• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
27.03.2023 | Каляндар

Каляндар з 27 сакавіка па 2 красавіка. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх. 

Чытайце, думайце, рабіце высновы. 


27 сакавіка

1851. Нарадзіўся Аляксей Сапуноў

alaksiej_sapunou._alyaksey_sapunou_1900-09.jpg

Гэты вядомы беларускі гісторык і краязнавец быў з вёскі Усвяты, што на Віцебшчыне. Акурат гэты рэгіён і даследаваў навуковец цягам жыцця. 

Сапуноў скончыў Віцебскую гімназію, пасля вучыўся ў Пецярбургскім універсітэце, меў званне прафесара. Ён быў непасрэдным удзельнікам стварэння Віцебскага царкоўна-археалагічнага музея і Віцебскай вучонай архіўнай камісіі. 

Выявіў і зрабіў палеаграфічныя апісанні рукапісных помнікаў, апісаў Барысавы камяні, архівы Віцебшчыны, Магілёўшчыны і Мінска. Галоўная яго праца — зборнік дакументаў «Витебская старина», які публікаваўся ў 1883–1888 гадах. 

Важнай асаблівасцю «Витебской старины» з’яўляецца вялікая колькасць разнастайных высакаякасных ілюстрацый і факсіміле, якія ўключаны ў тэкст. Гэтая праца па узроўні аздаблення не мела аналагаў на свой час. 

Пайшоў з жыцця Аляксей Сапуноў у 1924 годзе.

28 сакавіка

1867. Нарадзілася Стэфаніда Секяржыцкая

91543962_2861661600587955_8380038079955599360_n.jpg

Стэфа Секяржыцкая, у дзявоцтве Мякота — гэта родная сястра маці Максіма Багдановіча, якая адыграла даволі важную ролю ў жыцці паэта. 

Рэч у тым, што ў 1895 годзе сям’я Багдановічаў прыехала ў вёску Вяззе пад Асіповічамі, дзе ў той час і жыла цётка Максіма разам з мужам і дзецьмі. Чатырохгадовы хлопчык тады ўпершыню на свае вочы пабачыў жыццё беларускай вёскі — да гэтага ён разам з бацькам і маці жыў у горадзе. 

Безумоўна, што тая вандроўка аказала істотны ўплыў на свядомасць будучага паэта. Бо, як вядома, асоба фармуецца ў даволі раннім узросце. А ўсе веды атрыманыя намі ў юнацтве і сталым жыцці толькі фармуюць той «каркас», што складаецца ў дзяцінстве. Гульні з мясцовымі дзецьмі, вясковы побыт, жывая беларуская мова не маглі не адкласціся ў памяці. 

Пазнейшыя прыезды Багдановіча ў Беларусь толькі ўзмоцняць яго выбар на карысць беларушчыны.

29 сакавіка

1963. Нарадзіўся Сяргей Гумілеўскі


14_42a.jpg

З’явіўся на свет у сям’і вядомага беларускага скульптара Льва Гумілеўскага. У 1987 годзе скончыў Беларускі дзяржаўны тэатральна-мастацкі інстытут. З 1994 па 1997 гады стажыраваўся ў творчых акадэмічных майстэрнях. 

Дэбютаваў у якасці адметнага майстра яшчэ ў 1983 годзе. Працуе ў манументальнай і станкавай скульптуры. Стварае скульптурныя вобразы-станы, якія паказваюць узнёслыя настроі чалавечай душы. З пачатку 1990-х гадоў працуе разам з бацькам. 

Найбольш знакамітыя працы Гумілеўскіх — гэта помнікі Вінцэнту Дуніну-Марцінкевічу ў Бабруйску, Францішку Багушэвічу ў Смаргоні, Вацлаву Ластоўскаму ў Глыбокім, алея бюстаў дзеячаў культуры ў Нясвіжы, кампазіцыя «Балет» побач з Оперным тэатрам у Мінску. 

Творчы тандэм бацькі і сына зрабіў значны ўнёсак у развіццё беларускага выяўленчага мастацтва апошніх дзесяцігоддзяў. Разам з тым кожны з іх мае свае асаблівасці.

30 сакавіка

1689. Казімір Лышчынскі пакараны смерцю

jm79t9zpute6u460hyfk7b71j5lysfsl.jpg

Вальнадумец і матэрыяліст з нашай Берасцейшчыны, якога часцяком параўноўваюць з Джардана Бруна, напісаў трактат з красамоўнай назвай «Аб неіснаванні бога», за што і зазнаў пераслед.

Пакаранне смерцю на плошчы Старога мяста ў Варшаве было публічным: назіраць за пакутамі мысляра сабраўся шматтысячны натоўп. Паводле сведчанняў, Лышчынскі мужна сустрэў сваю смерць і годна трываў усе пакуты. Яго знявечанае цела спалілі ўжо за горадам, а попелам стрэлілі з гарматы. 

Дом, дзе ён жыў і стварыў свой трактат, падлягаў не толькі канфіскацыі, але і разбурэнню. Такім высокім быў кошт за пяць сотняў старонак трактату. Бо нават Папа Рымскі, які сачыў за справай Лышчынскага, назваў кару за смелыя думкі даволі жорсткай. 

І тым не менш думкі, якія асмеліўся агучыць Лышчынскі ў сваёй працы, трапілі з Рэчы Паспалітай у еўрапейскія краіны. Аб яго ідэях пісалі ў Германіі, Францыі, Швецыі, Італіі і іншых краінах, яны паспрыялі развіццю матэрыялізму і асветніцтва.

31 сакавіка

1785. Памёр Антоній Тызенгаўз

zxvqprjw72s0f3x90pmy3446c37ba87a.jpg

Ці не самы вядомы з вялікалітоўскіх мецэнатаў нарадзіўся ў 1733 годзе ў Наваельні ў шляхецкай сям’і і меў нямецкае паходжанне. Ён быў нашчадкам перасяленцаў з Лівоніі, якія аселі ў Беларусі. 

Атрымаў добрую адукацыю, але яшчэ з юнацкага ўзросту вылучаўся на фоне астатніх неўтаймаваным характарам. У час вучобы ў Віленскай езуіцкай школе праявіў сябе як чалавек, што мае адметны розум, некантраляваную энергію і рашучасць, але разам з тым нецярпімасць да іншадумства. Неверагодна, але факт: малады Антоній Тызенгаўз не любіў чытаць кніг. 

Ягоная дзяржаўная і палітычная кар’ера пайшла ўгару пасля таго, як у 1764 годзе правіцелем Рэчы Паспалітай стаў Станіслаў Аўгуст Панятоўскі, з якім Антоній Тызенгаўз сябраваў яшчэ з юнацкіх гадоў. Ён зрабіў яго гарадзенскім старостам, галоўным падскарбіем літоўскім і кіраўніком вялікакняжацкіх эканомій.

Энергічнае рэфармаванне, якое праводзіў Тызенгаўз найперш у Гародні, было сустрэта варожа ў суседніх дзяржавах. Яны шляхам інтрыгаў дамагліся таго, каб ён страціў усе свае пасады і старасць сустрэў у беднасці і адзіноце.

1 красавіка

1548. Памёр Жыгімонт I Стары

Zhygimont Stary (1).jpg

Гэты вялікі князь літоўскі і кароль польскі, які нарадзіўся ў 1467 годзе, быў пятым сынам Казіміра Ягелончыка і ўнукам Ягайлы.

У сваёй палітыцы імкнуўся да асцярожнасці і абачлівасці, але абставіны складваліся так, што раз за разам супраць яго ўздымаліся мецяжы і паўстанні. Першым такім было паўстанне Міхала Глінскага, якое адбылося ў 1508 годзе. Другое здарылася ўжо ў 1530-х і мела назву Курыная вайна. 

Таксама цяжкім момантам было аднаўленне асабістай уніі з Польшчай: уладару даводзілася шмат часу праводзіць у суседняй дзяржаве, таму у 1520-я гады фактычна Вялікім Княствам Літоўскім кіраваў Альбрэхт Гаштольт разам з паплечнікамі, які быў з 1522 года віленскім ваяводам і канцлерам ВКЛ. 

Пры Жыгімонце ўзмацнілася роля жанчыны ў палітыцы. Ягоная жонка Бона Сфорца, якая праявіла сябе і на асабістай, і на грамадскай глебе. Гэта яна дамаглася, каб яе сына, Жыгімонта Аўгуста, каранавалі яшчэ пры жывым бацьку. І яна ж катэгарычна не прыняла яго выбар — Барбару Радзівіл — і ўсяляк імкнулася разлучыць пару. 

Жыгімонт I Стары імкнуўся да ўмацавання дзяржавы. Пры ім быў выданы Першы Статут ВКЛ 1529 года. А з Прагі ў Вільню перабраўся Францыск Скарына, якому правіцель выдаў дзве ахоўныя граматы.

2 красавіка

1832. Нарадзіўся Павел Баброўскі

88b577332f619cc7085e06c030a36bdf.jpg

Гэты генерал расійскага войска, сенатар, гісторык і этнограф паходзіў са шляхецкага роду. Нарадзіўся ў маёнтку Вака пад Вільняй у сям’і прафесара Віленскага ўніверсітэта. Бацька рана пайшоў з жыцця, таму выхаваннем і адукацыяй займаўся дзядзька — вядомы вучоны-славіст Міхаіл Баброўскі. 

Вучыўся ў Полацкім кадэцкім корпусе, а потым яшчэ ў некалькіх навучальных установах. У тым ліку і Ваеннай акадэміі Генштаба. Браў удзел у 1853–1854 гадах у вайне з Турцыяй. У 1860-х гадах знаходзіўся на штабных пасадах. Праводзіў рэформы. Цягам жыцця зрабіў сабе добрую кар’еру, стаўшы генералам ад інфантэрыі — гэта вышэйшы генеральскі чын у пяхотных войсках Расійскай імперыі. 

Павел Баброўскі — аўтар сотні прац па гісторыі Гарадзеншчыны, найбольш вядомая з якіх «Матэрыялы для геаграфіі і статыстыкі Расіі, сабраныя афіцэрамі Генеральнага штаба. Гродзенская губерня» 1863 года. У ёй сабраны матэрыялы па гісторыі гарадоў, прамысловасці, сельскай гаспадаркі і іншыя цікавосткі. Вывучаў таксама гісторыю летапісаў, ваеннай справы, права, царквы. 

Пахаваны ў маёнтку Макулі каля горада Зарасай у Літве.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka

«Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС

У ноч на 6 чэрвеня вялізная плаціна на Кахоўскай ГЭС была разбурана, што прывяло да маштабнай паводкі, якая...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём

Калі вам падаецца, што ад вас абсалютна нічога не залежыць, піша "Новы час", што жыццё кідае вас, быццам маленькую трэску,...

valiancina_shauchenka
Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»

Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»

Напэўна, усе каштавалі традыцыйную шарлотку з яблыкамі, аднак ёсць варыянт і з іншым начыненнем — клубніцы....

valiancina_shauchenka
Гісторыя

З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях

Нацыянальным гістарычным архівам Беларусі падрыхтавана і размешчана на сайце архіва віртуальная выстава «Бабруйск...

Апошнія навіны

    «Гэта экацыд!» Украінскія мастакі адрэагавалі на трагедыю, выкліканую падрывам плаціны Кахоўскай ГЭС
    Грамадства
    Вянок. Медытацыя на вяртанне кантролю над сваім жыццём
    Навіны "Будзьма!" Гатуем з «Будзьма!»
    Сезонны сакавіты пірог с клубніцамі. Гатуем з «Будзьма!»
    Гісторыя
    З’явілася выстава, прысвечаная гісторыі Бабруйска на картах, планах і чарцяжах у ХІХ — ХХ стагоддзях
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 10-11 чэрвеня
    Гісторыя Вандруем разам
    Топ-5 гістарычных месцаў на Гродзеншчыне, куды варта паехаць на выходныя
    Музыка
    «Знаходжу сілы ў веры ў тое, што людзі застануцца людзьмі». Алесю Камоцкаму 65
    Літаратура
    Міжнародны паэтычны флэш-моб: Іна Снарская чытае «Новую зямлю» Якуба Коласа
    Грамадства Гісторыя
    Перасялілі і жывых, і мёртвых. Як будавалі Вілейскае вадасховішча і наколькі яно бяспечнае?
    Музыка
    Музычная формула поспеху па-беларуску: тролі, тэхна і «Купалінка»
    Грамадства Літаратура
    «Воля да жыцьця». Кніга Андрэя Белавешкіна з'явілася ў вольным доступе
    Культура Музыка
    У гэтую пятніцу, 9 чэрвеня, на Падляшшы пачынаецца фэст беларускай традыцыі SONCAHRAJ
    Культура
    Мінкульт будзе выдаваць гастрольныя пасведчанні пасля праверкі творчасці «на прымальнасць»
    Грамадства
    Калектыўная памяць — інструмент альбо кансэнсус?
    Грамадства Гісторыя
    Паглядзіце на ўнікальнае фота аднаго з самых ранніх планаў старажытнага Бабруйска

Афіша

  • 10.06 — 11.06

    Сямейны фэст «TOYDAY» ў Мінску

  • 10.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 10.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 10.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве
  • 10.06 — 23.06Выстава Міхаіла Анішчанкі «Горад людзей» у Гродне
  • 10.06 — 16.07Выстава Рышарда Мая ў Чаросаве на Лепельшчыне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип