• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
14.12.2022 | Грамадства

Калі людзі бягуць — казкі скончыліся

Чалавеку ўласціва перабольшваць. Гучныя словы заўсёды прыцягваюць больш увагі, чым проста прысутнасць, якая сама па сабе павінна б быць дастатковым фактам. Увага патрэбная ўсім: мы па сваёй прыродзе эгаістычныя і не распешчаныя любоўю, а таму патрабуем яе пастаянна, часам — у самых перакручаных формах. Асабліва калі гэтая любоў заканчваецца, піша Крысціна Бандурына ў «Новым Часе».


477.jpg
Ілюстрацыйнае фота Дзмітрыя Дзмітрыева

Доўгія гады грамадзянская супольнасць «цывілізаванага свету», пасмейваючыся, называла Лукашэнку «апошнім дыктатарам Еўропы», ператвараючы страшнае слова ў будзённасць. І цяпер, калі дыктатура разгарнулася ва ўсёй сваёй агіднай пачварнасці, «цывілізаваны свет» сказаў: «Мы вас ведаць не хочам. Вас больш не існуе».

Такі вось парадокс: пакуль самая вялікая краіна ў свеце маўкліва і пагрозліва бразгала зброяй, свет напружваўся, услухоўваўся ў гэтую трывожную цішыню і ішоў выбудоўваць дыпламатычныя сувязі, асабліва не стараючыся зазірнуць за шырму прапанаваных умоў. Калі гэтай краіны не стала, свет уздыхнуў з палёгкай, паверыўшы, што знікла пагроза стабільнасці, развіццю і прагрэсу, і пайшоў далей умацоўваць сваю эканоміку, пракладаць газаправоды, набываць прадпрыемствы, у тым ліку і ў маленькіх частках былой самай вялікай краіны. Мала каго цікавіла, што гэта будуецца на касцях, і ўжо сапраўды ніхто не думаў, што незакрытае — і, як аказалася, самае важнае — пытанне аднойчы ўсплыве зноў.

З былымі савецкімі людзьмі зручна было працаваць. «Пацан сказаў — пацан зрабіў». Здзелкі гуляюць на аўтарытэт, а таму выконваюцца беспярэчна — часам за кошт «сваіх» жа. Машына дыктатуры эфектыўная, яе шрубкі выканаўчыя, патрэбная паслуга будзе аказаная своечасова. Інакш — «пацан сказаў, пацан зрабіў», — вінаватым будзе блага.

Ці перабольшваў гэтае «блага» Салжаніцын, калі апісваў адзін дзень Івана Дзянісавіча? Колькі «прыгожага слоўца» было ў Аляхновіча, Геніюш, Грахоўскага? Наколькі можна верыць кнігам пра савецкія рэпрэсіі, дзе прыязджалі па начах і забіралі літаральна ні за што — часам на расстрэл?

Сучасны індывід сумнеўна хмыкае, калі яму кажаш, што проста сёння людзей знявольваюць за шкарпэткі «няправільнага колеру» або экскурсію на роднай мове. Еўропа прывыкла пратэставаць: ладзіць страйкі, выходзіць з плакатамі, выбіраць, каго заманецца. Ёй за гэта нічога не будзе. Ніхто не запіша твары на камеру і не прыйдзе потым па месцы прапіскі ладзіць пагром у кватэры і тыкаць носам у падлогу.

Жыхароў «развітога свету» не палохаюць лічбы. Чалавек наогул жыве ў свеце лічбаў: сярэдні заробак, курс у банку, кошты ў крамах... Паўтары тысячы палітвязняў — гэта статыстыка, якая на фоне сур’ёзных рэчаў — абстрэлаў, забойстваў, знішчэння гарадоў — не чапляе аніводнага нерва. З гэтым можна жыць.

І таму калі раптам на межах узнікаюць чэргі, а кошт арэнды кватэры ўзлятае да нябёсаў праз наплыў «панаехаўшых», «цывілізаваны чалавек» законна абураецца парушэннем звыклай карціны свету: хто вы, халера бяры, такія, што вам гэта дазволена?

Днямі з галоўнай інтэлектуальнай сцэны Еўропы прагучаў голас Беларусі. Нобелеўская лекцыя Наталлі Пінчук, жонкі палітзняволенага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, трансліравалася з Осла на ўвесь свет. Але ці была свету да гэтага справа? Ці разумелі мужчыны ў дарагіх фраках і дамы ў раскошных сукенках, пра што гаворыць Наталля?

Рашэнне Нобелеўскага камітэта, вядома ж, было невыпадковым: менавіта тут, паміж трыма краінамі, вырашаецца лёс Еўропы і ўсяго светапарадку — як мінімум на некалькі пакаленняў наперад. Як і любая складаная задача, гэтая патрабуе ўліку ўсіх уводных даных, усіх дэталей і асаблівасцей кантэксту. Але разбірацца ў іх свет не мае часу. Век хуткіх рашэнняў патрабуе, каб ужо на старце было чорнае і белае, таму што ўсё, што паміж — выдаткі і страчаная выгада. А ў пагоні за выгадай галоўнае што? Прыцягнуць увагу. І таму гучныя словы сёння асабліва папулярныя. Пазбавіць віз, закрыць межы, пабудаваць плот... Як яшчэ пасля такога растлумачыць вялікім дзядзькам, што ў тваёй краіне бяда? Назваць гэта «акупацыяй». Як дагрукацца да абыякавых людзей з гісторыі перажытага гвалту? Як прымусіць спачуваць, калі дзяржава, якая выдае сінія пашпарты, — на другім баку акопа?

Перабольшваючы, мы заўсёды ведаем, што трошкі зманілі, сказалі пра тое, чаго няма насамрэч. І, паколькі гэтага няма, мы застаёмся спакойнымі: усё не так дрэнна, яшчэ можна жыць.

Калі людзі бягуць, гэта значыць толькі адно — казкі скончыліся.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі

Балота — адметнасць беларускага ландшафту, ці не вызначальная рыса беларускай прыроды. Таямнічы і жудасны свет,...

valiancina_shauchenka
Культура Гісторыя

Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых

Засталося ўсяго два тыдні да самага рамантычнага дня ў годзе ‒ Дня ўсіх закаханых. Традыцыйна Літаратурны музей Петруся...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка

27 студзеня ў Гомелі міліцыяй былі затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка Вікторыя...

valiancina_shauchenka
Літаратура Беларуская мова

«Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»

У Выдавецкім доме «Звязда» падрыхтавана да друку чарговае, трэцяе па ліку, выданне маляўніча аформленай кнігі —...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Легкія Еўропы. Малавядомыя факты пра балоты Беларусі
    Культура Гісторыя
    Увесь музей толькі для вас! Літаратурны музей Петруся Броўкі праводзіць розыгрыш да Дня ўсіх закаханых
    Грамадства Музыка
    Затрыманыя вакаліст гурта «Бан Жвірба» Дзмітрый Гаўрылін і яго жонка
    Літаратура Беларуская мова
    «Беларускія народныя казкі ў апрацоўцы Якуба Коласа»
    Грамадства
    «Сяргей можа застацца без лекаў...». Аляксандр Сацук распавёў пра апошнія навіны ад брата
    Адукацыя
    ЕГУ абвясціў імя новага рэктара
    Літаратура
    «Не забывай, што ў любую хвіліну можа выскачыць з канапель рабая свіння». Што раілі беларускія класікі маладым пісьменнікам
    Грамадства Гісторыя
    Слонімскую сінагогу зноў выставяць на аўкцыён
    Культура Грамадства Гісторыя
    У Мсціславе ў гэтым годзе прыступяць да рэканструкцыі забудовы XII-XIV стагоддзяў на Замкавай гары
    Культура Грамадства
    На вышытай мапе Беларусі кожны рэгіён будзе прадстаўлены сваімі этнаграфічнымі славутасцямі
    Музыка «Музыка»
    «Гэта нас натхніла і працягвае натхняць». Топ беларускіх трэкаў ад гурта «Puaro»
    Грамадства Адукацыя
    «Васьміног» абвяшчае конкурс на атрыманне грантаў для адукацыйных праектаў, якія дапамогуць школьнікам і рэпрэсаваным настаўнікам
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў 4-5 лютага
    Грамадства Тэхналогіі
    Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
    Культура Грамадства
    Слуцкі пояс і саломка – зацверджаны лагатып сёлетняй культурнай сталіцы Беларусі

Афіша

  • 10.02 — 12.02

    Паэтычны фестываль «Вершы на асфальце» імя Міхася Стральцова ў Вільні

  • 03.02 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 03.02 — 05.02Выстава Наталлі Разуменка ў Мінску
  • 03.02 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 03.02 — 26.02Выстава айца Сяргея Сурыновіча «Птушыны вянок» ў Віцебску
  • 03.02 — 27.02Зімовая выстава ў Мінску
  • 03.02 — 26.02«Самародак з Рагачова». Выстава Анатоля Каплана ў Гомелі
  • 03.02 — 28.02Выстава выцінанкі «Зімовыя цуды» ў Маладзечне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Цяпер у мяне ёсць месца, дзе я магу быць шчырай і не думаць пра тое, каб выжыць»: актрыса Святлана Зелянкоўская адкрыла ў Варшаве тэатр-студыю
    • Каго хаваў пад маскамі сваіх герояў Вінцэнт Дунін-Марцінкевіч?
    • «У 73 гады паехала скараць Берлін». Як баба Каця зрабіла вёску вядомай на ўвесь свет
    • Ён, яна і старажытны дуб. Вальс «1863» стаў кліпам да дня народзінаў Каліноўскага
    • Эксперты: Трымайцеся падалей ад расійскіх анлайн-сервісаў
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип