Каляндар. 4 кастрычніка

03.10.2009 Каляндар

1750: У Віцебску нарадзіўся паэт Францішак Дыянізі Князьнін. Пісаў вершы, оды, элегіі й байкі на лаціне і па-польску.

1957: СССР выводзіць на арбіту першы штучны спадарожнік Зямлі.

1976: Памёр Юльян Сергіевіч, беларускі паэт і настаўнік (нар. 23.9.1910).

1980: Загінуў Пётр Машэраў, беларускі палітычны дзеяч, першы сакратар ЦК КПБ.

budzinsa

2007: Памёр Яўген Будзінас, вядомы беларускі пісьменнік і журналіст (нар. 18.2.1944).