1651: Пасля шэрагу паразаў ад войскаў Рэчы Паспалітай Багдан Хмяльніцкі заключыў з уладамі Белацаркоўскі мір, паводле якога казацкай тэрыторыяй прызнавалася толькі Кіеўскае ваяводства, а Хмяльніцкі мусіў падпарадкоўвацца вялікаму гетману каронаму і не мець самастойных замежных зносін.
1655: Войскі Маскоўскай дзяржавы на чале з Васіліем Бутурліным, злучыўшыся з казакамі, перамаглі армію Рэчы Паспалітай ў бітве пры Сланігродцы, у палон трапіў вялікі гетман каронны Патоцкі.
1915: Кайзераўскія войскі занялі Вільню, у гэты ж дзень пачаўся Свянцянскі прарыў – наступальная аперацыя кайзераўскіх войск на Заходнім фронце.
1919: Польскія войскі занялі Мінск.
1941: З’яўленне гвардзейскіх частак у Чырвонай Арміі (100-я, 127-я, 153-я і 161-я СД парайменаваныя ў 1-ю, 2-ю, 3-ю і 4-ю і г.д).
1991: Кіраўніком беларускага парламенту быў абраны Станіслаў Шушкевіч, на той час фактычны кіраўнік краіны.
1995: На загад новага кіраўніцтва Беларусі самалёт-знішчальнік беларускіх ВПС збіў паветраны шар, які пралятаў над краінай па ўзгодненым маршруце міжнароднага мірнага мерапрыемства. Экіпаж шара – 2 чалавекі – загінуў пры падзенні. Адным з падарожнікаў быў амерыканскі ветэран вайны з гітлераўскай Нямеччынай.