• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.07.2016 | Гісторыя Літаратура

“Калі гарыць ва мне агонь…”: з нагоды дня нараджэння А. Пашкевіч і У. Дубоўкі

Дзень 15-га ліпеня адзначаны некалькімі буйнымі кропкамі на мапе беларускага лета. Менавіта ў гэты дзень у 1410 годзе грымнула славутая перамога вялікалітоўскіх і польскіх войскаў пад Грунвальдам, менавіта ў гэты дзень ранкам 1913-га ўдзельнікі Беларускага выдавецкага таварыства ўпэўніліся, што ўчарашняе заснаванне арганізацыі – не сон, менавіта ў гэты дзень у 1924-м палітыка беларусізацыі набыла афіцыйны дзяржаўны статус. І менавіта 15 ліпеня на свет з’явіліся Алаіза Пашкевіч (Цётка, 1876) і Уладзімір Дубоўка (1900), пра якіх і варта згадаць сёння.

Беларусізацыя. Менскі вакзал

Алаіза Пашкевіч – самая вядомая жанчына беларускага Адраджэння пачатку мінулага стагоддзя – выкарыстоўвала разнастайныя псеўданімы: апроч усім знаёмай Цёткі ў яе арсенале былі Мацей Крапіўка, М. Крапівіха, Гаўрыла з Полацка, Тымчасовы, Банадысь Асака і іншыя. Пад знакам гэтых простых, але кідкіх імёнаў Цётка зрабіла неймаверна шмат для беларускага народа – у грамадскай, палітычнай і літаратурнай дзейнасці.

Алаіза Пашкевіч

Спіс яе дасягненняў сягае за межы звычайнага жыцця: Алаіза Пашкевіч паспявала настаўнічаць у школе, быць актыўнай удзельніцай Пецярбургскага гуртка “Круг беларускай народнай прасветы”, весці прапагандысцкую работу ў Вільні і адначасова працаваць фельчаркай, стаць адной з заснавальніц Беларускай Сацыялістычнай Грамады (па сутнасці, першай беларускай палітычнай партыі), выйсці замуж (але, як лічыцца, без кахання), паўдзельнічаць у выпуску першых легальных газет на беларускай мове “Наша доля” і “Наша ніва”, выдаць часопіс “Лучынка”, даследаваць гісторыю беларускага тэатра (і, між іншым, быць акторкай у трупе І. Буйніцкага), а таксама фальклор, быць масажысткай, апублікаваць свае паэтычныя зборнікі “Скрыпка беларуская” і “Хрэст на свабоду”, дзіцячыя кнігі і падручнікі (“Гасцінец для малых дзяцей”, “Лемантар”, “Першае чытанне для дзетак беларусаў”), стаць заснавальніцай беларускай асацыятыўна-мадэрновай прозы, арганізаваць настаўніцкія курсы і падпольныя беларускія школы. Пры ўсім гэтым яна пастаянна займалася сваёй адукацыяй і наведвала замежжа (у тым ліку і каб паправіць здароўе).

Пэўным чынам такая актыўная жыццёвая пазіцыя Алаізы Пашкевіч стала прычынай яе ранняй смерці. Але яе словы жывуць і цяпер, яе вершы – яскравы прыклад гарачай агітацыйна-рэвалюцыйнай паэзіі, яе імя займае сваё належнае месца ў гісторыі беларускай культуры.

Уладзімір Дубоўка

Ва Уладзіміра Дубоўкі таксама было шмат псеўданімаў. Як і А. Пашкевіч, ён карыстаўся і жаночымі, і мужчынскімі імёнамі: Ганна Аршыца, У. Гайдукевіч, Бладысь Дубоўка, Уладзік Павадыр, Тупяец і іх варыянты.

Літаратурны талент Дубоўкі немагчыма было не заўважыць. Паказальныя словы Янкі Купалы: “Уладзя, ты – Пушкін, а я перад табой – толькі Дзяржавін”. Уладзіміру Дубоўку ўдалося ў значнай ступені ўзбагаціць беларускую літаратуру, прыўнесці ў яе яркія акцэнты.

На яго жыццё даўжынёй у 76 надоў прыпала нямала цяжкасцяў і выпрабаванняў. Чаго каштуюць толькі 4 арышты і амаль 28 гадоў у высылцы, у лагеры, дзе ў яго не было магчымасці займацца літаратурнай дзейнасцю. Пры гэтым Уладзімір Дубоўка не агаварыў нікога, не “здаў” ніводнага. Але жыццё “аддзячыла” яму новымі пакутамі. У пачатку 40-х удалечыні ад родных гэты чалавек перажыў яшчэ адну трагедыю: памёр 13-гадовы сын Дубоўкі і яго жонкі Марыі Кляўс.

Pušča_Duboŭka_Aleksandrovič

Усё жыццё пісьменнік шмат працаваў: настаўнікам, метадыстам і інструктарам беларускіх школ пры Народным камісарыяце асветы РСФСР, рэдактарам “Весніка ЦВК, СНК і СПА Саюза ССР”, сакратаром прадстаўніцтва пры БССР пры ўрадзе СССР, рэдактарам літаратурнай старонкі ў газеце “Гудок”, рэдактарам “Збору законаў і загадаў Рабоча-Сялянскага ўраду Саюза ССР”, рэдактарам часопіса “Беларускі піянер”, сакратаром у Яранскім раённым спажывецкім саюзе, рахункаводам, сталяром.

Адзін з заснавальнікаў літаратурна-мастацкага згуртавання “Узвышша”, Уладзімір Дубоўка не пакінуў па-за сваёй ўвагай мовазнаўства, перакладчыцкую дзейнасць і літаратурную крытыку; выдаў 7 зборнікаў вершаў – сотні радкоў, тысячы слоў, якія і пасля смерці паэта разносяцца над нашай краінай.

…Калі гарыць ва мне агонь,

дык па-над сцежкаю засвеціць!

І ціха так, і ціха так зусім…

Чутно:

на дах бразгочыць дождж сцюдзёны.

Калі дагэтуль ён не загасіў,

дык не загасіць пал мой і сягоння…

140 гадоў назад нарадзілася Цётка, 116 гадоў прайшло з дня нараджэння Дубоўкі. Гэта больш, чым адно жыццё. Гэта маленькая вечнасць. І мы ведаем іх імёны, і мы адчуваем іх пал.

Анастасія Анцімонік, budzma.by

 

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы

З нагоды 115-годдзя з дня нараджэння Заіра Ісаакавіча Азгура, брэнд «Ложка в ладошке» выпусціў лімітаваную лінейку...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў

Сёння сусветны дзень шчанюка. Ёсць і такое свята. І ў гэты дзень мы хочам не толькі падзяліцца з вамі карыснымі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў

«Церамок» — так лагодна ў простамоўі называюць шэлтар альбо «Дом уцекача» у Варшаве ягоныя заснавальнікі. І не выпадкова,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа

Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і Канфедэрацыя музеяў L’internationale абвяшчаюць адкрыты набор у мастацкія рэзідэнцыі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы
    Грамадства
    Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў
    Грамадства
    «Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў
    Грамадства Замежжа
    Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў
    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады

Афіша

  • 23.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Прэзентацыя трэцяга тома трылогіі «Галасы Беларусі» ў Вільні

  • 23.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 23.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 23.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 23.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 23.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 23.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип