Каляды па-беларуску: святкуйма разам!

Набліжаецца цудоўны час — Каляды і Новы год. Як адзначалі гэтыя святы нашыя продкі? Хто віншаваў беларусаў і прыносіў падарункі — Дзед Мароз, Зюзя, Святы Мікола? Ці жывая сёння традыцыя калядавання? Як зладзіць сапраўднае беларускае калядаванне? Культурна-асветніцкі партал «Будзьма беларусамі!» пра ўсё раскажа, пакажа і навучыць.


Разам з сябрамі і партнёрамі — грамадскімі кампаніямі «Годна» і «Честные люді» — мы пачынаем святочную інфармацыйную кампанію «Гонар упрыгожвае», у межах якой будзем распавядаць пра ўнікальныя беларускія традыцыі святкавання Калядаў і Новага года.

card_zastauka.jpg

Калі вы даўно марылі зладзіць калядаванне, але не ведалі як, то цяпер самы час. Мы стварылі дапаможнік калядоўшчыка, у якім тлумачым проста і зразумела, што да чаго: якія героі беларускіх Калядаў, што яны значаць, якія песні спяваць і ўрэшце апублікуем гатовы сцэнар калядавання.

Хачаце ўпрыгожыць дом да Калядаў? То зробім гэта разам! Беларускія майстры ў кароткіх відэароліках навучаць рабіць адметныя беларускія ўпрыгожванні.

Шукаеце паштоўкі, каб павіншаваць сяброў-беларусаў у розных краінах свету? Больш не трэба шукаць. Мы падрыхтавалі 10 анімаваных паштовак з беларускімі сімваламі Калядаў.

Да вашай увагі першая паштоўка. Астатнія - па спасылцы. Выбірайце і дасылайце!

card_07_zorka.jpg
Паштоўка: Хай ззяе заўсёды нам зорка надзеі!

Спампаваць анімаваную паштоўку

Святкуйма разам! Святкуйма па-беларуску ў любой кропцы свету!

Чытайце яшчэ:

Для маленькіх і вялікіх: 15 беларускіх вершаў пра зіму

Саламяны павук, арэхі, куцця. Якія сімвалы ў беларускіх Калядаў?

Калядны гайд: як і навошта святкаваць Каляды