• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
22.05.2023 | Каляндар

Каляндар з 22 па 28 траўня. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.


22 траўня 

1900. Нарадзіўся Мікалай Каспяровіч 

kaspiarovicz.jpg

Вядомы беларускі навуковец і краязнаўца з’явіўся на свет у вёсцы Ізабалёва на Міншчыне. У 1917 годзе скончыў Ігуменскае вучылішча, здаў экзамены пры Бабруйскай мужчынскай гімназіі на званне народнага настаўніка. 

У 1921 годзе скончыў Мінскі інстытут народнай асветы. У 1921–1922 гадах вучыўся ў БДУ. Быў членам арганізацыі «Маладая Беларусь», партыі беларускіх эсэраў.

З 1921 года быў інструктарам Наркамата светы БССР, з 1922 года інспектар Слуцкага, з 1924-га — Віцебскага аддзелаў народнай асветы. З 1926 года быў навуковым сакратаром Цэнтральнага бюро краязнаўства пры Інбелкульце, сакратаром краязнаўчага часопіса «Наш край». Адзін з вядучых і найбольш вядомых беларускіх краязнаўцаў міжваеннай пары. 

Аўтар значных лексікаграфічных прац «Беларуска-расійскі слоўнічак» і «Віцебскі краёвы слоўнік».

Арыштаваны летам 1930 года па справе няіснага «Саюза вызвалення Беларусі». Па пастанове АДПУ СССР ад 10 красавіка 1931 года зняволены ў лагерах тэрмінам на 5 гадоў. Пасля вызвалення ў 1935 годзе жыў у Новасібірску, дзе выкладаў рускую мову і літаратуру ў тэхнікуме сувязі. 

Паўторна арыштаваны ў 1937 годзе, прыгавораны да расстрэлу. Рэабілітаваны толькі ў канцы 50-х гадоў.

23 траўня 

1842. Нарадзілася Марыя Канапніцкая

274px-Maria_Konopnicka001.jpg

Гэтая вядомая польская пісьменніца нарадзілася ў Сувалках. Сям’я брала ўдзел у паўстанні 1863–1864 гадоў. Малодшы брат Канапніцкай Ян Васілоўскі служыў у атрадзе Людвіка Мераслаўскага і быў забіты ў баі. 

Баючыся пераследу з боку царскіх уладаў, Канапніцкія выехалі ў Германію, але вярнуліся ў 1865 годзе дамоў, калі была аб’яўлена амністыя. Ва ўзросце 20 гадоў Марыя выйшла замуж за Яраслава Канапніцкага. З 1902 года жыла ў Галіцыі. 

Асноўныя матывы яе творчасці — сялянская нядоля, любоў да Радзімы і вера ў свой народ. У 1908 годзе паэтка напісала верш «Rota» (Клятва), які стаў гімнам польскіх скаўтаў, а пазней быў таксама яшчэ і гімнам Сярэдняй Літвы. 

Творы Марыі Канапніцкай былі шырока вядомы ў Беларусі, а сама яна неаднаразова наведвала Піншчыну, была шчырай прыхільніцай беларускай справы і падтрымлівала беларускую літаратуру. З традыцыямі Марыі Канапніцкай шчыльна звязана паэзія Янкі Купалы і Якуба Коласа. Паэтка перапісвалася з Янкам Лучынам. 

Пайшла з жыцця ў санаторыі ў Львове ў кастрычніку 1910 года і пахавана на львоўскіх Лычакоўскіх могілках. На яе смерць Янка Купала адгукнуўся вершам «Памяці Мар’і Канапніцкай».

24 траўня 

1377. Памірае князь Альгерд

27331907_395183580929754_7256899938262583084_n.jpg

Гэты вялікі літоўскі князь быў сынам Гедыміна і братам Кейстута. Па смерці бацькі захапіў уладу ў Вялікім Княстве Літоўскім пры дапамозе брата — той узяў у аблогу Вільню і скінуў Яўнута. Па факце ў той час у ВКЛ быў дуўмвірат — княствам кіравалі разам Альгерд і Кейстут. 

Альгерд перамог татараў у знакамітай бітве на Сініх Водах, вызваліўшы Украіну ад ардынскага іга. Абараняючы Цвер і Смаленск, двойчы браў у аблогу Маскву. Пры ім тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага павялічылася больш чым у 2 разы і стала найбуйнейшай дзяржавай Еўропы. 

Ад 2 шлюбаў з князёўнамі Марыяй Віцебскай і Ульянай Цвярской меў 12 сыноў і 9 дачок. Запачаткаваў дынастыю Альгердавічаў, якая пазней уступіла ў супрацьстаянне з дынастыяй Кейстутавічаў за сталец у ВКЛ. Самым вядомым сынам Альгерда быў Ягайла, а Кейстута — Вітаўт. Па смерці апошняга ў княстве і распачнецца жорсткая дынастычная вайна. 

25 траўня 

1873. Нарадзіўся Станіслаў Жукоўскі

Станіслаў_Жукоўскі.jpg

Станіслаў Жукоўскі — сусветна вядомы мастак лірычнага і сядзібнага пейзажа. Класік выяўленчага мастацтва Беларусі, Польшчы і Расіі.

З’явіўся на свет у вёсцы Ендрыхаўцы цяперашняга Ваўкавыскага раёна на Гарадзеншчыне ў сям’і польскага арыстакрата, які быў пазбаўлены сваіх уладанняў і дваранскіх правоў за ўдзел у паўстанні 1863 года. Адзін з братоў бацькі Станіслава Жукоўскага ўваходзіў у лік кіраўнікоў паўстання, быў непасрэдным паплечнікам Кастуся Каліноўскага.

Падчас Другой сусветнай вайны Станіслаў Юльянавіч падтрымліваў сувязі з варшаўскім падполлем. Быў арыштаваны нацыстамі як удзельнік Варшаўскага паўстання пасля яго паразы. Загінуў у Прушкаўскім лагеры смерці ўвосень 1944 года. Пахаваны разам з іншымі ахвярамі ў братэрскай магіле. Творы мастака, якія знаходзіліся ў Варшаве, загінулі ў пажары.

Станіслаў Жукоўскі — адзін з найвыдатнейшых пейзажыстаў першай траціны XX стагоддзя, які пакінуў пасля сябе вялікую творчую спадчыну — звыш 600 твораў.

26 траўня 

1910. Нарадзіўся Эдзі Рознер 

106454850_10215618807775151_368433250404640881_n.jpg

Гэты вядомы джазавы музыкант з’явіўся на свет у Берліне ў яўрэйскай сям’і. Скончыў Берлінскую вышэйшую музычную школу.

Пасля прыходу да ўлады нацыстаў у 1933 годзе вымушаны быў пакінуць краіну і перабрацца ў суседнюю Польшчу, дзе стварыў джазавы аркестр. Пасля пачатку Другой сусветнай вайны ў верасні 1939 года пераехаў у Беласток, які тады быў далучаны да БССР. 

У 1940 годзе стаў кіраўніком Дзяржаўнага джаз-аркестра БССР. У 1946 годзе спрабаваў вярнуцца ў Польшчу, але быў арыштаваны і прыгавораны да 10 гадоў лагераў, а потым сасланы ў Хабараўскі край. У 1954 годзе быў рэабілітаваны і вызвалены. Кіраваў эстраднымі аркестрамі Масквы, з 1969-га — аркестрам Гомельскай абласной філармоніі. Зняўся ў кінакамедыі «Карнавальная ноч».

З 1972 года жыў у Заходнім Берліне, дзе і памёр 8 жніўня 1976 года. Па меркаванні цэлага шэрагу даследчыкаў, менавіта з Эдзі Рознера бярэ адлік такая з’ява як «беларуская папулярная музыка».

27 траўня 

1871. Наразіўся Ісак Сербаў

Isak_Serbau.jpg

Гэты вядомы беларускі этнограф і фалькларыст з’явіўся на свет на Магілёўшчыне. Вучыўся ў Полацкай настаўніцкай семінарыі, Маскоўскім археалагічным інстытуце, які скончыў у 1918 годзе. 

Працаваў настаўнікам у Хоцімску, Стоўбцах, Мінску, Гомелі, Вільні, Троках. У 1910–1912 гадах зладзіў шэраг экспедыцый па Беларусі. З 1923 года выкладаў у БДУ, працаваў ў Інстытуце гісторыі Акадэміі навук. Збіраў, публікаваў і даследаваў вусную народную творчасць беларусаў. 

Сабраў багатыя калекцыі нацыянальнага адзення, узораў народнага мастацтва, на аснове якіх у 1951 г. выдадзены альбом «Беларускае народнае мастацтва». Першы з беларускіх этнографаў стварыў вялікую фотатэку. Але з прыблізна 5 тысяч фотаздымкаў збераглося ўсяго каля 450. Сабраныя этнаграфічныя матэрыялы абагульніў у працах «Сяло Вялікае: Малюнкі з жыцця Беларусі», «Паездкі па Палессі 1911 і 1912 гг.». 

Вёў раскопкі пад Мінскам, даследаваў археалагічныя помнікі ва Ушацкім і Дубровенскім раёнах, стаянкі радзімічаў у басейне Проні і Ухлясці.

28 траўня 

1862. Нарадзіўся Зянон Пяткевіч 

Zenon_Pietkiewicz_(1111719).jpg

Гэты падзабыты цяпер пісьменнік і этнограф з’явіўся на свет у фальварку Прушын Рэчыцкага павета ў сям’і Генрыка Пяткевіча і Паўліны Кшыжаноўскай. Вучыўся ў Варшаўскім універсітэце: спачатку паступіў на факультэт матэматыкі і прыродазнаўчых навук, але скончыў курс на юрыдычным факультэце. У той час ім апекаваўся родны дзядзька Антоні Пяткевіч, больш вядомы па сваім пісьменніцкім псеўданіме Адам Плуг. 

З 1885 года працаваў у «Газеце Радамскай». У 1887–1912 гадах супрацоўнічаў з газетай «Prawda», дзе вёў калонку аб правінцыйным жыцці пад назвай «На гарызонце». У 1889–1893 гадах пісаў для «Штоднёвага аглядальніка». В 1891–1897 гадах выдаваў штомесячны часопіс «Бібліятэка Варшаўска». У 1900 годзе — рэдактар варшаўскага часопіса «Эканаміст».

Аўтар прац пра матэрыяльную і духоўную культуру беларусаў: «Пра Палессе», «Народ Літоўскага Палесся» і іншыя. Быў сябрам польскай сацыялістычнай партыі «Пралетарыят». З 1913 года — супрацоўнік варшаўскага штотыднёвіка «Залаты рог». 

Напісаў знакаміты крытычны артыкул «Янка Купала. Адвечная песня», дзе сцвярджалася, што беларускай літаратуры няма і што Купала — «інтэлігент, які пераапранаецца ў пастуховую скуру». Пасля рэзкай крытыкі ў свой бок даслаў у рэдакцыю «Нашай Нівы» ліст, дзе на беларускай мове (!) сцвярджаў, што яго няправільна зразумелі. 

Пайшоў з жыцця ў 1932 годзе. Пахаваны ў Варшаве на Старых Павонзках.

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Грамадства Асоба

Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»

Беларускі мастак, пэдагог, філякартыст, краязнавец і грамадзкі дзеяч нарадзіўся ў мястэчку Краснасельскі Ваўкавыскага...

valiancina_shauchenka
Культура

Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве

Серыю паштовак «Еўрапейскія пуцявіны Францішка Скарыны» намаляваў мастак Міхаіл Дайлідаў. Каляровую падборку надрукавалі...

valiancina_shauchenka
Адукацыя

«Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных

Савецкія падручнікі. Больш дысцыпліны. Ідэалогія. Выхаванне працай. Ангельская мова — не трэба. «Школа — гэта храм»....

valiancina_shauchenka
Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»

Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі

«У Эўропе толькі адна такая краіна з разьмеркаваньнем. РБ. І вось як увялі, дакладней, вярнулі гэтую савецкую...

Апошнія навіны

    Грамадства Асоба
    Мастаку Вячку Целешу — 85. «Каб я асыміляваўся і стаў латышом, то мой шлях у прафэсійнае мастацтва, магчыма, прайшоў бы трошкі лягчэй»
    Культура
    Паглядзіце, якія файныя паштоўкі са Скарынам выйшлі ў беларускім выдавецтве
    Адукацыя
    «Жуйка» на партрэце Лукашэнкі і ангельская мова для... допыту палонных
    Грамадства Адукацыя «Мама, не журыся!»
    Выпрабаваньне «разьмеркаваньнем». Лявон Вольскі пра змены ў беларускай сістэме адукацыі
    Грамадства
    Святлана Курс: Беларусамі быць цяжка. Але ж цікава і шыкарна
    Грамадства
    «Я зазіраю сабе ўсярэдзіну, і здаецца, што мае ідэалы не зьмяніліся, ня страцілі каштоўнасьць». Сёння 61 год Алеся Бяляцкаму
    Гісторыя
    Як Агінскі спрабаваў адрадзіць Вялікае Княства Літоўскае?
    Музыка
    Музычная знаходка: спецыялісты з Мінска аднавілі страчаны твор беларускага кампазітара ХІХ стагоддзя
    Культура Беларуская мова
    Анімэ, манга і фанфікі ў беларускай культурнай прасторы. Дзе шукаць?
    Літаратура
    Юля Цімафеева: «Я вельмі ганаруся, што нясу нашую беларушчыну, нашую мову да амерыканскай публікі»
    Культура Літаратура
    30 верасня распачынаецца фестываль PRADMOVA. На яго прыедуць беларускія пісьменнікі і інтэлектуалы з усяго свету
    Грамадства Беларусы свету
    Ва Уроцлаве ў кастрычніку пройдзе ХI Фестываль Незалежнай Беларускай Культуры
    Грамадства
    Вампіры, прывіды, шкілеты і крывавыя дрэвы: расказваем пра містычныя месцы ў Беларусі
    Гісторыя
    Сувораў напаў, парушыўшы рыцарскія традыцыі. Трагедыя бітвы пад Сталовічамі
    Грамадства Літаратура
    Навінка: выдавецтва Gutenberg Publisher выпусціла раман «Круглая Square» Вала Клемэнта

Афіша

  • 27.09 — 08.10Восеньскі салон у Мінску
  • 27.09 — 19.11Фотавыстава Андрэя Логінава «CHAROMUSHKI ODYSSEY 1930-2023» у Познані
  • 27.09Паказ фільма «Ператрымка» ў Берліне!
  • 27.09Беларускамоўны квіз у Беластоку
  • 28.09Зміцер Вайцюшкевіч у Варшаве
  • 28.09Вольга Гапеева і Дзмітрый Строцаў у Патсдаме
  • 30.09 — 01.10Фестываль інтэлектуальнай кнігі PRADMOVA ў Батумі

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Мне заўсёды быў чужы такі тупы беларускі нацыяналізм». Вялікая размова з Альгердам Бахарэвічам
    • Двое сяброў 10 гадоў падарожнічалі па краіне і выдалі кнігу пра неверагодна прыгожую Беларусь
    • Што паслухаць у апошнія цёплыя дні восені: эксперыментальная электроніка, міфалагічны рэп і змрочны эмбіент
    • Сёння Багач. Распавядаем, як адзначалі традыцыйна і як можна адсвяткаваць у сучасных умовах
    • «Хоць пад ботам акупанта, рабіць беларускую працу». Да дня народзінаў Наталлі Арсенневай
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип