Канцэрт Пятра Клюева

24.11.2011 Афіша

Пётра Клюеў – беларускі музыка, аўтар і выканаўца ўласных твораў. Вядомы ў былым гэтак жа як Пётр Гарадзенскi. Ужо больш за тры гады Пётра гастралюе па Еўропе, піша новыя творы на англійскай, беларускай, польскай, італьянскай мовах. Сваёй творчасцю артыст імкнецца данесці частку беларускай культуры ўсёй Еўропе. За апошнія тры годы Пётра выступаў у такіх краінах, як Аўстрыя, Італія, Польшча, Швецыя, Літва, Латвія, Украіна,Эстонія, Расія, Эстонія і Германія. Зараз Пётра пачынае актыўную дзейнасць у Беларусі.
У 2005 годзе Пётра пачаў сваю дзейнасць, як класічны піяніст. Праз год, калі Пётра пераехаў у Аўстрыю, ён пачаў займацца эстраднай музыкай. Там ён арганізаваў сваю першую групу, якая называлася “Кіфа”. Затым пераехаў ў Італію, дзе распачаў актыўную сольную кар’еру. З 2007 года працуе з калектывам “Stop Time”. У 2008 годзе выходзіць яго першы сольны альбом “For all Friends”, кампазіцыі якога ўжо былі засвечаны ў Еўропе. З праграмай “For all Friends” Пётра гастралюе па Еўропе, выконваючы песні на англійскай і беларускай мовах. З жніўня 2011 Пётра пачынае актыўную дзейнасць у Беларусі.

У 2010 годзе Пётар здымае два кліпа на песні “Каханне” і “Ты любіла”. Вядзецца запіс новага альбома пад назвай “Што такое быць чалавекам”. Гастралюючы па розных гарадах Беларусі Пётра праз сваю музыку заклікае ўсіх выконваць сваё прызначэнне, сваё пакліканне і быць сабой, быць чалавекам. У 2010 Пётра Клюеў ладзіў супольны праект з Аляксандрам Патлісам (экс-лідэр гурта “Новы Іерусалім”) пад назвай “Усё пра Любоў”. Пётра рыхтуе новую праграму “Што такое быць чалавекам”, з ёю ён збіраецца рабіць тур па Беларусі.

17 снежня 2011 г. ў Палацы Рэспублікі плануецца правесці прэзентацыю новай кружэлкі Пятра Клюева.

Пётра заклікае не забываць пра каханне, што ўсе мы павінны любіць, што мы пакліканы любіць, для яе мы створаны, што ў нейкім сэнсе сэнс нашага жыцця ёсць Любоў!