Кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае на канцэрт гурта “Рэха”, які адбудзецца 23 верасня ў 14:00 у г. Горкі.
Цудатворны абраз Маці Божай Бялыніцкай шануюць каталікі, уніяты і праваслаўныя. Абраз вядомы шматлікімі ацаленнямі хворых.
У часе вайны Рэчы Паспалітай з Маскоўскай дзяржавай цудоўнай сіле іконы прыпісвалі вызваленне мястэчка Ляхавічы з-пад варожай аблогі.
23 верасня ў 12:00 у горадзе Горкі адбудзецца ўрачыстае набажэнства ў гонар Маці Божай Бялыніцкай.
А ў 14:00 выступіць з канцэртам гурт “Рэха”.
г. Горкі, завулак Валадарскага, 8.