• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша
31.01.2022 | Гісторыя Каляндар

Каляндар з 31 студзеня па 6 лютага. Што святкуем? Па чым сумуем?

Прапануем Вам падборку знакавых датаў на тыдзень. Ёсць за што парадавацца, па чым пасумаваць, пра што задумацца. Кожная дата — кавалачак гісторыі, карысны не толькі як артэфакт мінулага, але і «пасланне ў бутэльцы» для нас сённяшніх.

Чытайце, думайце, рабіце высновы.


31 студзеня

1918. Утварэнне Беларускага нацыянальнага камісарыята

Белнацкам быў утвораны пры камісарыяце па справах нацыянальнасцей РСФСР. У яго ўваходзілі так званыя беларускія нацыянал-бальшавікі.

Aliaksandr_Čarviakoŭ,_1924.jpg
Аляксандр Чарвякоў, 1924 г.

Першым кіраўніком быў Аляксандр Чарвякоў, другім — старшыня першага Часовага ўрада Савецкай Беларусі Зміцер Жылуновіч. Складаўся з сябраў левых беларускіх арганізацый у Расіі.

Дзеячы Беларускага нацыянальнага камісарыята выступалі за стварэнне самастойнай Беларускай Сацыялістычнай Рэспублікі, але за захаванне цесных сувязяў з РСФСР. У той самы час, як іхныя апаненты з Аблвыканкама ды іншых устаноў адмаўлялі беларусам хоць бы ў якой суб’ектнасці, бо не лічылі іх за самастойную нацыю.

Белнацкам карыстаўся падтрымкай простых беларускіх бежанцаў, якія апынуліся ў Расіі ў выніку Першай сусветнай вайны.

1 лютага

1919. Пачаліся заняткі ў Віленскай беларускай гімназіі

Дазвол на адкрыццё легендарнай навучальнай установы быў выдадзены Івану Луцкевічу нямецкімі ўладамі яшчэ ў канцы 1918 года, але першыя рэгулярныя заняткі пачаліся толькі ў 1919 годзе, менавіта ў гэты дзень.

himnazija.jpg

Гімназія месцілася ў Базыльянскіх мурах і ў міжваенны перыяд была адным з самых заўважных анклаваў беларушчыны ў Вільні. Цягам першых пяці гадоў выкладанне ў гімназіі было пераведзена цалкам на беларускую мову, хаця вучыліся тут не толькі беларусы, але і прадстаўнікі іншых нацыянальнасцей, якія пражывалі ў горадзе.

Гімназія спыніла сваё існаванне толькі ў 1944 годзе, пасля ўсталявання ў Вільні савецкай улады. Цяпер пераемніцай традыцый гэтай установы з’яўляецца беларуская сярэдняя школа імя Францыска Скарыны.

2 лютага

1386. Абранне Ягайлы каралём Польшчы

У гэты дзень у Любліне адбыўся з’езд польскай шляхты, на якім вялікага князя літоўскага Ягайлу абралі каралём Польшчы.

pahonia.jpg
Ілюстрацыя: Фрагмент надмагілля Ягайлы ў Кракаве

Старэйшы сын вялікага літоўскага князя Альгерда прыняў каталіцтва і быў ахрышчаны як Уладзіслаў у Кракаве. Ажаніўшыся з маладой каралевай Ядвігай, быў каранаваны на трон Польшчы пад імем Уладзіслаў II Ягайла.

Годам раней у нашым беларускім Крэве была падпісаная Крэўская унія — лёсавызначальнае пагадненне аб дынастычным саюзе паміж Польскім каралеўствам і Вялікім Княствам Літоўскім.

Што цікава: менавіта ў часы Ягайлы на гербе ВКЛ з’яўляецца той самы шасціканцовы крыж, які сведчыць пра хрост літоўцаў і адыход ад паганскіх традыцый, якіх яны ўпарта трымаліся да гэтага часу.

Ілюстрацыя: Фрагмент надмагілля Ягайлы ў Кракаве.

3 лютага

1927. Косаўскі расстрэл

У гэты дзень у мястэчку Косава польскія ўлады расстралялі мірную дэманстрацыю людзей, якія выступалі ў абарону Беларускай сялянска-работніцкай грамады.

kosava_dzie_byu_rasstrel.jpg
Косава

Як вядома, Заходняя Беларусь з 1921 года была паводле Рыжскага міру далучана да Другой Рэчы Паспалітай. З кожным годам жыццё беларусаў у Польскай дзяржаве рабілася ўсё болей складаным. Пасля перавароту 1926 года, калі да ўлады зноў прыйшоў Юзаф Пілсудскі, пачалася палітычная рэакцыя.

Трагічныя падзеі ў Косава адбыліся амаль адразу, як пачаўся пагром Беларускай сялянска-работніцкай грамады і былі арыштаваны яе прадстаўнікі. Беларускія сяляне выйшлі на мітынг у цэнтр мястэчка, які быў арганізаваны беларускімі левымі. Пачалася штурханіна з паліцыяй, якая заканамерна скончылася стрэламі. Загінулі шэсць чалавек.

Гэта быў пачатак наступу на беларускі рух у Заходняй Беларусі.

4 лютага

1887. Нарадзіўся Фабіян Шантыр

Будучы беларускі грамадскі і палітычны дзеяч, літаратар і аматар вандровак нарадзіўся ў Слуцку. Трымаўся левых поглядаў, быў актыўны на ніве сацыял-дэмакратыі, за што ў 1905 годзе трапіў на два гады за краты.

fabijan_shantyr.jpg

З пачаткам Першай сусветнай вайны мабілізаваны ў войска. Актыўны ўдзельнік беларускага нацыянальнага руху. Заўсёднік так званай «Беларускай хаткі» ў Мінску, дзе падтрымліваў прыязныя стасункі з Язэпам Лёсікам, Максімам Багдановічам, Аркадзем Смолічам ды іншымі вядомымі беларускімі актывістамі таго часу.

Напісаў невялікую, але даволі цікавую брашуру пад назвай «Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народу», якая выйшла ў 1918 годзе.

Акрамя культурніцкай дзейнасці займаўся палітычнай. Адзін з лідараў Беларускай Сацыялістычнай Грамады. У першым урадзе Савецкай Беларусі, які ачольваў Зміцер Жылуновіч, займаў пасаду наркама па нацыянальных справах.

Расстраляны бальшавікамі ў 1920 годзе за нібыта «контррэвалюцыйную» дзейнасць.

5 лютага

1964. Нарадзіўся Уладзімір Ляхоўскі

Вядомы беларускі гісторык і даследчык беларускага нацыянальнага руху першай паловы ХХ стагоддзя. Нарадзіўся ў Мінску.

uladzimir_liahouski.jpg

У 1993 годзе скончыў гістарычны факультэт БДУ. Працаваў у выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя», рэдакцыі часопіса «Спадчына», Інстытуце гісторыі Нацыянальнай акадэміі навук, Нацыянальным архіве. Апошнія гады займаў пасаду дацэнта факультэта міжнародных адносін БДУ.

Аўтар кніг «Школьная адукацыя ў Беларусі падчас нямецкай акупацыі 1915–1918 гг.» (2010) і «Ад гоманаўцаў да гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XIX — першай трэці XX ст.» (2012). Адзін з укладальнікаў зборніка «Слуцкі збройны чын 1920 г. у дакументах і ўспамінах» (2001).

Памёр 7 верасня 2021 года ва ўзросце 57 гадоў.

6 лютага

1914. Нарадзіўся Аркадзь Куляшоў

Будучы народны паэт Беларусі з’явіўся на свет у сям’і настаўніка ў вёсцы Саматэвічы на Магілёўшчыне.

kuliaszou.jpg

З малых гадоў рабіў спробы складаць вершы на рускай мове. Друкавацца пачаў з крытыкай у газеце «Маладняк Калініншчыны» ў 1925 годзе. Праз год у клімавіцкай газеце «Наш працаўнік» дэбютаваў з вершамі.

У пятым нумары часопіса «Полымя» за 1928 год апублікаваў свой ці не самы вядомы верш «Бывай», які на пачатку 1970-х стане самым сапраўдным хітом у выкананні «Песняроў». Гаворка пра тую самую песню «Алеся».

Восенню 1930 года выйшаў першы зборнік вершаў «Росквіт зямлі», які, праўда, быў вельмі моцна «пачышчаны» рэдактарам кнігі Міхасём Чаротам.

З 1934 года сябра Саюза пісьменнікаў. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР.

Памёр 4 лютага 1978 года ў санаторыі ў Нясвіжы, пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.

Л. Г., budzma.org

Апошняе ў рубрыцы:

valiancina_shauchenka
Гісторыя Асоба

Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага

31 траўня 1640 году на сьвет нарадзіўся хлопчык, якому наканавана было стаць на чале Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства...

valiancina_shauchenka
Літаратура

Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў

Пачалося лета — прыемная пара, калі можна не толькі адпачыць ад урокаў, але і з прыемнасцю пачытаць годную...

valiancina_shauchenka
Грамадства

Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня

Калі вы раптам яшчэ не вызначыліся, як цікава і з карысцю правесці выходныя, мы падкажам. Канцэрты, маёўка, кватэрнік, спектаклі,...

valiancina_shauchenka
Вандруем разам

Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя

Гродна лічыцца неафіцыйна культурнай сталіцай нашай краіны, каралеўскім горадам, а яшчэ тут ёсць свая невялічкая «Зыбіцкая»!...

Апошнія навіны

    Гісторыя Асоба
    Няўдалы кароль: кароткае і спрэчнае жыццё Міхала Вішнявецкага
    Літаратура
    Ад Маўра да вяліка: падборка летняй літаратуры для дзяцей і падлеткаў
    Грамадства
    Куды схадзіць на выходных? Падборка цікавых імпрэзаў на 3-4 чэрвеня
    Вандруем разам
    Ад старажытнай царквы да «міні-зыбіцкай». Што варта паглядзець у Гродне на выходныя
    Літаратура
    «Не загаснуць зоркі ў небе»: творцы з усяго свету зладзілі флэш-моб у падтрымку беларускіх пісьменнікаў
    Музыка Музыка
    Гурт «Петля Пристрастия» выступіў з канцэртам у Берліне. Паглядзіце, як драйвова там было
    Грамадства Музыка
    Ёсць, што паслухаць. Падборка травеньскіх беларускіх трэкаў на любы густ і гаманец
    Грамадства Кіно
    Кінафестываль «Паўночнае ззянне» адкрывае Open Call для беларускіх фільммэйкераў
    Грамадства Кіно
    У анлайн-кінатэатры VODBLISK папаўненне — фільм «II» Улады Сяньковай ужо даступны для прагляду
    Культура Літаратура
    Стартавала выдавецкая ініцыятва «33 кнігі для іншай Беларусі»
    Адукацыя
    Чытанкі, аўдыякнігі, размалёўкі, відэаспектаклі. Падборка карыснага кантэнту ад «Будзьма» для дзяцей і бацькоў
    Культура Рэлігія Паганства
    Ульяны, Куста, Рызыгры, Купалле. Што і як беларусы святкавалі ў чэрвені
    Трызуб і Пагоня
    Готы: адкуль старажытныя германцы ў Беларусі і Украіне? Распавядаем у новым выпуску «Трызуба і Пагоні»
    Літаратура
    Фестываль дзіцячай кнігі «Міхасёвы прыгоды» ў Мінску
    Асоба
    Мелказёраў: я не баюся быць тупаком

Афіша

  • 03.06 — 04.06

    ПАДЗЕЯ ДНЯ: Фестываль «Культура ў выгнанні» ў Кракаве

  • 03.06 — 18.06Выстава «Калі яго парушыць, яно становіцца адчувальным» у Вільні
  • 03.06 — 18.06Выстава выцінанкі Наталлі Каньковай у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Выстава «Abstract» у Віцебску
  • 03.06 — 18.06Новыя імёны мастацтва: фестываль «Арт-Мінск»
  • 03.06 — 07.06Pop-up store беларускіх мастакоў у Мінску
  • 03.06 — 08.06 Выстава Анастасіі Рыдлеўскай «Nothing Left» у Познані
  • 03.06 — 10.06«Past Garden». Выстава Рамана Камінскага ў Варшаве

УСЕ ПАДЗЕI

Рассылка навінаў

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • «Таму што мы — беларусы». Як выхоўваць дзіця па-беларуску за мяжой і не толькі?
    • Сяляне ў Вялікім Княстве Літоўскім: як жылі, чым займаліся, што мелі
    • Мелказёраў: я не баюся быць тупаком
    • Усе жадаючыя могуць прыняць удзел у раскопках Старога Менска
    • Тэст: Пазнай выканаўцу па радках з трэка
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип