• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша
19.12.2022 | Каляндар

Каляндар з 19 па 25 снежня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх. 

Чытайце, думайце, рабіце высновы.


19 снежня

1934. Нарадзіўся Аляксей Мікуліч

Знаны беларускі антраполаг і генетык, доктар біялагічных навук, з’явіўся на свет у вёсцы Жарабковічы на Берасцейшчыне.

Алексей_Игнатович_Микулич.jpg

Скончыў Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут, аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору Акадэміі навук БССР па спецыяльнасці «антрапалогія», потым Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт імя М. В. Ламаносава. У 1974–1991 гг. быў старшым навуковым супрацоўнікам, а з 1991 г. стаў вядучым навуковым супрацоўнікам Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору. У 1991 г. абараніў доктарскую дысертацыю «Геногеография населения Беларуси (экологический и исторический аспекты изменчивости)».

У 2005 г. Аляксей Мікуліч выдаў нашумелую ў свой час кнігу «Беларусы ў генетычнай прасторы. Антрапалогія этнасу», дзе, карыстаючыся навуковымі метадамі, давёў: 

«...Беларусы (папуляцыі карэнных жыхароў) вядуць свой радавод цягам не меней як 130–140 каленаў, гэта значыць пачынаючы амаль за 1,5 тысячы гадоў перад Н. Х.»

Памёр у студзені 2021 г.

20 снежня

1937: Расстраляны Сцяпан Некрашэвіч

У гэты дзень 85 гадоў таму ў Мінску быў расстраляны выбітны беларускі навуковец і грамадскі дзеяч Сцяпан Некрашэвіч.

Сцяпан_Некрашэвіч.jpg

Ён нарадзіўся ў траўні 1883 года і паходзіў з дваранскага роду. Скончыў настаўніцкую семінарыю. У Першую сусветную ваяваў на румынскім фронце, пасля апынуўся ў Адэсе. Пасля абвяшчэння БНР узначаліў Адэскае консульства новаабвешчанай рэспублікі. У 1920-м вярнуўся ў савецкі Мінск.

Менавіта Некрашэвіч выступіў з ідэяй стварэння Інстытута беларускай культуры (Інбелкульта), а пасля — пераўтварэння яго ў Акадэмію навук. Стаў віцэ-прэзідэнтам АН. Сам займаўся пытаннямі мовазнаўства, дыялектаў і тэрміналогіі. Галоўныя працы — беларуска-расійскі і расійска-беларускі слоўнікі, якія выйшлі ў суаўтарстве з Міколам Байковым у 1925–1928 гадах.

У кастрычніку 1929 года яго і Вацлава Ластоўскага пазбавілі пасадаў у Акадэміі навук за тое, што яны друкавалі «антысавецкіх» аўтараў у выданнях установы. А ў снежні 1930 года, калі навукоўцы будуць ужо ў зняволенні, іх пазбалі яшчэ і статусу акадэмікаў.

У 1930-м быў упершыню арыштаваны па сфабрыкаванай справе «Саюза вызвалення Беларусі». Сасланы на 5 гадоў ва Удмурцію. Наступным разам арыштаваны ў лістападзе 1937-га, у снежні расстраляны. Канчаткова рэабілітаваны Вярхоўным судом БССР толькі ў 1988 годзе.

21 снежня

1934. Нарадзіўся народны пісьменнік Беларусі, драматург, грамадскі дзеяч Іван Чыгрынаў

cygr011-768x1123.jpg

Будучы пісьменнік у дзіцячым узросце перажыў Другую сусветную вайну, скончыў сямігадовую школу, пасля якой паступіў у БДУ на аддзяленне журналістыкі. Па атрыманні вышэйшай адукацыі з 1957 па 1962 гг. працаваў у выдавецтве АН БССР. У 1965 г. атрымаў пасаду рэдактара аддзела публіцыстычных тэкстаў у часопісе «Полымя». Быў сябрам Саюза пісьменнікаў БССР.

Творчы шлях пачаўся яшчэ ў школьныя гады, малады Іван дасылаў свае вершы ў рэспубліканскія газеты. Напрыканцы 1950-х паспяхова пачаў пісаць прозу. У сваіх творах апісваў падзеі вайны, сведкам якіх быў сам, цяжкую надзённую працу беларусаў пасля вайны.

З 1986 г. пісьменнік становіцца дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР. У 1988 г. бярэ ўдзел у складзе дзяржаўнай камісіі па расследаванні масавых расстрэлаў у Курапатах. Апошняе месца працы Чыгрынава — часопіс «Спадчына», пісьменнік быў рэдактарам выдання.

Памёр 5 студзеня 1996 года. Пахаваны ў Мінску на Усходніх могілках.

22 снежня

1932. Таварыства беларускай асветы

У гэты дзень роўна 90 гадоў таму было афіцыйна зарэгістравана Таварыства беларускай асветы, якое дзеіла ў Заходняй Беларусі ў 1932–1937 гадах. 

wk6tvwh6rgm-e1660974664466.jpg

Створана новая арганізацыя была на базе Цэнтральнага саюза культурніцкіх і гаспадарчых арганізацый. Паводле статута асноўнай мэтай ТБА з’яўлялася «праца над развіццём беларускай культуры, пашырэннем школьнай і пазашкольнай асветы беларусаў на іх роднай мове, уздымам маральнага ўзроўню і вывучэннем польскай культуры, культурных адметнасцей іншых народаў, якія жывуць на супольнай з беларусамі тэрыторыі». 

З 1933 года ў межах таварыства ладзіліся культурніцкія імпрэзы, лекцыі, чытанні, пастаноўкі, выдавалася таксама газета «Родны край». Але кіраўніцтва арганізацыі імкнулася трымаць дыстанцыю ад тагачаснага палітычнага жыцця. За гэта ТБА падвяргалася жорсткай крытыцы з боку КПЗБ і іншых заходнебеларускіх рэвалюцыйных арганізацый. 

У жніўні 1937 года дзейнасць Таварыства беларускай асветы была забаронена польскімі ўладамі.

23 снежня

1831. Памерла Эмілія Плятэр

16-17_kopiya_6.jpg

Знакамітая фалькларыстка і ўдзельніца паўстання 1830–1831 гадоў нарадзілася ў лістападзе 1806 года ў Вільні. Прымала ўдзел у тых падзеях нядоўга: з вясны 1831 года і да смерці. Кіравала невялікім атрадам паўстанцаў, асабіста ўдзельнічала ў баях.

Яшчэ ўлетку ёй настойліва раілі не займацца «мужчынскай справай», але Эмілія адмовілася здымаць форму, пакуль яе бацькаўшчына ў паняволеным стане. Засталася яна непахіснай і калі сітуацыя для паўстанцаў стала патавай.

Пайшла з жыцця ў час адыходу разбітых паўстанцкіх атрадаў у Прусію. Праз голад, стому і бяссонніцу па дарозе яна цяжка захварэла, была вымушаная спыніцца ў Юсцініянаве. Гаспадары сядзібы выдумалі легенду, што Эмілія — хатняя настаўніца іхных дзяцей, каб не выклікаць падазрэнняў. Там Плятэр і памерла...

Адам Міцкевіч, калі даведаўся аб яе смерці, напісаў пранікнёны верш «Смерць палкоўніка».

24 снежня

1982. Адкрыты музей Бялыніцкага-Бірулі

ac27oqgdles039u9f1ghulzikwljs4bk.jpg

У гэты дзень 40 гадоў таму быў адкрыты Магілёўскі мастацкі музей Вітольда Бялыніцка-Бірулі. Славуты мастак нарадзіўся ў 1872 годзе ў вёсцы Крынкі на Магілёўшчыне ў сям’і дробнага арандатара. 

Меў шляхецкае паходжанне: ягоны род быў вядомы ў Вялікім Княстве Літоўскім яшчэ ў ХVІ стагоддзі. Бацька будучага мастака служыў у дняпроўскім параходстве, а таму ў хлопчыка была магчымасць часам падарожнічаць з ім па беларускіх рэках.

У 17 гадоў Вітольд Бялыніцкі-Біруля паступіў у Маскоўскае вучылішча жывапісу, скульптуры і дойлідства, дзе завёў шматлікія знаёмствы. У гэты час ён пасябраваў з Ісакам Левітанам, які з часам зрабіўся для яго настаўнікам і вучыў маляваць у сваёй майстэрні. А ўжо літаральна праз некалькі гадоў малады мастак атрымлівае прызнанне.

Большую частку свайго жыцця Вітольд Бялыніцкі-Біруля пражыў у Расіі, але разам з тым ён ніколі не забываўся на сваю радзіму. Больш за тое — мастак заўжды падкрэсліваў сваё менавіта беларускае паходжанне.

Памёр у чэрвені 1957 года ва ўзросце 85 гадоў.

Чытайце яшчэ: Вітольд Бялыніцкі-Біруля — беларускі класік, чые творы ўганароўвалі ў Мюнхене і Барселоне

25 снежня

1872. Памёр Вацлаў Пшыбыльскі

Адзін з кіраўнікоў паўстання 1863–1864 гадоў, аб якім цяпер амаль і не згадваюць, нарадзіўся ў 1828 годзе ў Вільні.

January_Uprising_proclamation_1863.png

У 1849 годзе скончыў аддзяленне філасофіі ў Санкт-Пецярбургскім універсітэце, пасля чаго выкладаў у гімназіях. Публікаваўся ў польскай перыёдыцы з артыкуламі па прыродазнаўстве. Напісаў лібрэта для оперы Людвіга Навіцкага «Ноч на могілках». Перакладаў з англійскай мовы.

Быў высланы ў Волагду, але неўзабаве быў вызвалены і вярнуўся ў Польшчу акурат да паўстання 1863 года. У часе якога кіраваў паўстанцкім друкам, пабыў сакратаром па справах Літвы і нават кашталянам Варшавы.

Пасля падаўлення паўстання праз Аўстра-Венгрыю выехаў у Парыж, дзе быў прадстаўніком паўстанцаў у Францыі. Затым жыў у Канстанцінопалі, працаваў у сакратарыяце Мехмеда Эміна Алі-пашы.

Пайшоў з жыцця верагодней за ўсё ў Бухарэсце.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Культура

Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах

Абсурд пачынае панаваць тады, калі настае бясплоднасць сэнсаў або калі яны прыходзяць у гэты свет ужо мёртванароджанымі....

valiancina_shauchenka
Літаратура

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце

Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць на платформе «Кніжны воз», — паведамляецца на старонцы...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць

Такі адказ мясцовых уладаў на свой зварот аб зносе помніка Ларысе Геніюш на Зэльвенскіх могілках атрымала праўладная...

valiancina_shauchenka
Культура

Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»

У музеі «Лошыцкая сядзіба» прайшла творчая сустрэча вядомага беларускага этнографа, фалькларыста і музыканта Івана...

Апошнія навіны

    Культура
    Новы выпуск падкаста «Малус» дасяжны на стрымінгах
    Літаратура
    Кнігу Альгерда Бахарэвіча «Тэатр шчаслівых дзяцей» можна паслухаць у аўдыяфармаце
    Грамадства
    Помнік Ларысе Геніюш у Зэльве дэмантаваць не будуць
    Культура
    Іван Кірчук — сапраўдны «Варажбіт»
    Вандруем разам
    Унікальнае месца для адпачынку. Расказваем пра адметнасці Ліпічанскай пушчы
    Афіша Літаратура
    Ужо заўтра адбудзецца анлайн-прэзентацыя рамана Шчэпана Твардаха “Кароль” у беларускім перакладзе
    Гісторыя
    Невядомыя беларускамоўныя тэксты з атачэння Кастуся Каліноўскага у новым нумары «Homo Historicus 2023».
    Кіно
    Воля Чайкоўская: «Беларускае кіно — самабытнае, аўтэнтычнае, рызыкоўнае. Яшчэ — вельмі каштоўнае, таму што знаходзіцца на мяжы выжывання. Яго практычна як від можна заносіць у Чырвоную кнігу»
    Мастацтва
    Вясна перадусім! Выстава Лявона Тарасэвіча ў варшаўскай галерэі Monopol
    Грамадства Адукацыя
    «Як мама і педагог я вельмі прашу слухаць і чуць дзяцей!» Тры гісторыі пра булінг і гвалт
    Культура Літаратура
    Аўтапартрэт у шаўковай кашулі. Словы пра самога сябе, як ты разумееш
    Грамадства
    Наталля Пінчук: Важна гаварыць сёння не толькі пра Алеся – пра ўсіх, хто за кратамі ў Беларусі
    Грамадства
    Францыя. Мы маем права на паўстанне
    Культура
    Пра што размаўляюць з Вясной у гукальных песнях і прычым тут «Купалінка»
    Культура
    У Юрмале адкрылася выстава «Крэатыўная рэвалюцыя. Беларусь 2020»

Афіша

  • 30.03

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Гурт PyLai ў Батумі

  • 30.03 — 22.04Выстава ткацкіх працаў у Мінску
  • 30.03Экспазіцыя да 100-годдзя з дня нараджэння Алены Васілевіч у Мінску
  • 30.03 — 31.03Выстава, прысвечаная мастаку кіно Яўгену Ганкіну, у Мінску
  • 30.03 — 31.03«У краіне мар». Выстава, прысвечаная Канстанцыі Буйло, у Мінску
  • 30.03 — 30.04Выстава «Ян Вермеер» у Мінску
  • 30.03 — 02.04Выстава Усевалада Швайбы і Тамары Дзяменцьевай «Узы меж нами» ў Гродне
  • 30.03 — 30.04 «Партрэт часу»: калекцыя жывапісу Белгазпрамбанка ў Магілёве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Адкуль мы ўзяліся: 7 кніг пра нашу гісторыю
    • «Пагоня» не з’яўляецца «экстрэмісцкім» сімвалам
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Якубам Коласам
    • Унучка пакаранага паўстанца, якая стала адной з самых вядомых у свеце жанчын-хірургаў
    • Што паслухаць з беларускай музыкі на Дзень Волі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип