1825: Нарадзіўся Эдвард Паўловіч, беларускі мемуарыст, мастак і асветнік (пам. 10.2.1909).

1880: Нарадзіўся Вацлаў Іваноўскі. Быў паранены на адной з вуліц Мінску. Пакінуты ў шпіталі без лекарскай дапамогі, ён назаўтра памёр.
1908: Нарадзіўся Уладзімір Галубовіч, беларускі і польскі археолаг (пам. 1962).
1927: На вакзале ў Варшаве навучэнец віленскай беларускай гімназіі Барыс Каверда застрэліў савецкага пасла ў Польшчы Пятра Войкава, аднаго з арганізатараў забойства царскай сям’і ў 1918 годзе.

1976: Памёр Мiхась Машара – адзін з самых таленавітых паэтаў Заходняе Беларусі, які ў пасляваенны час жыў у Мінску і пісаў сумнеўнае вартасці раманы пра змаганне заходнебеларускіх камуністаў з польскімі панамі.
1995: Аляксандар Лукашэнка зацвярджае “Палажэнне аб Дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь” і “Палажэнне аб Дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь”.
1998: Нацыянальная зборная Беларусі па футболе атрымала самую буйную перамогу ў сваёй гісторыі, абыграўшы з лікам 5:0 зборную Літвы.
Крыніцы: vilnia.com
https://www.svaboda.org/
https://be.wikipedia.org/
https://be-x-old.wikipedia.org/