Гэты дзень у беларускай гісторыі.
1775: нарадзіўся Якуб Зебедэўш Фалькоўскі, асветнік-дабрачынец, пачынальнік навучання глуханямых дзяцей мове жэстаў, рэктар Шчучынскай піярскай школы (пам. 2.9.1848).

1944: нарадзіўся Зянон Пазьняк, беларускі палітык і грамадзкі дзеяч.
Пазьняк, Зянон Станіслававіч — беларускі палітык і грамадзкі дзеяч, адзін з заснавальнікаў Беларускага Народнага Фронту “Адраджэньне”, старшыня Кансэрватыўна-Хрысьціянскай Партыі – БНФ, пісьменьнік, паэт. Унук вядомага беларускага дзеяча ў міжваеннай Польшчы Янкі Пазьняка.

1977: нарадзіўся Сяргей Балахонаў, беларускі пісьменьнік.
Нарадзіўся ў Гомелі (афіцыйна, а насамрэч у вёсцы Сьвяцілавічы Веткаўскага раёну). Скончыў гомельскую сярэднюю школу № 49 з паглыбленым вывучэньнем нямецкае мовы (1994), гістарычны факультэт Гомельскага дзяржаўнага ўнівэрсытэту (1999). Ад таго часу настаўнічае (з перапынкам на службу ў войску (2000)). Жыве пераважна ў Гомелі.