1757: У Віцебску згарэў Ніжні замак, больш не аднаўляўся.
1762: Прыйшоў на свет архітэктар Вісарыён Паўлаў. Усяго ў 23 гады Паўлаў быў прызначаны на пасаду магілёўскага губернскага архітэктара. Самы вядомы твор Паўлава – палац губернатара ў Віцебску, што захаваўся да нашых дзён.
1841: У маёнтку Мiлькаўшчына пад Горадняй у сям’i юрыста Бенедыкта Паўлоўскага нарадзілася будучая пісьменнiца Эліза Ажэшка, усе творы якой прысвечаныя Беларусі.
1905: У вёсцы Пуцілкавічы на Вушаччыне нарадзіўся Пятрусь Броўка, Народны паэт Беларусі, акадэмік, галоўны рэдактар выдавецтва “Беларуская Савецкая Энцыклапедыя”, старшыня Саюзу пісьменьнікаў.
1934: Памёр Браніслаў Эпімах-Шыпіла, беларускі мовазнавец і выдавец (нар. 4.9.1859).
1950: Нарадзіўся Аляксей Дудараў, беларускі драматург.
1956: Памёр Язэп Фарботка, беларускі нацыянальны дзеяч, паэт, фатограф, навуковец (нар. 5.9.1893).