• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
18.11.2021 | Гісторыя Каляндар

Каляндар. 18 лістапада 1883 г. нарадзіўся Язэп Лёсік

18 лістапада 1883 г. нарадзіўся адзін з арганізатараў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, другі старшыня рады БНР Язэп Лёсік.


Jazep_Liosik.png

Родам быў з Мікалаешчыны, што ў Стаўбцоўскім раёне. Вучыўся ў Маладзечанскай духоўнай семінарыі. У 1905 годзе быў арыштаваны за ўдзел у рэвалюцыйных дзеяннях, за што пазней быў пажыццёва сасланы ў Іркуцкую губерню.

Пасля Лютаўскай рэвалюцыі вярнуўся з высылкі на Радзіму і далучыўся да Беларускай Сацыялістычнай Грамады. Хутка стаў адным з лідараў яе правага крыла, рэдагаваў газету "Вольная Беларусь". Стаў адным з ініцыятараў стварэння Беларускай Народнай Рэспублікі і падпісання акта аб яе незалежнасці 25 сакавіка 1918 года. Узначальваў выканаўчы камітэт Вялікай Беларускай Рады. Удзельнік Першага Усебеларускага з'езда. Пасля Кастрычніцкай рэвалюцыі публічна выступаў супраць бальшавікоў і разгону кангрэса. Пасля Рыжскага міру ў сакавіку 1921 года вырашыў застацца ў БССР. Выступаў з лекцыямі ў БДУ і Беларускім педагагічным тэхнікуме, з 1922 года быў у Інбелкульце. Увосень таго ж года быў арыштаваны, яго кнігу па беларускай граматыцы «Практычная граматыка беларускае мовы» газета “Звязда” прызнала контррэвалюцыйнай. Хуткаму вяртанню на свабоду Лёсіка паспрыяў колішні наркам асветы Савецкай Сацыялістычнай Беларускай Рэспублікі Усевалад Ігнатоўскі. У снежні Лёсік быў на волі і вярнуўся да сваёй пасады ў Інбелкульце.

Выдаў больш за 10 кніг па беларускаму правапісу, пісаў артыкулы па гісторыі і культуры Беларусі. У 1930 годзе зноўку арыштаваны па справе "Саюза вызвалення Беларусі". З 10 красавіка 1931 года Лёсік з сям’ёю высланы на 5 гадоў на Саратаўшчыну. Выкладаў у педагагічным тэхнікуме горада Нікалаеўскі.

Vanda_Lavickaja_family.jpg
Язэп Лёсік з жонкай Вандай Лявіцкай і дзецьмі Юрасём, Люцыяй і Алесяй

Праз тры гады амніставаны без дазволу на вяртанне на Радзіму, Лёсік з сям’ёю перабраўся на Браншчыну, выкладаў рускую мову ў адной з мясцовых вёсак. Увосень 1937 года перабраўся на Саратаўшчыну ў Актарск, каб весці выкладчыцкую дзейнасць у тэхнікуме.

Чарговы раз арыштавалі Язэпа Лёсіка ў чэрвені 1938 года па справе аб контрэвалюцыйнай дзейнасці. 31 сакавіка 1940 года быў асуджаны на 5 гадоў ГУЛАГу за антысавецкую агітацыйную дзейнасць. Ёсць дзве версіі смерці Язэпа Лёсіка, афіцыйная – памёр ад сухотаў на наступны дзень пасля абвяшчэння прысуда, другая – адразу быў расстраляны. Дакладная дата смерці і месца пахавання – невядомыя.


Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип