У сеціве з’явілася калядная песня ад Kriwi і T-Trider

Сучасная электроніка, старажытная беларуская мелодыка і прыгожае трохгалоссе перапляліся ў калянднай песні ад Kriwi і T-Trider, якую ўжо можна паслухаць на ўсіх лічбавых платформах.


Kriwi і T-Trider

«І зноў прэм’ера!

Напярэдадні Каляд мы віншуем усіх са святам, з тым, што перажылі гэты год! Трымаемся разам далей!», — напісалі музыкі ў сацсетках.