1791: У вёсцы Бялавічы, што цяпер у Івацэвіцкім раёне, на Берасцейшчыне, нарадзіўся беларускі гісторык, лекар і літаратар Міхал Гамаліцкі.
1902: У Віцебску нарадзіўся Іван Салерцінскі, музыколаг, літаратуразнаўца і тэатразнаўца. Ён быў прафесарам Ленінградскае кансерваторыі і адначасова мастацкім кіраўніком тамтэйшае філармоніі.
1907: Нарадзіўся Рыгор Крушына, беларускі паэт.
1918: Падпісанае Брэст-Літоўскае замірэнне паміж расійцамі з аднаго боку й Нямеччынай і яе хаўруснікамі з другога.
1918: Рада і ўрад Беларускай Народнай Рэспублікі пакідаюць Мінск.
1926: Нарадзіўся Янка Юхнавец, беларускі паэт, празаік, мемуарыст, адзін з найбольш вядомых прадстаўнікоў беларускага замежжа.
1934: Нарадзіўся Віктар Гарбатка, савецкі касманаўт.
1956: Нарадзілася Ірына Шуміліна, беларуская піяністка.
1956: Памёр Аляксандр Радчанка, савецкі дызайнер, графік, фотамастак, мастак тэатра і кіно.
1958: Памёр Сяргей Сяргееў-Цэнскі, пісьменнік, падарожнік.
1960: Нарадзіўся Ігар Ларыёнаў, савецкі і расійскі хакеіст.
1973: Памёр Міхаіл Блейман, кінадраматург, тэарэтык кіно.
1984: Памёр Павел Кутахаў, галоўны маршал авіяцыі, двойчы Герой Савецкага Саюзу.
1994: Памерла Ірына Ждановіч, беларуская артыстка (нар. 27.9.1906).
1995: Памёр Аляксандр Кайданоўскі, савецкі актор.