Камень «Таварыства вольных літаратараў» вярнуўся на сваё месца

Раней мы паведамлялі, што ў Полацку знік камень «Таварыства вольных літаратараў», які ляжаў паблізу ракі Палаты. Гэта было знакавае месца для беларускіх пісьменнікаў.


Arkysh-kamen.jpg

Учора камень вярнулі на месца. Пра гэта паведаміў пісьменнік Алесь Аркуш. Мясцовыя міліцыянты праводзілі праверку. Імаверна, што такая ўвага да валуна паслужыла добрую працу і стала нагодай, каб зламыснікі вярнулі камень на яго «месца моцы».