1702: Нарадзіўся Караль Карыцкі, доктар філасофіі, педагог, пісьменнік (пам. 10.12.1789).
1845: Нарадзіўся Зыгмунд Глогер, польскі археолаг, этнограф і гісторык. Даследаваў помнікі каменнага веку на тэрыторыі Беларусі, Польшчы і Літвы.
1880: Нарадзіўся Канстанцін Пушкарэвіч, філолаг, даследчык беларускай літаратуры, гісторык, перакладчык, які жыў і працаваў збольшага ў Расіі.
1882: Нарадзіўся Якуб Колас, беларускі празаік, паэт, педагог, навуковец, адзін з заснавальнікаў сучаснай беларускай літаратурнай мовы (пам. 13.8.1956).
1890: Нарадзіўся Глеб Бонч-Асмалоўскі, беларускі антраполаг і археолаг.
1893: Нарадзіўся Францішак Чарняўскі, беларускі рэлігійны дзеяч (пам. 24.5.1979).
1937: Памёр Максім Бурсевіч, дзеяч БСРГ (нар. 9.8.1890).
1937: Памёр Павел Валошын, дзеяч Грамады і КПЗБ, дэпутат Сойма Другой Рэчы Паспалітай (1923–1928) (нар. 28.6.1891).
1941: Памёр Змітрок Бядуля, беларускі паэт, празаік, публіцыст.
1983: Памёр Афанасій (Антон Мартас), епіскап полацкі, дзеяч беларускага нацыянальнага руху, з 1944 г. у эміграцыі, гісторык царквы (нар. 8.9.1904).