7 снежня а 12-й гадзіне адбудзецца калядная праграма для дзетак з узделам дзіцячага гурта “ФолкРада”, дзіцячага фолк-тэатра “Вера і Патрыцыя”, фолк-гурта “Вурай” і этна-дуэта “AGATA”.
Беларускія этна- і фолк-гурты падрыхтавалі казачнае мерапрыемста для дзяцей і дарослых: тэатралізаваную святочную праграму з песнямі і танцамі, з казкамі і гульнямі, з цудоўнымі падарункамі і сюрпрызамі.
Спецыяльна для гэтай падзеі гурт “Вурай” падрыхтаваў інтэрактыўную музычную тэатральную праграму па традыцыях каляд на Беларусі: ад народных гульняў да цікавых гукаў кантрабаса, барабанаў і скрыпкі.
Нашымі героямі стануць Каза-танцоўшчыца, Механоша-пяюн, Ульяна, беларускі дзед мароз Зюзя, вандроўныя музыкі, а таксама спецыяльны госць – дрэсіраваны Смаргонскі Мядзведзь!
Дзіцячы фолк-тэатр “Вера і Патрыцыя” прапануе міні-мюзікл з джазавай музыкай са спадарыняй Калядой і вясёлай Козачкай з традыцыйнымі пажаданнямі і абсыпаннем зернем. А вось дзіцячы гурт “ФолкРада” дапаможа вывучыць калядныя спевы дзецям і іх бацькам з выкарыстаннем такіх музычных інструментаў, як бубен, каробачкі і званочкі.
Нарыканцы праграмы выступіць этна-дуэт “AGATA” і праспявае цудоўныя і магічныя беларускія песні ад выдатнага сучаснага кампазітара Аляксея Варсобы і этна спявачкі Ірэны Катвіцкай (акардэон і голас).
Музычная праграма разлічана на 1,5 гадзіны. Кошт білета (130 000 руб.) прадугледжвае таксама агляд экспазіцыі музея-сядзібы Ваньковічаў. Білеты на праграму можна заказаць загадзя па тэл.: (017) 327 88 78,
(029) 629 05 41 ці (029) 875 57 78, а таксама на старонках у кантакце http://vk.com/valenti_vankovich ці ў фэйсбуку https://www.facebook.com/Музей-Дом-Ваньковічаў-Культура-і-мастацтва-першай-паловы-XIX-стагоддзя.
Запрашаем на сапраўднае свята!
Сустрэнем Новы год і Каляды казачна і па-беларуску!
Паводле арганізатараў