• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
10.01.2022 | Каляндар

Каляндар з 10 па 16 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Каляндар з 10 па 16 студзеня. Што святкуем? Па чым сумуем? Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.


10 студзеня

1972. Быў адчынены мемарыяльны запаведнік у вёсцы Вязынка, дзе нарадзіўся Янка Купала.

4507a7cdf47529b7d42d1c9d68406857.jpg

Вязынка — вёска ў 35 км ад Мінска. Сеў на электрычку і менш як за гадзіну ты на месцы. Купалаўскі запаведнік — гэта не толькі хаты ў этнаграфічным стылі, асабістыя рэчы паэта ды бронзавы бюст работы Азгура. Гэта сапраўдны парк з ручаямі, крыніцамі, сажалкамі, старымі алеямі і нават гарадзішчам.

Цікава, што купалаўскі музей тут паўстаў яшчэ ў 1945-м, у сэрцы разбуранай галоднай краіны. Ініцыятарам выступіла Уладзіслава Луцэвіч, энэргічная ды ўладнай жонка паэта. Яна ж сталася і першым дырэктарам. З часам Вязынка стала месцам прыцягнення творчай эліты, маладых філолагаў ды ўсіх цікаўных беларусаў.

Сам Купала тут адно нарадзіўся ў 1882-м, сям’я пражыла ў фальварку ўсяго паўгады і пераехала на наступнае месца арэнды. Разам з тым, шпацыруючы сярод векавых ліпаў, дыхаючы гэтым паветрам, штораз пытаешся ў сябе: дзе, як не тут, мог нарадзіцца наш нацыянальны прарок?

11 студзеня

1386. Прадстаўнікі Польшчы перадалі князню Вялікага Княства Літоўскага Ягайлу акт аб абранні яго каралём польскім і аддачы яму ў жонкі каралеўны Ядвігі.

Jogaila_of_Lithuania.Image_from_around_1475-1480.jpg

Акт Крэўскай уніі падпісалі яшчэ ў жніўні 1385 года ў княжацкай вежы Крэўскага замка. Умовы уніі ў тым ліку ўключалі прыняцце Ягайлам каталіцтва і магчымую інкарпарацыю ВКЛ у склад Польскай Кароны.

Ягайла мусіў ажаніцца з польскай каралеўнай Ядвігай, якой было 12 год, і заняць польскі трон. Гэтым пагадненнем Ягайла сарваў шлюб Ядвігі з Вільгельмам Габсбургам — герцагам Аўстрыі. За гэта князь мусіў сплаціць кампенсацыю ў памеры 200 тысяч фларыянаў. 12 лютага 1386 года князь прыбывае ў Кракаў, а афіцыйна унія была аформлена 15 лютага 1386 года, калі Ягайла прыняў хрост у каталіцтва і ўзяў імя Уладзіслаў. На шосты дзень пасля хрышчэння адбылося заключэнне шлюбу паміж Ягайлам і Ядвігай, з таго часу былы князь стаў каралём Польшчы, вярхоўным князем Літоўскім і дзедзічам Рускім. Ён абяцаў хрысціць у каталіцтва жыхароў ВКЛ і змагацца з язычнікамі на Жмудскай зямлі. Пасля вяселля Ягайла з жонкай накіраваліся ў Вільню, дзе па іх загадзе былі знішчаныя язычніцкія татэмы. У час падарожжа па беларускіх землях ён заклаў шмат касцёлаў і кляштараў.

Пераход князя Ягайлы ў каталіцтва выклікаў хвалю хрышчэнняў сярод знаці ў ВКЛ. Такім чынам князь амаль завяршыў хрысціянізацыю нашых зямель.

12 студзеня

1941. Нарадзіўся слынны беларускі музыка Уладзімір Мулявін

Паходзіў ён са Свярдлоўска, першы раз выступіў у 14 гадоў, а ў 15 год, калі навучаўся ў Свярдлоўскім музычным вучылішчы па класе гітары, заснаваў уласны гурт.

original5a588b83cd26b.jpg

У 18 гадоў стварыў музычны калектыў у Кузбасе, затым у 1964 годзе стварыў інструментальны гурт і некаторы час працаваў у Арэнбургу. Калі маладога Мулявіна забралі ў савецкае войска, ён 2 гады граў у аркестры пры штабе Беларускай вайсковай акругі.

Магчыма таму Уладзімір Мулявін перабраўся ў Мінск. Ёсць меркаванні, што за час службы ў музыкі з’явілася жаданне застацца ў Беларусі. Ён з 1967 года распачаў працу па стварэнні музычнага ансамбля.

Мулявін пачаў ездзіць па Палессі і запісваць народныя песні сталых людзей. Мэтай было не толькі сабраць матэрыял, але і пагутарыць, пачуць, як спяваюцца ў народзе гэтыя песні, адчуць песні знутры. У 1969 годзе Мулявін стварыў музычны калектыў «Песняры», у тым жа годзе яго зацвердзілі. Гурт вельмі хутка стаў вядомым па ўсім СССР, а музыкі атрымалі папулярнасць. Калектыў выступаў больш за 30 год, шмат песень так і не было запісана.

Увечары ў аўторак 14 мая 2002 года Уладзімір Мулявін па дарозе ў Мінск трапіў у аўтамабільную аварыю. Спачатку Мулявіна спрабавалі лячыць у Мінску, затым, пры садзейнічанні спевака Іосіфа Кабзона, Уладзіміра перавялі ў Маскву ў бальніцу імя Бурдэнкі для курса рэабілітацыі. Але музыку гэта не дапамагло, ён памёр 26 студзеня 2003 года.

Музычная спадчына Уладзіміра Мулявіна жыве і дасюль, ён застаецца па сённяшні дзень аўтарытэтам для сучасных музыкаў, а вядомыя «Малітва» і «Пагоня» ў яго выкананні сталі духоўнымі гімнамі беларусаў.

13 студзеня

1593. Памёр гуманіст, філосаф і гісторык Сымон Будны

Адкуль паходзіў Будны — невядома. Ён скончыў Кракаўскую акадэмію, вучыўся ў Італіі, Швейцарыі, быў адным з найбольш адукаваных людзей свайго часу. Глыбока прасякнуўся рэфармацыйнымі ідэямі, і неўзабаве паміж тагачаснымі наватарамі праславіўся чалавекам высокай адукацыі. Таму віленскі ваявода князь Мікалай Радзівіл Чорны запрасіў Буднага ў кальвініскую Саборную царкву быць пастарам.

budny'_large.jpg

Будны з аднадумцамі ад 1562 года пачаў выдаваць творы на польскай, лацінскай і старабеларускай мовах з мэтай распаўсюджання кальвінісцкага вучэння. Пазней Будны заняўся перакладам усёй Бібліі на польскую мову, якую і надрукаваў у Нясвіжы ў 1570 годзе.

Праз некаторы час Сымон Будны расчараваўся ў вучэнні Кальвіна і перайшоў у сацыніянства, ці арыянізм — кірунак кальвінісцкага вучэння, які з’явіўся з-за расколу на тле дыскусій вакол царкоўных догмаў пра Тройцу. Будны старанна пачаў распаўсюджваць гэтае вучэнне на землях ВКЛ. Будны цалкам разарваў сваё сяброўства з Радзівілам Чорным, перабраўся ў маёнтак Глянец старасты Жмудзі Яна Кішкі, які яго падтрымаў. Будны зноў пачаў пісаць творы на польскай і лацінскай мовах. У гэтых творах было мноства наватарскіх і смелых выказванняў, хутка Буднага пачалі лічыць сектантам.

У 1582 годзе Сымону Буднаму забаранілі выконваць духоўныя абавязкі. Рэфарматар мусіў публічна адмовіцца ад сваіх поглядаў, іначай — суворае пакаранне. Памёр Будны ў Вішневе ў 1593 годзе.

14 студзеня

1920. Распачалася Савецка-польская вайна

Гэты ваенны эпізод меў месца ў рамках грамадзянскай вайны былых дзяржаў Расійскай імперыі, якая цягнулася з 1917 па 1922 гады. Беларускія землі сталі для гэтай вайны сапраўдным полем бою, а беларусы былі заангажаваныя ў барацьбу з абодвух супрацьлеглых бакоў.

Нягледзячы на тое, што Савецкая Расія вымушаная была яшчэ ў 1917 годзе прызнаць незалежнасць Польшчы, мяжа паміж дзвюма краінамі не была ўсталяваная. Польшча прэтэндавала на тэрыторыі Украіны і Беларусі, аж да межаў былой Рэчы Паспалітай у межах 1772 года. У лютым 1919 года польскія войскі пачалі наступ на ўсход, 19 красавіка занялі Вільню, і 8 жніўня ўжо занялі Мінск. У сувязі з тым, што сілы Чырвонай Арміі былі заклапочаныя барацьбой з войскамі «белых» генералаў Калчака і Дзянікіна, на савецка-польскім фронце наступіла зацішша.

25 красавіка 1920 года польскія войскі пад агульным кіраўніцтвам маршала Юзафа Пілсудскага ўварваліся ва Украіну пры садзейнічанні ўкраінскага атамана Пятлюры і 6 мая захапілі Кіеў. 27 мая Чырвоная гвардыя перайшла ў контрнаступленне і нанесла паражэнне палякам у Кіеўскай наступальнай аперацыі 1920 года, і працягваючы наступ, перасекла лінію Керзона, або этнічную лінію польскай мяжы. На польскай тэрыторыі быў створаны часовы польскі камуністычны ўрад. Чырвоныя войскі набліжаліся да Варшавы, камандуючы Заходнім фронтам Міхаіл Тухачэўскі спадзяваўся разгарнуць наступ праз Варшаву на Берлін, як лічылі камуністы, у самае сэрца капіталістычнай Еўропы.

Варшаўская бітва была ў 1920 годзе. Польская армія з 16 па 18 жніўня перайшла ў контрнаступленне, Чырвоная гвардыя пацярпела сакрушальную паразу і вымушана была адступаць ажно да Мінска. Больш за сто тысяч чырвонаармейцаў трапілі ў палон, дзясяткі тысяч загінулі ад голаду і хвароб. 12 кастрычніка 1920 года было заключана перамір’е, а 18 сакавіка 1921 года заключаны быў Рыжскі мірны дагавор, па якім Польшча атрымлівала заходнія вобласці Украіны і Беларусі. Беларусы, у сваю чаргу, лічаць гэтае пагадненне «ганебным рыжскім падзелам» краіны.

15 студзеня

1926. Упершыню выйшаў у друк заходнебеларускі ілюстраваны сатырычны часопіс «Маланка».

267px-Małanka,_vokładka.png

Выдавалі «Маланку» ў Вільні на беларускай мове. Ідэя стварэння часопіса належала Беларускай сялянска-работніцкай грамадзе. Рэдактарамі ў розны час былі Янка Маразовіч пад псеўданімам Маланка, Іван Касяк. Агулам выйшла 43 нумары. Часопіс выступаў за інтарэсы беларусаў, што жылі ў Польшчы. Галоўнаю мэтаю часопіса было садзейнічанне фарміраванню нацыянальнай і палітычнай свядомасці беларусаў. Часопіс публікаваў не толькі грамадска-палітычныя тэксты, але і мастацкія творы.

Публікаваліся ў часопісе Міхась Васілёк, Мікола Засім, Уладзіслаў Паўлюкоўскі, Гальяш Леўчык, Макар Касьцевіч (Звончык), Янка Башкір, Ігнат Дварчанін, Язэп Драздовіч і іншыя. Некаторыя нумары «Маланкі» канфіскоўвалі, але замест іх выходзілі аднадзёнкі «Пякучая маланка» і «Новая маланка» ў 1928 годзе. Польскія ўлады спынілі існаванне часопіса 26 снежня 1928 года.

16 студзеня

1826. Нарадзіўся адзін з кіраўнікоў вызвольнага паўстання 1863–1864 гадоў генерал Рамуальд Траўгут.

267px-Romuald_traugutt_in_russian_uniform.jpg

Рамуальд паходзіў з вёскі Шастакова, што была ў Гродзенскай губерні. У 1836 годзе малады Траўгут паступіў у гімназію ў Свіслачы, якую скончыў у 1842 годзе са срэбным медалём. Быў на службе ў рускай арміі. Удзельнічаў у венгерскай кампаніі 1848 года. Быў узнагароджаны ордэнам Святой Ганны 2-й ступені.

25 ліпеня 1852 ажаніўся ў Варшаве з Ганнай Пікел. Падчас Крымскай вайны ўдзельнічаў ува ўмацаванні Сілістрыі і абароне Севастопаля. 26 чэрвеня 1857 года павышаны да штабс-капітана і прызначаны ад’ютантам штаба арміі.

У 1860 годзе памірае жонка, малодшая дачка і сын Траўгута, 14 чэрвеня 1862 года Рамуальд выходзіць у адстаўку ў чыне падпалкоўніка. Калі ў студзені 1863 года пачалося вызвольнае паўстанне, Траўгут спачатку заставаўся ў баку ад барацьбы. Толькі ў траўні 1863 года Рамуальд прымае камандаванне партызанскім атрадам у лесе каля Кобрына. У ліпені 1863 года ён прыбыў у Варшаву. Паступова ўзяў пад кантроль падпольныя структуры і быў абвешчаны дыктатарам паўстання. Ноччу з 10 на 11 жніўня 1864 года ён быў арыштаваны разам з паплечнікамі. Знаходзіўся ў зняволенні пад судом у Варшаўскай цытадэлі. Траўгута і яго паплечнікаў павесілі, дасюль невядома, дзе яго пахавалі.


АМ, budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства

У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы

З нагоды 115-годдзя з дня нараджэння Заіра Ісаакавіча Азгура, брэнд «Ложка в ладошке» выпусціў лімітаваную лінейку...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў

Сёння сусветны дзень шчанюка. Ёсць і такое свята. І ў гэты дзень мы хочам не толькі падзяліцца з вамі карыснымі...

valiancina_shauchenka
Грамадства

«Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў

«Церамок» — так лагодна ў простамоўі называюць шэлтар альбо «Дом уцекача» у Варшаве ягоныя заснавальнікі. І не выпадкова,...

valiancina_shauchenka
Грамадства Замежжа

Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў

Музей сучаснага мастацтва ў Варшаве і Канфедэрацыя музеяў L’internationale абвяшчаюць адкрыты набор у мастацкія рэзідэнцыі...

Апошнія навіны

    Грамадства
    У Беларусі выпусцілі дзіцячае харчаванне з патрэтам Заіра Азгура на этыкетцы
    Грамадства
    Сусветны дзень шчанюка: Топ-10 парад па доглядзе за шчанюкамі ад экспертаў
    Грамадства
    «Таты ці на вайне ва Украіне, ці ў турме ў Беларусі». Як беларускія ўцекачы ў Польшчы дапамагаюць украінцам пры дапамозе італьянцаў
    Грамадства Замежжа
    Варшаўскі Музей сучаснага мастацтва абвясціў адкрыты набор у рэзідэнцыю для ўкраінскіх і беларускіх мастакоў і культурніцкіх дзеячаў
    Грамадства Гісторыя
    Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    Грамадства
    Новыя элементы ў спісе нематэрыяльнай спадчыны
    Грамадства Літаратура
    Новыя кнігі Уладзіміра Арлова да 105-х угодкаў БНР выдаў Kamunikat.org
    Грамадства «Музыка»
    «Kalychanka». Новая песня ад Лявона Вольскага
    Грамадства Літаратура
    Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    Грамадства
    У Нацыянальным гістарычным архіве Беларусі выяўлены метрычны запіс пра смерць Антаніны Ракасоўскай — маці Маршала Савецкага Саюза Канстанціна Ракасоўскага
    Гісторыя
    Пра што пісалі ў дзённіках беларускія рэвалюцыянеркі?
    Гісторыя
    Міты Другой Сусьветнай вайны. Да дня спаленьня Хатыні
    Культура
    «Сказаць, што я ў роспачы, гэта нічога не сказаць. Быццам бы жыццё абарвалося» Маргарыта Ляўчук мае праблемы з голасам
    Грамадства Літаратура
    Беларусы Швецыі падрыхтавалі аўдыяварыянт кнігі «Цудоўнае падарожжа Пыхыча й Шустрыка па Беларусі і яе гісторыі»
    Замежжа
    У Беластоку адкрылася фотавыстава святкаванняў Дня Волі ў розныя гады

Афіша

  • 24.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Алесь Чумакоў у Гомелі

  • 24.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 24.03 — 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 24.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 24.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 24.03 — 26.03«Штучны інтэлект: мастак ці машына?»: выстава ў Мінску
  • 24.03 — 26.03Выстава «Джаз! Каты! Вясна!» у Мінску
  • 24.03 — 26.03Выстава «Веснавыя святы, абрады і звычаі беларусаў» у Гродне

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • У мастачкі Нікі Сандрас здарылася кровазліццё ў мозг. Ёй патрэбна дапамога
    • Абламейка: «У беларусаў па вялікім рахунку няма сяброў на гістарычным полі»
    • Ведаеце, на якой мове насамрэч размаўлялі ў Беларусі ў канцы 18 стагоддзя?
    • Ва Украіне з’явіўся сайт пра тое, чаму ў Беларусі ўсё так і беларусы такія
    • Пісьменніца Наталка Харытанюк запусціла відэаканал с урокамі ангельскай праз беларускую
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип