Розыгрыш запрашальнікаў на “Рок-каранацыю” — вынікі!

Найбольш блізкі да правільнага адказ прыслала Кася Шумская, якая пазначыла лічбу ў 250. Яна і стала пераможцам розыгрышу! У якасці прызу Кася атрымае запрашальны квіток на дзве асобы на “Рок-каранацыю”!

Прадстаўнікі кампаніі “Будзьма!” таксама быліі прыемна здзіўленыя атрымаць ад удзельніцы Erica Nightmare лічбу ў 912 мерапрыемстваў. За аптымізм і бачанне перспектывы прадстаўнікі кампаніі вырашылі ўзнагародзіць Erica яшчэ адным запрашальным квітком.

Віншуем пераможцаў!

Правільны адказ: з 1 кастрычніка 2008 года па 11 сакавіка 2009 года ў межах кампаніі “Будзьма!” адбылося 372 мерапрыемства. Сярод іх 78 мерапрыемстваў адбыліся ў дзяржаўных адукацыйных і культурных установах.

Арганізатары кампаніі звяжуцца з пераможцамі і перададуць квіткі.