На Кальварыйскіх могілках у Мінску рэканструююць касцёл, уваходную браму і шэсць капліц-пахавальняў

На касцёле замяняць кроквенную сістэму, адрэстаўруюць вонкавыя сцены, адновяць аконныя і дзвярныя запаўненні, а таксама дэкаратыўныя элементы фасадаў па захаваных аўтэнтычных узорах, піша тэлеграм-канал «Спадчына» з спасылкай на onliner.by. Пасля возьмуцца за аднаўленне інтэр’ераў.

photo_2024-01-24_08-16-27.jpg


«Будзе заменена ўся праводка і створана сістэма электраацяплення. Нагадвае прычыну, па якой закрылі Чырвоны касцёл...

На браме адновяць дэкаратыўныя элементы і барэльефы. Разбураныя капліцы адбудуюць на падставе дакументальных гісторыка-архіўных матэрыялаў ці аналагаў», — пішуць аўтары канала.

Грамадскае абмеркаванне адбудзецца ў перыяд з 5 па 19 лютага 2024 года ўключна. Экспазіцыя (выстаўка) аб’екта будзе размешчана ў фае 1-га паверху будынка адміністрацыі Фрунзенскага раёна. Прэзентацыя матэрыялаў праекта будзе размешчана на афіцыйным сайце адміністрацыі раёна. Выказаць свае заўвагі і прапановы можна ў кнізе ўліку наведвальнікаў экспазіцыі аб’екта з 5 па 19 лютага 2024 года ўключна, а таксама іх можна накіраваць арганізатару грамадскага абмеркавання з пазнакай «грамадскае абмеркаванне» па 19 лютага 2024 года ўключна (паштовы адрас: 220073, г. Мінск, вул. Кальварыйская, 39, электронны адрас: frun.stroi@minsk.gov.by).



photo_2024-01-24_08-16-38.jpg

photo_2024-01-24_08-16-37.jpg

photo_2024-01-24_08-16-36.jpg

Аўтары канала таксама заўважылі, што рэканструкцыя закране далёка не ўсе капліцы:

«Дзве капліцы каля агароджы і гаспадарчай зоны могілак, сярод якіх адна неагатычная капліца Віткевічаў, застаюцца без увагі. Таксама праігнаравана існаванне капліцы, чыя гатычная арка разбурылася недзе ў 2016 годзе. Ёсць і іншыя рэшткі збудаванняў, якія патрабуюць хоць нейкай кансервацыі.

Кальварыйскія могілкі ўнікальны аб’ект для Беларусі ў шырокім разуменні гэтага слова, па той жа колькасці капліц на квадратны метр яны статупаюць хіба што віленскім могілкам на Росе».

Чытайце таксама: Мінск зялёны: самыя незвычайныя і малавядомыя зялёныя зоны сталіцы

photo_2024-01-24_08-27-12.jpg