Што рабіць калі вас прыніжае настаўнік. 6 парадаў

19.09.2019 Маё права

Няма нічога горшага калі настаўнік/ца пастаянна крычыць на вас. Але яшчэ горш, калі ён гэта робіць на вачах усяго класа.

Што рабіць у гэтых выпадках:

aid1338073-v4-728px-Stand-Up-to-a-Teacher-That-Has-Humiliated-You-Step-1.jpg

1.  Паглядзіце настаўніку ў вочы. Пастарайцеся мець пусты выраз твару.

aid1338073-v4-728px-Stand-Up-to-a-Teacher-That-Has-Humiliated-You-Step-2.jpg

2.  Падумайце што вы зрабілі не так, ці есць сапраўдная прычына гэтай злосці, ці ў настаўніка проста раніца панядзелка.

aid1338073-v4-728px-Stand-Up-to-a-Teacher-That-Has-Humiliated-You-Step-3.jpg

3. Стрымайце ўласны гнеў, бо яго выбух можа выклікаць яшчэ большую рэакцыю. Пастарайцеся сцішыць свае эмоцыі. Хай настаўнік атрымае свой «момант», не спрабуйце даць адпор. Дарэчы, плач перад іншымі не робіць вас слабым. Гэта нармальна калі людзі дэманструюць эмоцыі, у гэтым няма нічога кепскага.

aid1338073-v4-728px-Stand-Up-to-a-Teacher-That-Has-Humiliated-You-Step-5.jpg

4. У канцы ўрока пагутарыце з настаўнікам. Але перад гэтым усе ж узважце, наколькі прычына, па якой на вас накрычалі была сапраўднай. І калі адчуваеце, што вас прынізілі без прычыны, вярніцеся да настаўніка калі ён супакоіўся. Настаўнікі таксама людзі. Скажыце яму, што вы адчувалі сабе прыніжанымі і вам непрыемна, тым болей што гэта ўсе адбылося перад аднагодкамі.

aid1338073-v4-728px-Stand-Up-to-a-Teacher-That-Has-Humiliated-You-Step-6.jpg

5.  Калі настаўнік выбачацца, прыміце гэта і спыніцеся.

aid1338073-v4-728px-Stand-Up-to-a-Teacher-That-Has-Humiliated-You-Step-6.jpg

6.  Калі настаўнік не палічыць патрэбным патлумачыцца ці выбачацца, пагутарыце спачатку з аднагодкамі. Спытаеце іх, ці згодныя яны з тым, як да вас паставіўся настаўнік. І калі яны будуць па ваш бок, звярніце да іншага настаўніка, якога любіце і паважаеце, альбо да класнага кіраўніка ці дырэктара.

Паводле wikihow.com


Сачыце за нашымі публікацыямі ў TelegramFacebookВконтакте ды Twitter! А ў нашым Instagram вас чакаюць яскравыя фота!