• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
15.03.2021 | Каляндар

Каляндар на 15-21 сакавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата – кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і “пасланне ў бутэльцы” для нас сённешніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.

15 сакавіка

У 1994 годзе была прынятая Канстытуцыя Беларусь.

Гэта была не першая канстытуцыя ў гісторыі краіны: раней былі Статуты ВКЛ, Канстытуцыя 3 Траўня 1791-га, Часовая канстытуцыя БНР, розныя рэдакцыі Канстытуцыі БССР…). Разам з тым, гэта была першая канстытуцыя незалежнай Беларусі. Прыняў яе Вярхоўны Савет.

Канстытуцыя 94-га году абвясціла Беларусь унітарнай дэмакратычнай сацыяльна-прававой дзяржавай. Асноўнай мэтай дзяржавы і яе структураў прагалошвалася “стварэнне ўмоваў для свабоднага развіцця асобы, рэалізацыі яе інтарэсаў ў рамках законаў”.

Канстытуцыя РБ 1994.jpg

Канстытуцыя ўсталявала новую форму праўлення – прэзідэнцкую. Нагадаем, што да 1994-га ў Беларусі не было прэзідэнта: кіраваў Вярхоўня Савет, старшынём якога быў Шушкевіч. Канстытуцыя зацвярджала ў якасці дзярўных сімвалаў бел-чырвона-белы сцяг ды Пагоню.

Пазней Канстытуцыя некалькі разоў мянялася праз рэферэндумы 1995, 1996, 2004 гадоў. У 2020-м улады зноўку загаварылі пра чарговыя канстутцыйныя змены. Размовы пра вяртанне першай рэдакцыі – Канстытуцыі 1994-га – час почас вядуцца і дагэтуль.

16 сакавіка

У 1928 годзе загінуў Міхаіл Гурын-Маразоўскі.

У Першую Сусветную Гурын служыў у кавалерыі, пасля далучыўся да Чырвонай арміі, скончыў Акадэмію Генштаба. З 1921-га быў рэдактарам “Савецкай Беларусі”. Мог бы і далей рабіць кар’еру, але ў 1924-м пасланы ў Заходнюю Беларусь рыхтаваць паўстанне супраць палякаў.

Радыкальныя планы Гурына ўразілі камуністаў на месцах, а пасля нават і Менск запатрабаваў ягонага вяртання. Гурын адмовіўся – працягнуў нелегальную працу, адкрыў падпольную друкарню ў Вільні. Польскія ўлады заўважылі Гурына: арыштавалі па “Працэсе 56-і” над лідэрамі “Грамады”, але з часам адпусілі. Магчыма, здагадваліся, што заб’юць свае ж…

КПЗБ спраўды прыняла рашэнне пра ліквідацыю Гурына. Першы замах на яго адбыўся ў Гродне: Гурын быў падстрэлены, але збег і выжыў. Другі замах – у Вільні – быў больш удалым. Сімвалічна, што страляў у рэвалюцыянера ягоны ж гадаванец, малады камуніст Клінцэвіч.

17 сакавіка

У 1808 годзе нарадзіўся Сымон Канарскі.

Народжаны на Падляшшы сын збяднелага шляхціча, 23-гадовы Сымон стаў у шэрагі паўстанцаў 1830-1831 гадоў. У складзе корпусу генерала Хлапоўскага, Канарскі ўдзельнічаў у баях пад Гайнаўкай, Лідай, Вільняй. Паўстанне было задушанае: Сымон апынуўся на эміграцыі ў Францыі.

Сымон Канарскі.jpg

Здаецца, жыў бы сабе і жыў. Але там далучыўся да арганізацыі “Народная помства”, якая планавала ўзброеную экспедыцыю на Радзіму. Пасля некалькіх няўдалых спробаў пераходу мяжы, у 1835-м Канарскі ўсё ж трапіў у Расейскую імперыю. Там ствараў падпольныя ячэйкі, наладжваў стасункі з афіцэрамі віленскага, бабруйскага і берасцейскага гарнізонаў.

Канарскага выкрылі ды арыштавалі. Былі спробы ўцёкаў – няўдалыя. Яго катавалі, каб выкрыць усю падпольную сетку ды ўрэшце прыгаварылі да смерці. 11 сакавіка 1838 году 30-гадовага паўстанца растралялі, а цела пахавалі таемна, каб знішчыць усялякую памяць пра чалавека.

18 сакавіка

У 1932 годзе нарадзіўся пастар Эрнест Сабіла.

У часы вайны сям’я Сабілаў падтрымлівала сувязі з партызанамі Бабруйшчыны. Разам з тым, Сабілы былі вернікамі – пратэстантамі. Ужо ў 1951-м, калі Сабіла паступіў у Медуніверсітэт, яго арыштавалі за рэлігійную і нацыянальную агітацыю.

Сабіла сядзеў у “амерыканцы”, пасля ў турмах Расеі, лагерах Казахстану. Двойчы рабіў спробы ўцёкаў: як сам распавядаў, выжыў адно цудам: “Бягу, а кулі вжух-вжух па баках…” У 1956-м выйшаў, але праз год – зноўку апынуўся за кратамі. Сядзеў у Мардовіі, дзе пазнаёміўся з Браніславам Ржэўскім, Цімохам Вострыкавым, былымі жаўнерамі Рагулі.

Выйшаў на волю і вярнуўся ў Менск адно ў 1964-м. Там працягваў нелегальную прапаведніцкую дзейнасць, з якой змагалася КДБ. У 1988-м быў рукапакладзены ў пастары. У 1989-м як пастар зачытваў Біблію на першым з’ездзе БНФ. Ужо ў пенсійным веку будаваў евангельскі храм у Асіповічах. У 2019-м быў уганараваны медалём да 100-годдзя БНР.

19 сакавіка

У 1895 годзе нарадзіўся Тамаш Грыб.

Да беларускага руху далучыўся падчас вучобы ў Пецярбургу. Ваяваў на Румынскім фронце ў Першую Сусветную. Быў дэлегатам Усебеларускага з’езду ў 1917-м. Далучыўся да каманды БНР, стаў суаўтарам устаўных граматаў, а ў першым урадзе рэспублікі атрымаў партфель міністра земляробства.

Тамаш Грыб.jpg

Арыштоўваўся палякамі, пасля перабраўся ў Коўна, з часам – у Прагу. Працаваў з беларускімі асяродкамі, друкаваўся ў газетах. Скончыў філасофскі факультэт Карлава ўніверсітэту. У Празе стварыў Беларускае таварыства імя Ф.Скарыны, а ў 1930-х загадваў беларускім архівам у Празе.

Тамаш Грыб таксама вядомы сваімі амурнымі гісторыямі: у яго былі закаханыя Паўліна Мядзёлка і Палута Бадунова. Кабеты спаборнічалі, каму дастанецца сэрца Грыба, а падчас ягонай адсідкі ў польскай турме па чарзе насілі перадачы: кожныя прадстаўлялася ягонай жонкай.

20 сакавіка

У 1922 годзе памёр ад сухотаў Аляксандр Бурбіс.

Бурбіс належыў да плыні нацыянал-камуністаў, якія не бачылі вырашэння сацыяльнага пытання без нацыянальнага. Рэвалюцыянерам стаў яшчэ да 1917-га: арганізоўваў забастоўкі на Наваградчыне і ў Менску, ствараў прафсаюзы, арыштоўвася царскімі ўладамі. У турме захварэў на сухоты.

У 1917-м далучыўся да каманды БНР: быў консулам у Маскве. Пасля перайшоў у лагер камуністаў. Стаў намеснікам камісара замежных спраў, адным са стваралльнікам Чырвонага Крыжа ў БССР, друкаваўся ў “Савецкай Беларусі”.

Памёр у Менску. Пахавальная працэсія пераўтварылася ў сапраўдную дэманстрацыю: труну неслі з аркестрам з плошчы Свабоды да Старажоўскіх могілак. Над магілай Бурбіса Язэп Лёсік сказаў прамову, дзе параўнаў беларусаў з юдэямі, якія праз пустыню ідуць да Абяцанай Зямлі, а самога Бурбіса назваў прарокам.

21 сакавіка

У 1840 годзе нарадзіўся Францішак Багушэвіч.

Пасля Віленскай гімназіі Багушэвіч вучыўся ў Пецярбургу, быў выключаны за ўдзел у студэнцкім руху. Хутка пачалося Паўстанне 1863 году – Багушэвіч вярнуўся на Радзіму, ваяваў у атрадзе Нарбута, быў паранены. Пасля паразы паўстання выехаў ва Украіну, вярнуўся пасля абвяшчэння амністыі.

Багушэвіч працаваў у адвакацкай канторы. Яго называлі “сялянскім адвакатам”, бо бараніў у судах непісьменных вяскоўцаў, якіх дурылі ды абіралі царскія чыноўнікі. Паралельна друкаваўся ў часопісе “Край”.

Францішак Багушэвіч.jpg

Багушэвіч усё жыццё сутыкаўся з несправядлівасцю – адсюль радыкальны сацыяльны пасыл ягоных твораў. Сёння “Дудка беларуская” ды “Смык беларускі” могуць падавацца дэпрэсіўнымі, але гэта дух часу: на фоне тагачаснай рамантычнай і пастаральнай лірыкі, ягоныя творы былі рэвалюцыйным прарывам.

Маштаб асобы Багушэвіча пераацаніць цяжка. Гэта не толькі адзін з пачынальнікаў беларускай літаратуры, але і стваральнік падмурку нацыянальнай ідэі, заснаванай на ідэях свабоды і роўнасці.

Падрыхтаваў Алесь Кіркевіч

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Беларусы свету

Беларусы Варшавы святкуюць Дзень Волі (фота)

Святкаванне Дня Волі ў Варшаве распачалося каля калоны Жыгімонта на Замкавай плошчы. Шэсце, ачоленае Зянонам Пазняком,...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі

Беларусы Батумі адзначылі Дзень Волі шэсцем па вуліцах горада і ўрачыстым мітынгам на плошчы Еўропы. Настрою шэсцю...

valiancina_shauchenka

У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму

Сёння ў Коўне адбылося ўрачыстае адкрыццё помніка грамадскаму дзеячу Клаўдзію Дуж-Душэўскаму, аўтару эскіза бел-чырвона-белага...

valiancina_shauchenka
Грамадства Кіно

Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка

1 красавіка ў анлайн-кінатэатры беларускага кіно VODBLISK з’явіцца фільм Юлі Шатун «Межы». Гэта ўжо другі беларускі фільм,...

Апошнія навіны

    Грамадства
    Святочнае шэсце, мітынг і дваровы канцэрт. Як адзначаюць Дзень Волі ў Батумі
    У Коўне адкрылі помнік Клаўдзію Дуж-Душэўскаму
    Грамадства Кіно
    Фільм «Межы» Юлі Шатун з'явіцца на VODBLISK ужо 1 красавіка
    Грамадства
    27 сакавіка ўпершыню будзе адзначацца Дзень еўрапейскіх аўтараў
    Музыка
    Гурт VOLSKI выступіў з вялікім канцэртам да Дня Волі. Фотарэпартаж
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Печаная бульбяная каўбаса. Гатуем «бульбянку» разам з «Будзьма»
    Грамадства Літаратура
    У Беларусі прызналі «экстрэмісцкай» кнігу гомельскага журналіста Анатоля Гатоўчыца
    Навіны "Будзьма!"
    Віншуем з Днём Волі
    Грамадства
    «Свае людзі» ў Батумі. Севярын Квяткоўскі: беларуская самаарганізацыя, якая праявілася ў 20-м годзе, працуе і тут
    Грамадства «Музыка»
    Музыка Алесь Чумакоў выканаў вядомую польскую песню пра Гомель па-беларуску
    Грамадства Гісторыя
    Пойдзем жыва да Касьцюшкі, Рубаць будзем маскалюшкі!
    Культура Гісторыя Літаратура
    Як Купала працаваў «у пекле» - вінакурам на бровары ў Сёмкаве (аўдыё)
    Грамадства
    Гісторык Уладзімір Арлоў аб святкаванні Дня Волі раней і цяпер
    Грамадства Акцыя
    У Беларусі пройдзе сусветная экалагічная акцыя «Гадзіна Зямлі»
    Грамадства Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» цяпер можна паслухаць

Афіша

  • 25.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Беларускі спектакль «Жнівень» у Варшаве

  • 25.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 25.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 25.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 25.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 25.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 25.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Як, дзе і калі беларусы свету будуць адзначаць Дзень Волі
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип