• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
30.05.2022 | Гісторыя Каляндар

Каляндар з 30 траўня па 5 чэрвеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.


30 траўня

1942. Створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху

У гэты дзень 80 гадоў таму быў створаны Цэнтральны штаб партызанскага руху, які ачоліў кіраўнік ЦК КП(б)Б Панцеляймон Панамарэнка.

partyzany.jpg

Фармаванне партызанскага і падпольнага руху прыпадае на самы пачатак вайны. Па першым часе ў яго ўваходзілі савецкія салдаты, якія апынуліся ў зоне нямецкай акупацыі, і мясцовыя жыхары.

Партызанскі рух у Беларусі прайшоў некалькі этапаў і з кожным разам набываў усю большую колькасць непасрэдных удзельнікаў або прыхільнікаў. Гэты фактар быў настолькі істотным, што ў снежні 1942 года быў створаны асобны Беларускі штаб партызанскага руху.

Беларуская партызанка ў часе вайны стала своеасаблівым брэндам БССР і па размаху была супастаўляльная хіба што з войскам югаслаўскіх партызанаў пад кіраўніцтвам Іосіпа Броз Ціта.

31 траўня

1792. Самараспусціўся Чатырохгадовы Сойм

У гэты дзень вальны сойм Рэчы Паспалітай, які адбываўся ў Варшаве з 6 кастрычніка 1788 года, самараспусціўся да перамогі ў вайне з Расіяй.

sojm.jpg

Пасля першага падзелу ў 1772 годзе Рэч Паспалітая знаходзілася пад моцным ціскам суседніх манархій, у першую чаргу расійскай. Краіне патрабавалася правядзенне радыкальных пераўтварэнняў, якія маглі б змяніць патавую сітуацыю. Чатырохгадовы Сойм стварыў перадумовы для выхаду з крызісу і эфектыўнага развіцця дзяржавы.

Былі змененыя асновы дзяржаўнага ладу, да ўдзелу ў кіраванні дапускаліся мяшчане, ухвалялася вайсковая рэформа. Радыкальнасць і прагрэсіўнасць крокаў рэфарматараў патрабавала значных ахвяр. І гэтымі ахвярамі сталі старыя парадкі і традыцыі.

А 3 траўня 1791 года была прынятая Канстытуцыя, якая была першай канстытуцыяй у сучасным разуменні ў Еўропе і другой у свеце. У яе аснове ляжыць амерыканская Канстытуцыя 1787 года, а таксама Дэкларацыя правоў чалавека і грамадзяніна 1789 года, якая была прынятая ў час Вялікай французскай рэвалюцыі. Дакумент прасякнуты ідэямі еўрапейскага Асветніцтва.

Нягледзячы на пазітыўныя зрухі, разам з тым Чатырохгадовы сойм прымусіў суседнія манархіі паспяшацца з падзелам і ліквідацыяй Рэчы Паспалітай.

1 чэрвеня

1434. Памёр Ягайла

У гэты дзень пайшоў з жыцця кароль польскі і вялікі князь літоўскі Ягайла, старэйшы сын Альгерда.

jahajla.jpg

Галоўны палітычны ягоны ўнёсак — Крэўская унія, лёсавызначальнае пагадненне аб дынастычным саюзе паміж Польскім каралеўствам і Вялікім Княствам Літоўскім, якая была заключана ў 1385 годзе.

Праз год, у лютым 1836 года, Ягайла разам з братамі Карыгайлам, Свідрыгайлам, Вігандам і сваімі баярамі прыняў каталіцтва і атрымаў імя Уладзіслаў. А ўжо 18 лютага ён пабраўся шлюбам з Ядвігай і быў каранаваны на трон Польшчы пад імем Уладзіслаў II Ягайла.

У 1387 годзе Ягайла выдаў у Вільні першую грамату аб наданні прывілеяў баярам ВКЛ, якія прынялі каталіцкае веравызнанне. Гэта быў пачатак шчыльных інтэграцыйных працэсаў між дзвюма дзяржавамі.

Менавіта ў часы Ягайлы на гербе ВКЛ з’яўляецца той самы шасціканцовы крыж, які сведчыць пра хрост літоўцаў і адыход ад паганскіх традыцый, якіх яны ўпарта трымаліся да гэтага часу.

2 чэрвеня

1863. Расстраляны Міхал Цюндзявіцкі

Міхал Цюндзявіцкі — гэта жаўнер расійскай імператарскай арміі, які падчас паўстання 1863–1864 гадоў быў пакараны смерцю за агітацыю.

Michal_Ciundziewicki.jpg

Сын маршалка Барысаўскага павета, 27-гадовы шляхціч быў вінаваты ў тым, што ў карчме ля вёскі Камень пад Барысавам чытаў сялянам адозвы Кастуся Каліноўскага ў той самай «Мужыцкай праўдзе».

Судовая справа цягнулася тры месяцы, і многія з неабыякавых мелі спадзеў на тое, што вырак не будзе жорсткім. І тым не менш выхаванца кадэцкай вучэльні прыгаварылі да расстрэлу.

Вырак быў прыведзены ў выкананне ў Мінску, гэта была першая такая смерць паўстанца. Мясцовыя жыхары прыходзілі на магілу забітага і прыносілі кветкі. Таму цела ягонае было перапахавана.

3 чэрвеня

1912. Завершана «Паўлінка»

У гэты дзень на хутары Акопы на Лагойшчыне Янка Купала паставіў апошнюю кропку ў камедыі «Паўлінка».

paulina_miadziolka.jpg
Паўліна Мядзёлка

«Паўлінка» — гэта гісторыя аб тым, як няўрымслівая дзяўчына хоча пабрацца шлюбам насуперак бацькоўскай волі. Гэта была не толькі першая камедыя, якую напісаў Янка Купала, але і першая п’еса ў яго бібліяграфіі.

Яна пабачыла свет асобным выданнем у Санкт-Пецярбургу ў знакамітым выдавецтве «Загляне сонца і ў наша аконца», якое займалася прамоцыяй тагачаснай беларускай культуры.

А ўжо ў студзені 1913 года «Паўлінка» была пастаўлена Алесем Бурбісам у Вільні сіламі Беларускага музычна-драматычнага гуртка ў рабочым клубе «Сокал».

Праз паўтары гады пасля першай пастаноўкі купалавую «Паўлінку» пабачылі і ў Беларусі. На паказе прысутнічаў не толькі сам аўтар, але і Паўліна Мядзёлка, якая выконвала ролю Паўлінкі. Менавіта ёй і быў прысвечаны гэты твор.

4 чэрвеня

1918. Надрукавана граматыка Тарашкевіча

У гэты дзень пабачыла свет першае выданне «Беларускай граматыкі для школ» Браніслава Тарашкевіча.

hramatyka.jpg

Яшчэ ў маладыя гады Браніслаў Тарашкевіч, які з 1911 года жыў і вучыўся ў Санкт-Пецярбургу, паставіў сабе вельмі амбітную мэту — стварыць першую беларускую граматыку. Справа гэтая вымагала значных высілкаў, таму цягнулася вельмі павольна.

Пры стварэнні граматыкі Браніслаў Тарашкевіч найперш браў за ўзор граматыкі рускай, польскай і чэшскай моваў. Але разам з тым ён хацеў максімальна падкрэсліць нацыянальную самабытнасць беларускай мовы, таму яе пісьмовы варыянт быў так не падобны да моваў суседзяў.

Выдадзеная ў Вільні «Беларуская граматыка для школ» вытрымала шэсць перавыданняў і першыя некалькі гадоў свайго існавання не зведала ніякай крытыкі з боку калегаў і апанентаў, што сведчыць пра высакаякасна зробленую працу. Менавіта па ёй доўгі час беларускія дзеткі вывучалі родную мову.

У 1921 годзе ў Берліне з камандзіроўкай знаходзіўся Зміцер Жылуновіч. Мэта паездкі — выданне беларускіх кніжак для Савецкай Беларусі. Адна з дзвюх кніг, якія былі надрукаваныя ў першую чаргу для патрэб БССР — граматыка Браніслава Тарашкевіча.

5 чэрвеня

1919. Пачынае выходзіць «Беларускае жыццё»

У гэты дзень пабачыў свет першы нумар «Беларускага жыцця» пад рэдакцыяй Францішка Аляхновіча.

chasopis_aut.jpg

Часопіс выдаваўся ў Вільні і Мінску ў 1919–1920 гадах лацінкай і кірыліцай. Рэдакцыя стаяла на дэмакратычных, можна сказаць «народніцкіх» пазіцыях з нацыянальным акцэнтам. З пэўным спадзевам глядзела на палітыку Юзафа Пілсудскага. Рэзка крытыкавала палітыку нямецкіх акупацыйных уладаў і бальшавікоў.

На старонках друкавалі агляд міжнароднага жыцця, навіны беларускага руху і творы тагачасных пісьменнікаў. Часам сустракаліся цікавыя дыскусійныя матэрыялы на тэму развіцця беларускай літаратуры і культуры.

Як прыклад цікавы артыкул Змітрака Бядулі пад назвай «Чаму яшчэ няма беларускага рамана?», які быў апублікаваны ў сакавіку 1920-га. У ім аўтар падказвае патэнцыйным раманістам магчымыя тэмы для сваіх твораў, які варта браць у працу: гісторыя, сялянскі быт, эпоха беларускага адраджэння.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Літаратура

«Мы вернемся». Паэтка Ганна Комар прадставіла ў Лондане кнігу дакументальных вершаў

«Мы вернемся» — зборнік з дваццаці дакументальных вершаў, напісаных паводле гісторый беларусак і беларусаў,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму

Ганна выступала ў гуртах «Ня Варта», «ХАМ», VIKT(A)R xOi!. Была затрыманая 22 сакавіка нібыта за перадачу відэа з перасоўваннем...

valiancina_shauchenka
Адукацыя Гісторыя

След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю

Наогул, навука — занятак, скажам так, «на аматара»: сумны, кабінетны, для дасведчаных. Каб убачыць сувязь «вузкаспецыяльных»...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва

У Беларусі другі год вывучаюць «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Гэта факультатыўныя заняткі для вучняў...

Апошнія навіны

    Літаратура
    «Мы вернемся». Паэтка Ганна Комар прадставіла ў Лондане кнігу дакументальных вершаў
    Грамадства Музыка
    Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму
    Адукацыя Гісторыя
    След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю
    Адукацыя
    Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва
    Грамадства Гісторыя
    Як аддавалі Беласток
    Культура Грамадства
    Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Культура Асоба
    Крысціна Дробыш пра «Кніжны Воз»: «Аплікацыя стварае асацыяцыі таго, што беларуская мова — гэта можа быць весела, прыгожа, цікава, забаўляльна»
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Ці была Гродзеншчына той самай старажытнай Літвой? «Гісторыя за 5 хвілін» шукае адказы
    Грамадства
    Сайт газеты «Народная воля» заблакавалі паводле рашэння Мініфарма

Афіша

  • 17.08 — 31.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Адкрыццё выставы Багдана Даўгялы «Мінск да мяне» ў Мінску

  • 17.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 17.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 17.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 17.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 17.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 17.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 17.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як аддавалі Беласток
    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
    • Васіль Быкаў: «Мы — апошнія, Наша чарга...»
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM