошняе на сваю мару». Беларуская мастачка рызыкнула ўсім, што мела, і адкрыла ў Варшаве фотастудыю
    • Тэст для вандроўнікаў: пазнай мясціны, дзе нарадзіліся ці жылі нашыя славутыя землякі
    • Шматаблічны Адам Глобус. Топ-7 кніг ад творцы
    • Параза ці перамога? Першы мір Вялікага Княства Літоўскага
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип