11 красавіка настаяцель Барысаглебскага (Каложскага) храма XII стагоддзя ў Гродне протаіерэй Аляксандр Балоннікаў сустрэўся з дырэктарам філіяла «Інстытут мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору» ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры Акадэміі навук Беларусі» Таццянай Гаранскай, загадчыцай аддзела мастацтва Ірынай Скварцовай і прадстаўніком інстытута «Гроднаграмадзянпраект» Аленай Шчаснай, піша orthos.org.
Мэтай візіту вучоных стаў збор матэрыялу і візуальны агляд Барысаглебскай (Каложскай) царквы для падрыхтоўкі намінацыйнага дасье. У дакуменце распрацоўваецца план кіравання аб’ектам, які павінен забяспечыць захаванне аб’екта і яго ўнікальных каштоўнасцей. Гэта неабходная працэдура для ўключэння помніка ў спіс сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Чытайце яшчэ: «Божа, уратуй Каложу» — гісторыя архітэктурнай перліны Гродна ў новым выпуску «Гісторыі за 5 хвілін»