• budzma.by
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Разумняты»
  • Словы мацней
  • Вандруем разам
  • «Пра тэхналогіі і не толькі»
  • Афіша
01.08.2022 | Каляндар

Каляндар з 1 па 7 жніўня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх. 

Чытайце, думайце, рабіце высновы.


1 жніўня

1520. Нарадзіўся Жыгімонт Аўгуст

Апошні гаспадар незалежнага Вялікага Княства Літоўскага і першы правіцель федэратыўнай Рэчы Паспалітай з’явіўся на свет у Кракаве.

Быў абраны вялікім князем літоўскім яшчэ ў 1529 годзе, то-бок пры жывым бацьку.

Рэальную ўладу ў ВКЛ Жыгімонт Аўгуст атрымаў толькі ў 1544 годзе, калі пасля Берасцейскага сойма бацька быў вымушаны пайсці на перадачу. Каралём польскім жа стаў толькі пасля бацькавай смерці ў 1548 годзе. Але малады правіцель аказаўся так сабе кіраўніком, бо збольшага займаўся вырашэннем прыватных клопатаў, а ўвесь дзяржаўны цяжар пераклаў на плечы набліжаных да яго.

Пры Жыгімонце Аўгусце была заключаная Люблінская унія, дзе ён заняў выразна польскі бок. Бо менавіта з ягонай ласкі да Польскай кароны адыйшлі Падляшша, Валынь і Кіеўскае ваяводства.

Памёр Жыгімонт Аўтуст 7 ліпеня 1572 года ў замку Кнышын на Падляшшы, пакінуўшы пасля сябе неадназначную славу. Гэта быў апошні прадстаўнік дынастыі Ягелонаў, які застаўся ў вачах сучаснікаў тым літвінам, што не апраўдаў спадзеваў, якія на яго былі ўскладзеныя...

2 жніўня

1919. Створана Беларуская вайсковая камісія

1919_kamisija.jpg

У гэты дзень у Вільні Цэнтральнай беларускай радай Віленшчыны і Гродзеншчыны была створана Беларуская вайсковая камісія. Арганізацыя, якая адказвала за фармаванне беларускіх вайсковых адзінак у складзе войска Другой Рэчы Паспалітай.

Ідэя была ў тым, каб праводзіць мабілізацыю беларусаў найперш каталіцкага веравызнання ў польскае войска, якое ў той час вяло вайну з бальшавікамі. Праект быў падтрыманы Юзафам Пілсудскім, які і сам агучваў ідэю стварэння федэрацыі народаў, якія калісьці ўваходзілі ў склад Рэчы Паспалітай.

Праўда, ніякіх рэальных захадаў да ўвасаблення гэтай задумы не прадпрымалася да кастрычніка 1919 года, нягледзячы на тое, што праект стварэння беларускіх вайсковых адзінак быў распрацаваны і перададзены галоўнаму камандаванню польскага войска.

У лістападзе 1919 года Беларуская вайсковая камісія пераехала ў Мінск, які быў у той час заняты палякамі. Са снежня таго ж года сябры камісіі рабілі спробы ўвасаблення праекта ў жыццё, але сустрэлі супрацьдзеянне мясцовай польскай адміністрацыі. Справа ў тым, што многія ў той адміністрацыі былі калі не сябрамі, то прыхільнікамі так званай «эндэцыі», руху нацыянал-дэмакратаў, які выступаў за пабудову монакультурнай і монаэтнічнай Польшчы. А гэта ішло ўразрэз з гаворкай пра нейкую там федэрацыю.

Пасля таго, як бальшавікі летам 1920 года пачалі наступ, а 11 ліпеня занялі Мінск, праца камісіі была фактычна спыненая. Аднавілася яе праца пазней у Лодзі. Сябры камісіі аказвалі дапамогу слуцкім паўстанцам. Канчаткова дзейнасць Беларускай вайсковай камісіі была спынена ў траўні 1921 года.

3 жніўня

1971. Памёр Янка Маўр, беларускі пісьменнік

maur.jpg

Нарадзіўся будучы класік беларускай літаратуры ў 1883 годзе ў гарадку Лібава. Цяпер гэта Ліепая, што ў Латвіі. Дзяцінства правёў на Ковеншчыне.

Дзякуючы намаганням маці будучы пісьменнік атрымаў пачатковую адукацыю, паступіў спачатку ў Ковенскае рамеснае вучылішча, а пасля ў настаўніцкую семінарыю. Вучыў дзяцей у вёсцы пад Барысавам. Па запрашэнні Якуба Коласа прыняў удзел у знакамітым нелегальным з’ездзе настаўнікаў у Мікалаеўшчыне, з-за чаго болей не мог займацца педагагічнай працай.

Пасля Рэвалюцыі вярнуўся да выкладання, таксама працаваў у Наркамаце асветы БССР, Беларускім дзяржаўным выдавецтве.

Ведаем мы сёння Янку Маўра дзякуючы Алесю Якімовічу, першаму сакратару часопіса «Беларускі піонэр», а фактычна і рэдактару. Менавіта ён угаварыў сціплага выкладчыка гісторыі і геаграфіі ў адной са сталічных гімназій Івана Міхайлавіча Фёдарава апублікаваць на старонках выдання свае творы. Рэч у тым, што пісьменнік даўно і шмат пісаў у стол і нават не думаў нешта публікаваць.

Маўр багата пісаў пра далёкія землі (Вогненная зямля, Новая Гвінея), якія сам ніколі не бачыў. Мала шанцаў убачыць іх было і ў ягоных тагачасных чытачоў. Хутчэй, гэта была далёкая мара, чароўны недасяжны свет. А вось «Палескія рабінзоны» — больш блізкая гісторыя: захапляльны прыгодніцкі сюжэт і падручнік па выжыванні пад адной вокладкай.

Першая з публікацый — аповесць «Чалавек ідзе» з’явілася ў нумары «Беларускага піянера» за лістапад 1926 года і падпісана псеўданімам Янка Маўр.

4 жніўня 

1917. Нарадзіўся Янка Брыль

bryl.jpg

У гэты дзень 105 гадоў таму ў Адэсе ў сям’і чыгуначніка з’явіўся на свет Іван Антонавіч Брыль, вядомы ўсім са школьнай лавы пад псеўданімам Янка Брыль.

Ва ўзросце пяці гадоў будучы пісьменнік перабраўся на бацькаўшчыну ў вёску Загор’е на Гарадзеншчыне, якая на той момант была ў складзе Другой Рэчы Паспалітай. У 1931 годзе Янка Брыль скончыў польскую сямігодку і паступіў у Навагрудскую гімназію, якую не змог скончыць праз матэрыяльныя цяжкасці.

У 1939 годзе быў прызваны на службу ў польскае войска. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны трапіў у нямецкі палон пад польскай Гдыняй, адкуль уцёк у 1941 годзе на Беларусь, дзе далучыўся да партызанскага руху. Быў сувязным і ў выведцы. Супрацоўнічаў з легендарнай газетай «Раздавім фашысцкую гадзіну».

Па вайне загадваў аддзелам рэдакцыі часопіса «Вожык», у розны час быў намеснікам рэдактара часопісаў «Маладосць» і «Полымя», пісаў для «Літаратуры і мастацтва». Працаваў рэдактарам Дзяржаўнага выдавецтва Беларусі, быў сакратаром праўлення Саюза пісьменнікаў БССР. У 1981 годзе атрымаў званне Народнага пісьменніка Беларусі.

Пісаць пачаў яшчэ юнаком, але дэбютаваў са сваімі творамі толькі ў 1938 годзе. Першая кніга Брыля «Апавяданні» пабачыла свет пасля заканчэння вайны ў 1946 годзе і была прысвечана жыццю беларусаў у Заходняй Беларусі. Найбольш вядомыя творы пісьменніка — раман «Птушкі і гнёзды», дакументальная аповесць «Я з вогненай вёскі...» у суаўтарствве з Алесем Адамовічам і Уладзімірам Калеснікам, аповесць «Золак убачаны здалёк». Таксама пісаў дасціпныя абразкі і дзённікі.

Янка Брыль і цяпер адзін з самых чытаных беларускіх пісьменнікаў паваеннай пары. Юбілей класіка добрая нагода, каб узяць у рукі адну з ягоных кніжак.

5 жніўня

1392. Востраўскае пагадненне

vitautas.jpg

Князь Вітаўт

У гэты дзень 630 гадоў таму паміж польскім каралём і вялікім князем літоўскім Ягайлам і князем гарадзенскім і трокскім Вітаўтам у маёнтку Востраў было падпісана пагадненне, якое зацвярджала перадачу апошняму поўнай улады ў ВКЛ. 

Як ведаем, Ягайла і Вітаўт былі стрыечнымі братамі — першы быў сынам Альгерда, а другі сынам Кестута. Нягледзячы на тое, што Кейстут пасля смерці Альгерда ў 1377 годзе падтрымаў Ягайлу, той яму шчодара «адплаціў» — задушыў у Крэве падчаць перамоваў у 1382 годзе. Вітаўт тады цудам ацалеў і ўратаваўся. 

У 1385 годзе была заключана дынастычная унія з Польшчай, паводле якой Ягайла прыняў каталіцкі хрост, пабраўся шлюбам з Ядвігай Анжуйскай і стаў польскім каралём пад імем Уладзіслаў II. У гэты час Вітаўт усяляк імкнуўся вярнуць сабе ўладу, і яго ў гэтай справе актыўна падтрымліваў Ордэн. 

Падпісанне Востраўскага пагаднення паклала канец міжусобнай варажнечы братоў і заклала аснову для будучай перамогі пад Грунвальдам у 1410 годзе, калі аб’яднанае войска Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага разбіла крыжакоў. 

Гісторыкі дагэтуль спрачаюцца аб тым, дзе менавіта было заключана Востраўскае пагадненне: на нашай Гарадзеншчыне або пад Люблінам. Бо і там і там маюцца населеныя пункты з назвай Востраў.

6 жніўня

1517. Францыск Скарына выдаў «Псалтыр»

У гэты дзень 505 гадоў таму ў Празе Францыск Скарына выдаў сваю першую кнігу пад назвай «Псалтыр». 

Мы не ведаем дакладнай даты ні нараджэння, ні смерці нашага кнігадрукара. Нарадзіўся ён недзе каля 1490 года, памёр недзе каля 1552 года. Затое маем дакладную дату завяршэння ім першай друкаванай кнігі: 

«Завершаны Псалтыр з Божай дапамогай. На загад і руплівасцю абранага мужа, у лекарскіх навуках доктара Францыска, Скарынавага сына, з Полацка. У Старым месце Пражскім. У год ад Нараджэння Божага тысяча пяцьсот сямнаццаты, у шосты дзень месяца жніўня».

У 1520 годзе Скарына перабіраецца Вільню, сталіцу Вялікага Княства Літоўскага. Там гэты выхадзец з Полацка пры спрыянні віленскіх мецэнатаў Якуба Бабіча і Багдана Онькава адкрывае друкарню ў доме першага і распачынае кнігадрукаванне. 

Францішак Скарына друкаваў свае кнігі на царкоўнаславянскай мове з невялікай колькасцю лексічных адзінак беларускага паходжання, а вось аўтарскія прадмовы да іх напісаныя ім на старабеларускай мове. 

Дату 6 жніўня 1517 года можам смела ўважаць за пункт адліку беларускага кнігадрукавання. 

skaryna.jpgІлюстрацыя: карціна «Друкарня Францыска Скарыны ў Вільні» Язэпа Драздовіча, 1940.

7 жніўня

1932. Нарадзіўся Адам Мальдзіс

maldzis.jpg

З’явіўся слынны дзеяч беларускай культуры на свет у сялянскай сям’і ў вёсцы Расолы на Астравеччыне. У той час гэты рэгіён быў у складзе Другой Рэчы Паспалітай. 

У 1956 годзе скончыў аддзяленне журналістыкі БДУ. Па сканчэнні ўніверсітэта тры гады працаваў сакратаром радашковіцкай раённай газеты «Сцяг Ільіча». Затым паступіў у аспірантуру пры Інстытуце літаратуры пры Акадэміі Навук БССР. Там і працаваў з 1962 да 1991 год на розных пасадах. Меў званне доктара філалагічных навук.

Публікавацца пачаў яшчэ ў 1954 годзе. Даследаваў гісторыю беларускай культуры і літаратуры XVII–XIX стагоддзяў, асаблівую ўвагу надаваў беларуска-польскім і беларуска-літоўскім літаратурным сувязям. Аўтар некалькіх дзясяткаў кніг. 

Ладзіў росшукі ў айчынных і замежных архівах усяго, што тычылася беларускай культуры яшчэ за савецкім часам. Зрабіў многія важныя для беларускай гісторыі адкрыцці. Так, напрыклад, менавіта Адам Мальдзіс адшукаў знакаміты «Полацкі сшытак» з музыкай эпохі Барока. Кансультаваў Уладзіміра Караткевіча, з якім быў у сяброўскіх адносінах, на адпаведнасць гістарычным рэаліям. 

«Добра, што ў нашай навуцы, літаратуры, культуры працуе Адам Мальдзіс, сапраўдны рыцар навукі і пісьменства, які, накрэсліўшы на сваім шчыце годны дэвіз, пераможна б’ецца на розных турнірах свету ў славу адзінай Дамы сэрца — Беларускай Культуры. І гэтая Дама, вядома ж, адказвае яму ўзаемнасцю», — пісаў пра яго гісторык Генадзь Кісялёў. 

Пайшоў з жыцця Адам Іосіфавіч 3 студзеня 2022 года ва ўзросце 89 гадоў.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Музыка

Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму

Ганна выступала ў гуртах «Ня Варта», «ХАМ», VIKT(A)R xOi!. Была затрыманая 22 сакавіка нібыта за перадачу відэа з перасоўваннем...

valiancina_shauchenka
Адукацыя Гісторыя

След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю

Наогул, навука — занятак, скажам так, «на аматара»: сумны, кабінетны, для дасведчаных. Каб убачыць сувязь «вузкаспецыяльных»...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва

У Беларусі другі год вывучаюць «Асновы духоўна-маральнай культуры і патрыятызму». Гэта факультатыўныя заняткі для вучняў...

valiancina_shauchenka
Грамадства Гісторыя

Як аддавалі Беласток

16 жніўня 1945 года ў Маскве была падпісана дамова паміж СССР і Польшчай аб канчатковым вызначэнні савецка-польскай мяжы....

Апошнія навіны

    Грамадства Музыка
    Музыку Ганну Пышнік (Чымпаеш) асудзілі на тры гады калоніі агульнага рэжыму
    Адукацыя Гісторыя
    След Рагнеды і два Менскі. Што «накапалі» археолагі і як гэта змяняе погляд на беларускую гісторыю
    Адукацыя
    Як будуць вучыць патрыятызму ў беларускіх школах? Мінадукацыі зацвердзіла праграму новага факультатыва
    Грамадства Гісторыя
    Як аддавалі Беласток
    Культура Грамадства
    Традыцыя вырабу чоўна ў вёсцы Перароў атрымала статус нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасці
    Грамадства Гісторыя
    Колькі карон было ў Стэфана Баторыя і які іх лёс
    Культура Літаратура
    Акцёры як літаратурныя героі
    Грамадства Гісторыя
    Знайшлі яшчэ адну копію самай знакамітай гравюры Гродна. Але захавалася толькі палова
    Грамадства
    «Такія гісторыі здараюцца таму, што мы дазваляем моўнай дыскрымінацыі быць». Аліна Нагорная — пра тое, як у Беларусі затрымліваюць за мову
    Грамадства
    Нешта неверагоднае! Глядзіце: школьнікі пабудавалі плыт з 6 тыс. пластыкавых бутэлек – зараз на ім можна перавозіць 2 легкавыя машыны
    Грамадства Асоба
    Ганна Севярынец: Чалавек не можа і не мусіць мець усёдазволенасці, яму ў гэтым блага
    Культура Асоба
    Крысціна Дробыш пра «Кніжны Воз»: «Аплікацыя стварае асацыяцыі таго, што беларуская мова — гэта можа быць весела, прыгожа, цікава, забаўляльна»
    Навіны "Будзьма!" Гісторыя
    Ці была Гродзеншчына той самай старажытнай Літвой? «Гісторыя за 5 хвілін» шукае адказы
    Грамадства
    Сайт газеты «Народная воля» заблакавалі паводле рашэння Мініфарма
    Літаратура
    Антыгона як сімвал беларускіх пратэстаў

Афіша

  • 17.08 — 31.08

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Адкрыццё выставы Багдана Даўгялы «Мінск да мяне» ў Мінску

  • 17.08 — 31.08Зброя ВКЛ на выставе ў Нясвіжы
  • 17.08 — 25.09Выстава беларускага мастацтва «Калі сонца нізка — цені доўгія» ў Лейпцыгу
  • 17.08 — 28.08Выстава Марка Шагала ў Мінску
  • 17.08 — 18.09Арганны фестываль Ars Magna Organi па гарадах Беларусі
  • 17.08 — 18.08Выстава «Odszkolnić!» у Беластоку
  • 17.08 — 19.09Выстава Сяргея Селіханава «Вяртанне» ў Віцебску
  • 17.08 — 04.09Выстава маляванак Яээпа Драздовіча ў Віцебску

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: razam@budzma.org

Папулярнае

    • Як аддавалі Беласток
    • Вядомы рэпетытар і педагог Яўген Лівянт тлумачыць, чаму правалілася кампанія па набору ў ВНУ
    • З’явілася магчымасць усталяваць беларускі інтэрфейс у Windows
    • З успамінамі пра забітых герояў: Вольны хор выступіў у Варшаве на гадавіну выбараў
    • Рабіся інакшым — альбо загінеш
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип
Распрацавана і звярстана Логотип компании IBWM