16 ліпеня на хутары Шаблі адбудзецца другі open-air “Канцэрт на траве”. У фэсце жывой музыкі і добрага настрою сярод маляўнічых лугоў возьмуць ўдзел гурты “У нескладовае”, Vinsent, The Silicon, Akute.
Хутар Шаблі знаходзіцца на маляўнічых лугах ў 80 км. ад Мінска і добра вядомы аматарам беларускай музыкі дзякуючы штогадоваму этна-фэсту “Вольнае паветра”. Ідэя “Канцэрта на траве” належыць Ганне і Лявону Вольскім. Першы міні-фэст паспяхова адбыўся на пачатку чэрвеня і арганізатар Уладзімір Шаблінскі вырашыў зрабіць яго штомесячным.
“Маленькія фэсты на некалькі соцен гледачоў зараз з’яўляюцца моднай тэндэнцыяй для адпачынку, бо дазваляюць паслухаць добрую музыку ў прыгожым месцы і ва ўтульнай атмасферы. Пры гэтым мы забяспечваем цывілізаваны сэрвісны мінімум – гарачае харчаванне, прыбіральні і магчымасць для кемпінга, таму жадаючыя могуць застацца на ноч ці дзве са сваімі намётамі”, – адзначыў ён.
УДЗЕЛЬНІКІ:
У НЕСКЛАДОВАЕ
Гурт “У нескладовае” прэзентуе на фэсце новы сінгл “Станцыя”, загалоўны трэк якога быў запісаны з лідарам гурта “Братья Грим” Канстанцінам Бурдаевым, а таксама песні з будучага новага альбома, выход якога запланаваны на восень. У выступе возьмуць удзел Аляксандр Памідораў, Яўген Чалышаў, Вадзім Касалапаў і іншыя вакалісты праекта.
VINSENT
Vinsent – адзін з лепшых беларускамоўных рэпераў і першы айчынны рэпер, які пачаў граць канцэрты з жывым складам музыкаў. Атрымалася арганічнае і энергічнае спалучэнне рэпа і рок-музыкі, якое падчас травеньскай прэм’еры ўразіла публіку і крытыкаў. У праграме хіты з альбома “Пачатак” (2009), песні з будучага альбому, а таксама беларускамоўныя прысвячэнні гурту Rage Against The Machine.
THE SILICON
Сёрф – пазітыўнае дзіця ракенрольных 60-х, якое набыла новую папулярнасць у сярэдзіне 90-х дзякуючы фільму “Крымінальнае чытво” Квенціна Таранціна. The Silicon – аўтары першага у беларускай гісторыі сёрф-альбома “Desert Storm” (2010). У рэпертуары гурта дамінуюць завадныя аўтарскія мелодыі, але ёсць і цікавыя каверы, сярод якіх нават творы ансамбля “Песняры”.
AKUTE
Рок-гурт Akute з Магілёва мае ўсе шанцы стаць адным з галоўных адкрыццяў 2011 года. Хлопцы ствараюць музыку пад ўплывам New Order, Placebo, The Killers, Interpol, а ў тэкстах ухваляюць рамантыку халодных зорак і бясконцай касмічнай прасторы. На пачатку чэрвеня яны выдалі дэбютны альбом “Дзевачкі і космас”, чарговая прэзентацыя якога і адбудзецца ў межах фэста.
АГУЛЬНАЯ ІНФАРМАЦЫЯ:
ЧАС ПРАВЯДЗЕННЯ
З 18.00 да 23.00
ДЗЕ ЗНАХОДЗІЦЦА
Хутар Шаблі – вёска Малае Запруддзе 29а, Валожынскі раён. Гэта 80 км. ад Мінска ў бок Вільнюса. Арыентыры – вёска Гародзькі, вёска Лоск.
КОШТ КВІТКОЎ
60 тыс. – толькі ўваход (даезд самастойна).
90 тыс. – ўваход + кемпінг на выходныя (даезд самастойна).
120 тыс. – уваход + квіток на аўтобус ад агенцыі “Шаблі”.
Дзеці да 12 год пад дагладам бацькоў – бясплатна.
Кемпінг адчыняецца 15 чэрвеня ў 18 гадзін, зачыняецца 17 чэрвеня ў 18 гадзін.
НАБЫЦЬ КВІТКІ
– Мінск, бар “Малако” (пр. Незалежнасці 37а) – запытацца ў бармэна
– Мінск, каса КЗ “Мінск” (вул. Кастрычнічкая 5)
– Мінск, каса ў пераходзе паміж ГУМам і McDonalds
– Мінск, распаўсюднік у пераходзе на пл.Я.Коласа (выхад да Філармоніі)
– Усе рэгіёны – у сістэмах ticketpro.by і kvitki.by
Увага: продаж квіткоў ў касах Мінска і Інтэрнэце спыняецца ў 17 гадзін 15 ліпеня. Пасля гэтага квіткі можна будзе набыць толькі на пляцоўцы хутара Шаблі.
ПА ЎСІХ ПЫТАННЯХ
(017) 280 15 10, (033) 6 5555 96, (029) 6 5555 96
Паводле арганізатараў